Stiel m -(e)s, -e

1) ру́чка, рукая́тка, дзяржа́льна

2) сцябло́;

◊

der Axt éinen ~ súchen шука́ць наго́ды (каб зрабіць што-н.);

etw. mit ~ und Stumpf áusrotten вы́караніць, вы́рваць з ко́ранем

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wúrzel f -, -n

1) ко́рань;

~ schlágen* пуска́ць карэ́нні [карані́];

~ fássen укарані́цца, прыві́цца;

ein Übel an der ~ fássen [pácken] вы́караніць зло;

◊

éiner Sáche (D) an die ~n géhen* глядзе́ць у ко́рань, шука́ць сапра́ўдную прычы́ну (чаго-н.)

2) матэм. ко́рань;

die ~ aus éiner Zahl zíehen* здабы́ць ко́рань з лі́ку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́паліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Спаліць, знішчыць агнём, жарам. Пажар выпаліў увесь лес. Сонца выпаліла траву. / у безас. ужыв. Бацька некалі меў светлыя вочы і ўсё бачыў, як і кожны здаровы чалавек. Яму выпаліла зрок, калі ён працаваў на заводзе, дзе выплаўлялі медзь. Лынькоў. // Ачысціць абпальваннем. Выпаліць арганічныя прымесі. // перан. Выкараніць, знішчыць бясследна. Памяці аб вас [загінуўшых] з душы маёй ні выпаліць, ні сцерці. Глебка.

2. Прапаліць, выпечы чым‑н. распаленым. Выпаліць дзірку. // Зрабіць распаленым жалезам знак, метку і пад. на паверхні чаго‑н. Выпаліць узор. □ Агонь на крылы маладыя плёснуў І выпаліў нязмыўнае таўро. Пысін.

3. што і ў чым. Кончыць паліць; прапаліць. Раніцай жанчына выпаліла ў печы, прыгатавала снеданне. Федасеенка.

4. Вырабіць абпальваннем. Выпаліць цэглу.

5. Разм. Выстраліць. Рыль.. трошкі адчуваў сябе як бы вінаватым перад дзедам Талашом, што ў яго такі хвацкі карабін, з якога можна выпаліць сем разоў у адзін зах[о]д. Колас.

6. перан. Разм. Нечакана і хутка сказаць што‑н. — Зброя ў цябе ёсць? — ва ўпор выпаліў адзін з паліцэйскіх. М. Ткачоў. Вася адным дыханнем выпаліў свой нядоўгі жыццяпіс. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

root

I [ru:t]

1.

n.

1) карэ́нь -аня́, ко́рань -я m.

2) Figur. прычы́на, крыні́ца f.

The love of money is the root of all evil — Пра́га гро́шай — ко́рань зла

3) істо́тная ча́стка, су́тнасьць f.

4) Math. ко́рань -я m.

square root — квадра́тны ко́рань

5) ко́рань -я m. (сло́ва)

2.

v.i.

1) пуска́ць карані́, прыма́цца (пра расьлі́ну)

2) укараня́цца, прыжыва́цца, закараня́цца (пра звы́чку)

3.

v.t.

1) выкараня́ць, выкарчо́ўваць

to root out corruption — вы́караніць кару́пцыю

2) Figur. прыко́ўваць

Fear rooted him to the spot — Страх прыкава́ў яго́ да ме́сца

II [ru:t]

v.

1) рыць (-ца) (лычо́м)

Pigs like to root in the garden — Сьві́ньні лю́бяць ры́цца ў гаро́дзе

2) Figur. вышу́кваць, выву́джваць

III [ru:t]

v.i. informal

хварэ́ць, заўзе́ць, гу́чна падтры́мваць

The fans root for their favorite team — Заўзя́тары хварэ́юць за сваю́ кама́нду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., каго-што.

