Лек, ле́кі ’лякарства’, ’лячэнне’ (Яруш., Шат., ТСБМ), лёкі ’тс’ (Касп., Шат.), укр. лік, лі́ка, рус. лека, паўдн. леко, польск. lek, leki, старое leka, в.-луж. lěk, чэш. lék, славац. liek, славен. lė́k, серб.-харв. ле̑к, lijeka, макед. лек, lʼäk, lḁkó(t), балг. лекът, ц.-слав. лѣкъ, ст.-слав. лѣчьба. Прасл. lěkъ ’лякарства’. Ад яго — дзеяслоў лячыць. Звычайна гавораць як аб запазычанні з прагерм. *lēka ’лякарства’, параўн. гоц. lekeis ’урач’, lēkinón ’лячыць, вылечваць’, ст.-англ. lÆce ’ўрач’, швед. läka ’лячыць’, ст.-в.-ням. láhhi, lāhhinān ’тс’, англ. leech ’урач’ (Бернекер, 1, 710; Брукнер, 293; Фасмер, 2, 478–9; Махэк₂, 325; Мартынаў, Лекс. взаим., 210–213 і інш.). Германскае слова запазычана, аднак, з кельц., параўн. ірл. líaig (р. скл. léga) ’урач’ (Стоўкс, 251). Слаўскі (4, 124) не выключае сувязь герм. са ст.-грэч. léγω ’збіраць, лічыць, гаварыць’ і лац. legō ’гучна прачытваць’, ’агалошваць’, што магло б мець значэнне ’замаўляць’, ’лячыць замовамі’. Агляд літаратуры гл. таксама Фасмер, 2, 477–478; Скок, 2, 296; Бязлай, 2, 132; Шустар-Шэўц, 822–823; Цэйтлін, Этымалогія–75, 69. Сюды ж ле́кар ’урач, знахар’ (Касп., Шат., ТСБМ), ляка́рства, паст. лекарства ’лякарства, лячэнне’ (Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ліка́рства ’тс’ (Бяльк.), гродз. лекав́аць ’лячыць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́мень, ‑я і ‑ю, Т ‑ем; мн. камяні́, ‑ёў; м.

1. ‑ю; толькі адз. Усякая цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў. Арменія — краіна, багатая каменем. / у знач. зб. Будаўнічы камень.

2. ‑я. Абломак такой пароды рознай велічыні і формы. [Сцёпка] адышоўся вярсты дзве ад сяла, сеў на камень і стаў думаць. Колас. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Прыказка. // Прылада, рэч, вырабленая з такой пароды. Млынавы камень. // Кусок каштоўнага мінералу, ювелірна апрацаваны для якіх‑н. мэт. Пярсцёнак з камянямі. Каляровыя камяні. Гадзіннік на рубінавых камянях.

3. ‑я; перан. Душэўны цяжар, гора. Камень на сэрцы.

4. у знач. прысл. ка́менем. Як камень, падобна на камень. Трапяталі .. жаўранкі, то ўзнімаючыся высока ўверх, то каменем, падаючы ў траву. Гартны.

5. толькі мн. (камяні́, ‑ёў). Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах. Камяні ў печані.

•••

Вінны камень — цвёрды, крышталічны асадак, які ўтвараецца пры браджэнні вінаграднай соку і захоўванні віна.

Зубны камень — зацвярдзелыя вапнавыя адкладанні на зубах.

Каштоўныя камяні — рэдкія прыгожыя мінералы і горныя пароды, якія пераважна ўжываюцца для ювелірных вырабаў.

Сіні камень — народная назва меднага купаросу.

Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г. д.

Каменя на камені не пакінуць гл. пакінуць.

Кідаць каменем у каго гл. кідаць.

Краевугольны камень чаго — аснова, важнейшая частка чаго‑н. (першапачаткова вуглавы камень у падмурку пабудовы).

Найшла (наскочыла) каса на камень гл. каса.

Насіць камень за пазухай гл. насіць.

Падводныя камяні — пра скрытую, невядомую перашкоду.

Пробны камень — а) асобы камень, які ўжываецца для вызначэння пробы каштоўных металаў; б) пра абставіны, здарэнні, ўчынкі і пад., якія дазваляюць выявіць уласцівасць, якасць каго‑, чаго‑н.

Як камень у ваду — бясследна (прапасці, знікнуць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

help

[help]

1.

v.

1) дапамага́ць

2) выле́чваць

The doctor helped my sore eye — Ле́кар вы́лечыў маё хво́рае во́ка

3) стры́мваць, прадухіля́ць

it can’t be helped — На гэ́та ра́ды няма́; нічо́га ня зро́біш

Can’t help it — Нічо́га не магу́ зрабі́ць

4) стры́мвацца

He can’t help yawning — Ён ня мо́жа паўстрыма́цца ад пазяха́ньня

She can’t help thinking of it — Яна́ ня мо́жа ня ду́маць пра гэ́та

5) падава́ць, частава́ць (за стало́м)

Help yourself — Бярэ́це, калі́ ла́ска са́мі

May I help you to some meat? — Ці магу́ пада́ць вам мя́са?

2.

n.

1) дапамо́га f.

2) памага́ты -ага m., памага́тая f.

3) наня́ты рабо́тнік ці рабо́тніца; служа́нка, на́ймічка f., на́йміт -а m.

4) сро́дак -ку m.; парату́нак -ку m.

- help down

- help into

- help off

- help oneself to

- help out

- So help me God

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)