АНАКРЭО́НТ, Анакрэон (Anakreōn),

старажытнагрэчаскі паэт-лірык сярэдзіны 6 ст. да н.э. Паходзіў з г. Тэас (М.​Азія). Жыў на в-ве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце стараж.-грэч. мовы. Паэзія Анакрэонта вызначаецца жыццярадаснасцю, прыгажосцю формы і дасціпнасцю; асн. матывы — бестурботная весялосць, віно, каханне. Вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных (гл. Анакрэантычная паэзія). Да творчасці Анакрэонта часта звяртаўся М.​Багдановіч.

Тв.:

Рус. пер. — Первое полное собр. соч. в переводах русских писателей / Сост. А.​Тамбовский. Спб., [1896];

у кн. Античная лирика. М., 1968. С. 71—79.

Анакрэонт.

т. 1, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

jowialność

ж. бесклапотнасць; жартаўлівасць; дабрадушнасць; весялосць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

exuberance [ɪgˈzju:bərəns] n.

1. бу́рная ра́дасць, нястры́мная весяло́сць

2. бага́цце, пы́шнасць, буя́нне (раслін)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

смяя́цца, смяю́ся, смяе́шся, смяе́цца; смяёмся, смеяце́ся, смяю́цца; сме́йся; незак.

1. Праяўляць весялосць, радасць пры дапамозе смеху.

С. да слёз.

2. з каго-чаго. Высмейваць каго-, што-н.; насміхацца.

Нельга с. са старога чалавека.

3. перан. Жартаваць, гаварыць смехам.

Я не веру табе, ты смяешся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напускны́

1. с на́пуском;

~на́я ко́фта — ко́фта с на́пуском;

2. напускно́й;

~на́я весяло́сць — напускна́я весёлость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ликова́ние ср. (бурная) ра́дасць, -ці ж., (бурная) весяло́сць, -ці ж.; трыумфава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wesele

н.

1. вяселле;

2. радасць, весялосць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Áusgelassenheit f -, -en весяло́сць; сваво́льнасць; распу́снасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Lústbarkeit f -, -en весяло́сць, заба́вы, гу́льні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fröhlichkeit f -, -en весяло́сць, ра́дасць, вясе́лле

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)