1. Рыўком, пацягнуўшы, аддзяліць (частку ад цэлага, што‑н. прымацаванае). Адарваць лісток календара. □ Сцёпка борзда развязаў торбу.., адламаў кусок хлеба, адарваў надрэзаны кавалачак сала і са смакам стаў сілкавацца. Колас. // звычайна безас. Адрэзаць, знесці (пра галаву, часткі цела) машынай, снарадам і пад. Беднай гімназістцы выбухам першай нямецкай бомбы ў пачатку вайны адарвала ногі. Карпюк.

2. ад каго-чаго. Рэзкім рухам, пераадольваючы супраціўленне, адняць, аддаліць. Асокін, крыху схіліўшыся, абняў Карніцкага і адарваў ад падлогі. Паслядовіч. [Леанід] пацалаваў халодныя вусны дзяўчыны. Аля хутка адарвала свае губы і схавала твар на яго грудзях. Мележ. Пры апошніх словах хірург нейкім упартым рыўком адарваў сваю цяжкую галаву ад зямлі і флегматычным позіркам акінуў.. субяседнікаў. Васілевіч.

3. перан. Разлучыць. Ад Васіля хлопцаў усё роўна не адарвеш. Кавалёў. // Аддзяліць, пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н. Добры канец у яго [Свідраля] разуменні азначаў, што ён зноў вернецца да ранейшага жыцця, ад якога яго адарвалі. Дуброўскі.

4. перан. Перашкодзіць займацца чым‑н., адцягнуць (ад думак і пад.). Адарваць ад работы. □ — Толькі абыякавы чалавек можа кінуць пачатую справу, не скончыўшы яе, — адказвае Мікола Пышко. — Хіба ж цяпер мяне адарвеш, ад таго, што тут [на «Нафтабудзе»] зроблена і робіцца кожны дзень? Грахоўскі. Раптам знаёмы голас над самым вухам адарваў яго [Петрака] ад чытання. Чорны. Гаспадыня намагалася больш і цікавей гаварыць, каб адарваць ад нейкіх зацяжных і, бадай, невясёлых думак сваіх кватарантаў. Кулакоўскі.

•••

Адарваць з пупавінай — вырваць з коранем, выкараніць.

Вачэй не адарваць — вельмі захапіцца прыгажосцю каго‑, чаго‑н.

Вушы (галаву) адарваць (груб.) — набіць, пакараць.

Гнілому цяляці хваста не адарве — пра слабага, ціхмянага чалавека.

З рукамі адарваць — узяць, купіць што‑н. у каго‑н. з вялікай ахвотай.

На хаду падноскі адарваць — пра спрыт каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́весці

1. heráusführen vt (у напрамку да таго, хто гаворыць); hináusführen vt (у напрамку ад таго, хто гаворыць); wégführen vt (адвесці);

вы́весці во́йскі die Trúppen ábziehen* [zurückziehen*];

вы́весці карабе́ль на арбі́ту das Ráumschiff auf die Bahn bríngen*;

вы́весці з прэзі́дыума aus dem Präsídium áusschließen*;

2. (плямы) entférnen vt, heráusmachen vt;

3. (выкараніць) beséitigen vt; áusmerzen vt; áusrotten vt; vertílgen vt;

4. (зрабіць вывад) éinen Schluss zíehen*, fólgern vt, vi schlússfolgern неаддз. vt, vi; schlíeßen* vt, vi (заключыць); матэм. ábleiten vt, hérleiten vt;

вы́весці агу́льную адзна́ку éine Gesámtnote ermítteln;

5. (вырасціць) züchten vt;

вы́весці кураня́т Küken áusbrüten;

6. (пабудаваць) báuen vt; erríchten vt;

вы́весці ко́мін éinen Schórnstein báuen;

7. разм. (старанна напісаць, намаляваць) zéichnen vt, málen vt;

вы́весці каго-н з цярпе́ння j-n aus der Fássung bríngen*;

вы́весці каго-н з цяжко́га стано́вішча j-m aus der Pátsche hélfen*;

вы́весці са стро́ю вайск. kámpfunfähig máchen; тэх. (механізм машыны) áußer Betríeb sétzen;

◊

вы́весці на чы́стую ваду́ entlárven vt, blóßstellen аддз. vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)