ГАНСА́ЛЕС МА́РКЕС ((Gonźalez Marquez) Феліпе) (н. 5.3.1942, г. Севілья, Іспанія),

палітычны і дзярж. дзеяч Іспаніі. Скончыў Севільскі ун-т (1966). Чл. Ісп. сацыяліст. рабочай партыі з 1964, з 1974 яе ген. сакратар. За ўдзел у студэнцкім і рабочым руху супраць дыктатуры Ф.​Франка неаднаразова быў арыштаваны ўладамі. У 1982—96 прэм’ер-міністр Іспаніі. Праводзіў курс на ўмацаванне сістэмы парламенцкай дэмакратыі і інтэграцыю краіны ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць, ініцыіраваў рэферэндум 1986, на якім большасць выбаршчыкаў ухвалілі членства Іспаніі толькі ў паліт. структурах НАТО. Аўтар працы «Што такое сацыялізм?» (1976).

Літ.:

Кулешова В.В. Фелипе Гонсалес // Вопр. истории. 1991. № 6.

Ф.Гансалес Маркес.

т. 5, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«НАРО́ДНЫ ЗВОН»,

газета, орган Цэнтральнага саюза беларускіх культурных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюза). Выдавалася з 10.10 да 16.12.1930 у Вільні на бел. мове. Апублікавала адозву гал. выбарчага к-та Цэнтрасаюза да выбаршчыкаў у сувязі з выбарамі ў польск. сейм і сенат восенню 1930, «Наказ» кандыдатам у дэпутаты як праграму дзеянняў. Акцэнтавала ўвагу на барацьбе за паляпшэнне сац.-эканам. становішча насельніцтва і бел. асветы ў Зах. Беларусі ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ў Польшчы. Змясціла інфармацыю пра арышты дэфензівай вучняў Клецкай бел. гімназіі, пратэст Цэнтрасаюза супраць арыштаў работнікаў навукі і культуры ў БССР. Выйшла 7 нумароў.

А.​С.​Ліс.

т. 11, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПРАГРЭСІ́СТЫ»,

партыя ліберальнага кірунку ў Расіі ў 1911—17. Утворана па ініцыятыве мірнаабнаўленцаў, дэпутатаў 3-й Дзярж. думы і членаў фракцыі прагрэсістаў напярэдадні выбараў ў 4-ю Дзярж. думу. Ставіла за мэту стварэнне адзінага лагера ліберальнай апазіцыі пад заклікам «Барацьба за правядзенне ў жыццё палажэнняў Маніфеста 17 кастрычніка 1905». У склад створанага ў крас. 1912 Пецярб. к-та «П.» уваходзілі І.​М.​Яфрэмаў, М.​М.​Кавалеўскі, М.​М.​Львоў і інш., у Маскоўскую арг-цыю — А.​І.​Канавалаў, П.П. і У.П.Рабушынскія і інш. Друкаваны орган маскоўскіх «П.» — газ. «Утро России». К-ты партыі існавалі ў Адэсе, Казані, Самары, Тамбове, Туле, Вобласці Войска Данскога, у Брэсце і Гродне; у студз. 1912 узнік к-т у Вільні. У Мінскай губ. да «камітэта рускіх прагрэсіўных выбаршчыкаў» далучыўся к-т яўр. выбаршчыкаў. «П.» выступалі за галоснасць і перабудову састарэлых сац. і эканам. адносін, за стварэнне канстытуцыйнага цэнтра блока «П.», куды б яны ўвайшлі разам з кадэтамі і акцябрыстамі; наладжвалі кантакты з рэв. партыямі, каб арганізаваць выступленні рабочых з мэтай націску на ўрад. У гады 1-й сусв. вайны ўдзельнічалі ў стварэнні «Прагрэсіўнага блока», па іх ініцыятыве ўзніклі рабочыя групы пры ваен.-прамысл. к-тах. Некат. лідэры «П.» сталі міністрамі Часовага ўрада.

Літ.:

Вишневски Э. Либеральная оппозиция в России накануне первой мировой войны. М., 1993;

Забаўскі М.М., Пуцік У.С. Прадстаўніцтва ад Беларусі ў Дзяржаўнай думе Расіі (1906—1917 гг.). Мн., 1998.

М.​М.​Забаўскі.

т. 12, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́верыць prüfen vt; usrichten vt; justeren vt (наладзіць); ichen vt (вагу);

вы́верыць гадзі́ннік die Uhr reguleren;

вы́верыць спі́сы [лісты́] вы́баршчыкаў die Wählerlisten überprǘfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«БЕЛОРУ́ССКИЙ ГО́ЛОС»,

грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з 24.1(6.2) да 3(16).3.1910 у Гомелі на рус. мове 2 разы на тыдзень. Абвясціла сябе «беспартыйнай» газетай, якая мае намер «усебакова асвятляць жыццё беларускага краю», абмяркоўваць праблемы культуры, прам-сці, гандлю і інш. Сваю праграму не выконвала. У закліках да выбаршчыкаў агітавала праводзіць у Дзярж. думу і органы мясц. самакіравання «нацыяналістаў» і «добрых гаспадароў». Не прызнавала нац. самастойнасці беларусаў. Мэту нац. руху бачыла ў выцясненні «іншародцаў» з розных сфер жыцця, вызваленні Расіі ад «унутранага» заваявання з боку «яўрэяў, палякаў, армян ды іншых». На 10-м нумары спыніла выданне.

У.​М.​Конан.

т. 3, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спіс м., в разн. знач. спи́сок;

спі́сы старажы́тных ле́тапісаў — спи́ски дре́вних ле́тописей;

ве́ршы ў спі́сах — стихотворе́ния в спи́сках;

спі́сы вы́баршчыкаў — спи́ски избира́телей;

чо́рныя спі́сы — чёрные спи́ски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заклі́каць, -і́чу, -і́чаш, -і́ча; -і́ч; -і́каны; зак.

1. каго. Паклікаць, запрасіць куды-н.

З. у госці.

З. у хату.

2. каго-што, да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам зрабіць што-н., прыняць удзел у чым-н.

З. выбаршчыкаў аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.

З. да барацьбы або на барацьбу.

Ён закліканы быць пісьменнікам (перан.: мае прызванне да літаратурнай творчасці).

3. каго (што), да чаго. Запатрабаваць паводзіць сябе так або інакш.

З. да парадку.

|| незак. закліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

register1 [ˈredʒɪstə] n.

1. журна́л (запісаў); рэе́стр; метры́чная кні́га;

a civil register of births, deaths and marriages кні́га за́пісаў а́ктаў грамадзя́нскага ста́ну

2. афіцы́йны спіс;

a register of voters спіс вы́баршчыкаў

3. mus. рэгі́стр

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

электара́т

(англ. electorat, ад лац. elector = выбаршчык)

сукупнасць выбаршчыкаў, што галасуюць за якую-н. палітычную партыю або за якога-н. палітычнага дзеяча на парламенцкіх, прэзідэнцкіх або муніцыпальных выбарах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

джэрыме́ндэрынг

[англ. gerrymandering, ад E. Gerry = прозвішча амер. губернатара + (sala)mander = саламандра]

метад утварэння выбарчых акруг, калі ў акругі ўваходзіць розная колькасць выбаршчыкаў, чым парушаецца прынцып роўнага прадстаўніцтва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)