Вячо́рашні ’які быў учора вечарам’ (Байк. і Некр., Гарэц., Яруш.), вечорошній ’тс’ (Нас.). Рус.вечорошни(ы)й ’тс’ (Даль). Ад *вечорась ’учора, учора вечарам’; параўн. рус.вечорась ’тс’ (вяц., валаг., наўг. і г. д., СРНГ). Параўн. славен.večę̑rkah ’вечарам’ і večę̑rkašnji ’пасляабедзенны’ (Плет.). З іншай семантыкай фармальна тоесныя ўкр.зах.вече́рішній ’вячэрні’, серб.-харв.вечѐрашњи, славен.večę́rašnji, макед.вечерашен ’тс’, якія пацвярджаюць старажытнасць утварэння. Да формы вечорась параўн. рус.дыял.вчерась; гл. Фасмер, 1, 366 (там і заўвагі адносна склону). Параўн. яшчэ ст.-рус.дьньсь, рус.утрось, летось і г. д., якія, паводле Сразнеўскага, 1, 772, уяўляюць сабой формы він. скл. + указальны займеннік; з’ява яшчэ праславянская.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАМЕНДА́НЦКІ ЧАС,
надзвычайная мера, якая забараняе жыхарам дадзенага населенага пункта з’яўляцца на вуліцах у пэўны час сутак (як правіла, вечарам і ноччу) без асобага дазволу. Звычайна ўводзіцца ва ўмовах ваен. становішча з мэтай аховы парадку, папярэджання магчымай дыверсійнай, разведвальнай або інш. варожай дзейнасці супраць войск ці аб’ектаў, якія маюць ваен. або прамысл. значэнне. Для падтрымання парадку ў перыяд К.ч. вылучаюцца спец.ваен. падраздзяленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.
1. Падымаць бунт¹, удзельнічаць у бунце¹.
2.каго-што. Падбухторваць да бунту¹.
Б. народ.
3.перан. Пратэставаць, упарта не згаджацца.
Не магу вечарам дзяжурыць: жонка бунтуе.
4.каго. Збіваць з толку.
Ты мяне не бунтуй, я сам разбяруся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трыхаптэ́ра
(н.-лац. trichoptera)
атрад насякомых; жывуць на сушы каля вады, вечарам масай кружацца над вадой каля берагоў; шыцікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вячэ́рні, ‑яя, ‑яе.
1. Які мае адносіны да вечара (у 1 знач.). // Які бывае вечарам. Вячэрняе неба. □ За полем ізноў быў лес, які тануў у вячэрнім змроку.Колас.// Які працуе, дзейнічае, выходзіць вечарам. Вячэрні факультэт. Вячэрняя газета.
2. Прызначаны для вечара (у 2 знач.). Вячэрняя сукенка, прычоска.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зата́нна, прысл.
Разм. За невысокую цану; дзешава, танна. Кастусь прадаў свайго каня перад самым вечарам, вельмі затанна.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвербіяліза́цыя
(ад лац. adverbium = прыслоўе)
лінгв. пераход слоў іншых часцін мовы (пераважна назоўнікаў і прыметнікаў) у прыслоўі (напр. вечар — вечарам).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гле́дзячы,
Дзеепрысл.цяпер.ад глядзець.
•••
На ноч гледзячы — позна вечарам, напроці ночы (ісці, адпраўляцца).
Расці на лес гледзячыгл. расці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надвячо́рак, ‑рка, м.
Пара перад самым вечарам. Стаяў ціхі надвячорак пасля спякотага дня.Грамовіч.У даліну артылерысты прыехалі хмурным надвячоркам.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАТО́Н ((Vallotton) Фелікс) (28.12.1865, г. Лазана, Швейцарыя — 29.12.1925),
швейцарскі графік і жывапісец. Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (з 1882). Працаваў у Францыі. Зазнаў уплыў М.Дэні, П.Банара. Аўтар графічных партрэтаў («Дастаеўскі», 1895) і серыі з жыцця Парыжа («Гісторыя аднаго злачынства», «Інтымнасць»), выкананых пераважна ў тэхніцы ксілаграфіі, выразнасць якіх будуецца на спалучэнні лаканічных белых і чорных плям. Яго жывапісу ўласцівы дэкаратыўнасць кампазіцыі, лінейнасць малюнка, мяккасць колеравага тону («Купанне летнім вечарам», 1892; «Пейзаж з дрэвамі», 1911).