выгало́шваць

‘абвяшчаць, прамаўляць, выказваць, спяваць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выгало́шваю выгало́шваем
2-я ас. выгало́шваеш выгало́шваеце
3-я ас. выгало́швае выгало́шваюць
Прошлы час
м. выгало́шваў выгало́швалі
ж. выгало́швала
н. выгало́швала
Загадны лад
2-я ас. выгало́швай выгало́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выгало́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяссло́ўны, -ая, -ае.

1. Выказаны без слоў.

Б. дакор.

2. Маўклівы, які лічыць за лепшае не выказваць сваіх думак.

Б. выканаўца.

|| наз. бяссло́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́каваць

(польск. dziękować, ад ням. danken)

выказваць удзячнасць, падзяку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пастулі́раваць

(лац. postulare)

выказваць што-н. у якасці пастулата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дзя́каваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; незак., каму-чаму.

Выказваць падзяку каму-н. за што-н.

Дзякую вам за добрую працу!

|| зак. падзя́каваць, -кую, -куеш, -куе; -куй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

query2 [ˈkwɪəri] v.

1. выка́зваць сумне́нне;

query a statement выка́зваць сумне́нне нако́нт зая́вы

2. fml задава́ць пыта́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нарака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., на каго-што, з дадан. і без дап.

Выказваць крыўду на каго-, што-н., незадавальненне кім-, чым-н.

|| наз. нарака́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзьму́цца, -му́ся, -ме́шся, -ме́цца; -мёмся, -мяце́ся, -му́цца; -мі́ся; незак., на каго-што і без дап. (разм.).

Сердаваць, крыўдзіцца, выказваць сваім выглядам незадаволенасць.

Цэлы тыдзень дзьмецца на старшыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салідарызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак., з кім-чым.

Выказаць (выказваць) сваю салідарнасць з кім-, чым-н.

С. з думкай дакладчыка.

|| наз. салідарыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зло́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Злавацца на каго‑н., выказваць, праяўляць злосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)