Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕ́РЫНГА ВО́СТРАЎ,
у групе Камандорскіх а-воў у Берынгавым моры, тэр. Расіі. Пл. 1,7 тыс.км². Выш. да 751 м. Пераважае тундравая расліннасць, па далінах — лугі, зараснікі каменнай і хмызняковай бярозы. Лежбішчы марскіх коцікаў, сівучоў. На востраве ў 1741 памёр В.Берынг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́КЕРА ВО́СТРАЎ,
у Паўн. Ледавітым ак., на Пд архіпелага Франца-Іосіфа Зямля. Тэр. Расіі. Пл. каля 508 км². Выш. да 576 м. Б. ч. вострава ўкрыта ледавікамі. У бухце Ціхая ў 1913—14 зімавала экспедыцыя Г.Я.Сядова. Названы ў гонар англ. батаніка Дж.Д.Гукера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКІ ВО́СТРАЎ,
назва некалькіх астравоў у морах Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Найб. значныя: у архіпелагу Нардэншэльда ў Карскім м. (даўж. каля 38 км, шыр. да 14 км, палярная станцыя з 1935) і Р.в. у зал. Пятра Вялікага Японскага м. (даўж. 18 км, шыр. да 13 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Узнясе́ння во́страўм. Ascension-Ínsel [ə´sɛnʃən-] f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СТАРЫ́ВО́СТРАЎ,
вёска ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Бярэзіна. Цэнтр Акцябрскага с/с і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад г.п. Клічаў, 121 км ад Магілёва, 21 км ад чыг. ст. Нясята. 415 ж., 160 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́СТРАЎ УРА́НГЕЛЯ,
запаведнік у Расіі, у Магаданскай вобл. Размешчаны на а-вах Урангеля і Геральд у Паўн. Ледавітым ак., на мяжы Усх.-Сібірскага і Чукоцкага м.Засн. ў 1976 з мэтай аховы і вывучэння прыродных комплексаў арктычных астравоў, у першую чаргу радзільных бярлог (каля 250) белага мядзведзя, занесенага ў Чырв. кнігу. Пл. 795,6 тыс.га. На в-ве Геральд знаходзяцца самыя буйныя ў свеце лежні маржоў (каля 95 тыс. асобін), трапляюцца таксама лахтак, нерпа, расамаха. На в-аў Урангеля завезены свойскі паўн. алень і аўцабык. Разнастайная арнітафауна: белая гусь (адзінае месца гнездавання, каля 100 тыс. птушак штогод, від занесены ў Чырв. кнігу), чорная казарка, звычайная гага, маранкі, кулікі, паморнікі і інш.; вял. птушыныя базары з фонавымі відамі берынгава баклана, чайкі-мыеўкі і кайры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНС-Э́ДУАРД ВО́СТРАЎ (Prince Edward Island),
правінцыя на У Канады, на в-ве Прынс-Эдуард. Пл. 5,6 тыс.км². Нас. 134,6 тыс.чал. (1996). Адм. ц. і асн. порт — г. Шарлатаўн. Востраў нізінны і раўнінны. Выш. да 137 м. Пераважаюць хвойныя і шыракалістыя лясы. На паўн. беразе — нац. парк. Асн. галіны гаспадаркі — жывёлагадоўля, пушная зверагадоўля, рыбалоўства, лясная і дрэваапр.прам-сць. Здабыча каменнага вугалю, прыроднага газу, руд урану і ванадыю. Вырошчваюць бульбу, агародніну, фрукты, тытунь. Транспарт марскі, аўтамаб. і чыгуначны. Востраў звязаны з мацерыком чыг. паромам. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ ВО́СТРАЎ (Saint Lawrence Island),
на Пн Берынгава м., на ПдУ ад Чукоцкага п-ва. Тэр. ЗША (штат Аляска). Пл. каля 5 тыс.км². Паверхня нізінная, з ізаляванымі вулканічнымі ўзвышшамі. Выш. да 673 м (г. Кукулігіт). Тундра. Марскі (зверабойны) промысел. Нас. пункты — Гамбел, Савунга. Адкрыты дацкім і рус. мараплаўцам В.І.Берынгам у 1728.