уля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Абляпацца чым‑н., вымазацца чым‑н. Уляпацца глінай.

2. Трапіць у бяду, непрыемную справу. [Фіма:] — Будзем прадаваць пралескі.. Ніхто з дэлегатаў сходу не ведае, дзе будзе збор. Такому чалавеку кажы: «Налева, да канца квартала». Бора там да трэцяга пашле, а трэці — да чацвёртага... Глядзі, не ўляпайся!.. Баранавых.

3. Закахацца ў каго‑н. [Васіль:] — Зоська, бач, так уляпалася ў Рыгора, што ані рады; вунь лісты ад яго мае, ды што... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зма́зацца, змажуся, змажашся, змажацца; зак.

1. Змазаць сабе што‑н. чым‑н. Змагацца вазелінам. Змагацца ёдам.

2. Разм. Спэцкацца, вымазацца чым‑н. Змагацца граззю.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся, размазацца (пра што‑н. намаляванае, напісанае і пад.). Штрыхі змагаліся.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расходавацца на змазку, змазванне. Увесь крэм змагаўся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Аказацца малаэфектным, расплывістым; сажавацца, звесціся на нішто. — Не быць, Косця, вяселлю.. Усё змагалася... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., каго-што.

1. Узяць каго‑, што‑н. з сабой, да сябе. На другі год бацька забраў мяне ў Ліду, каб я вучыўся. Таўлай. Рыгор заварушыўся, мігам адзеўся, забраў напісаныя лісты і стралою вышмыгнуў з пакоя. Гартны. // Узяўшы, змясціць куды‑н., у што‑н. Забраць грыбы ў кошык. // Абхапіўшы рукой (рукамі і пад.), узяць разам. Забраць бараду ў жменю.

2. Узяць сабе; адабраць, захапіць. Збіў Рымша пана на горкі яблык, забраў грошы і пайшоў у лес, у сваю зямлянку. Якімовіч. // Захапіць, заваяваць. [Сярго:] Калі разведка нам удасца сёння, Дык мы Барысаў забяром напэўна. Глебка. // Адняць, прымусіць патраціць. Работа забрала многа часу. □ Перад вачамі будзе ніўка тая ж, што забрала сілы. Чарнушэвіч.

3. (у спалучэнні са словамі «смерць», «зямля», «вайна» і пад.). Памёр, загінуў. Смерць пагасіла песняра, Забрала ў грозную гадзіну. Танк. Быў муж, але няма яго — хіба мала людзей забрала вайна. Скрыган.

4. Разм. Арыштаваць, затрымаць. Паліцыя забрала падпальшчыкаў. / Пра жывёлу. — Патравілі мужыкі сенажаць. Цэлы табун кароў па сенажаці прайшоў, а Ермалай Трыфанавіч, — .. [Пілацееў] кіўнуў галавой у бок на аканома, — не забраў табуна, пашкадаваў мужыкоў. Галавач.

5. Разм. Прызваць, мабілізаваць на вайсковую службу, на вайну. Як пачалася вайна з Германіяй, бацьку забралі ў салдаты, і ён загінуў на фронце. Кудраўцаў.

6. перан. Разм. Авалодаць кім‑н., запоўніць усю істоту (пра думкі, пачуцці і пад.). Страх забраў малога. □ Лявон глянуў на закасаныя .. халяўкі шэрых валёнак Жыжкі, і яго забрала яшчэ большае зло. Ермаловіч. / у безас. ужыв. Забрала Астапа — завярнуў каня, ускочыў і праз мінуту быў у двары Асінені. Гартны.

7. Увабраць, засунуць (пра адзенне). Забраць штаны ў боты. // Зменшыць у шырыні або даўжыні пры шыцці. Забраць рукаў. Забраць кашулю ў баках.

8. без дап. Адхіліцца ўбок ад ранейшага напрамку; павярнуць. Забраць управа.

9. Заняць многа або лішняе пры рабоце. Забраць шырока баразну. Фуганак глыбокі забраў.

10. Вымазацца, выпацкацца граззю, пылам, мелам. [Высокі стары] .. так даў Валі дарогу прайсці, што ажно ўліп плячамі ў сцяну і забраў з яе на сябе.. мел. Чорны.

11. Разм. Адклікаць, перавесці на другую работу. Забраць на работу ў раён.

•••

Забраць за жывое — моцна ўсхваляваць, закрануўшы што‑н. інтымнае, набалелае.

Забраць у свае рукі — падпарадкаваць сабе. На начальніка з раёна як хто халоднай вада цэбар узліў. Пачаў біць адбой, але Костусь забраў тады ў свае рукі ўсю справу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)