Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак (для заквашвання цеста, салення і пад.). [Маша] раскрыла дзежку, удыхнула прыемны, кіслы пах рошчыны.Шамякін.І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела І кідаў цеста ў скавародкі.Колас.[Дзед] зняў з вешалкі брызентавы плашч, у сенцах наліў з дзежкі ў біклажку квасу...Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верх
1.в разн. знач. верх, род.ве́рхум.;
взобра́ться на са́мый верх узабра́цца на са́мы верх;
верх соверше́нства верх даскана́ласці;
пальто́ с суко́нным верхом паліто́ з суко́нным ве́рхам;
2.верхи́мн., в разн. знач. вярхі́, -хо́ў;
◊
одержа́ть верх узяць верх;
брать верх браць верх;
быть на верху́ блаже́нства быць на вяршы́ні шча́сця;
смотре́ть по верха́м глядзе́ць (падыхо́дзіць) павярхо́ўна;
нахвата́ться верхо́в нахапа́цца вяршко́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хлі́пкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Слабы, хілы. Гэта быў маленькі, хліпкі чалавек сярэдніх год.Пянкрат.//перан. Слабахарактарны, бязвольны. Бацька мой засцерагаў таварышаў, што Павэлак — чалавек хліпкі, ненадзейны, што лепш яго адсунуць ад сябе, пакуль не позна.Гарэцкі.
2. Нямоцны, ненадзейны, нетрывалы. Сходкі былі хліпкія, вузкія, без усякіх поручняў — проста дзве нядбайна збітыя цвікамі дошкі.Асіпенка.// Гразкі, багністы. Магутныя гусенічныя трактары, зарываючыся ў хліпкае балота аж да верху гусеніц, цягнуць на буксіры гружаныя лесам аўтамашыны.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brim
[brɪm]1.
n.
1) верх -у m. (ку́бка, мі́скі), край -ю m., беражо́к -ку́m.
to fill to the brim — налі́ць ро́ўна зь беражка́мі, по́ўна да ве́рху
2) палі́ капелюша́
2.
v.i.
быць ро́ўным зь берага́мі
The pond is brimming with water — У са́жалцы вады́ ро́ўна зь берага́мі
brimming with patriotism — перапо́ўнены патрыяты́змам, ве́льмі патрыяты́чны
her eyes brimming with tears — е́йныя во́чы по́ўныя сьлёз
3.
v.t.
наліва́ць да ве́рху, ро́ўна зь беражка́мі
•
- brim over
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГАРБА́РСТВА,
рамяство па вырабе скур для пашыву абутку. На Беларусі сыравінай служылі скуры рагатай жывёлы, зрэдку коней, свіней. Традыц. тэхніка вырабу скур уключала падрыхтоўчыя аперацыі (мачэнне, заленне, мяздрэнне, ачыстка ад шэрсці, абяззольванне, квашанне), дубленне (каб скура стала вільгаценепранікальнай) і апрацоўку (фарбаванне, пакрыццё тлушчам, глянцаванне і інш.). Гатовыя скуры адрозніваліся па гатунках: юхт (скура для верху абутку), падэшвенная, апойка (скура з цяляці-сысунка), саф’ян (мяккая скура з казліных, цялячых, авечых скур), замша (авечая ці аленевая скура без верхняга пласта), лайка (з авечых скур). Гарбарства на Беларусі было пашырана пераважна ў мястэчках і гарадах, а з сярэдзіны 19 ст. і ў вёсках, калі заможныя сяляне пачалі шыць скураны абутак. У канцы 19 — пач. 20 ст. гарбарная вытворчасць развівалася як фабрычна-заводская і саматужная (апошняя пераважала). Тыповымі былі невялікія гарбарні, у якіх працаваў гаспадар з 2—4 рабочымі або членамі сям’і. Найбольш вядомымі цэнтрамі гарбарства былі Гродна, Мір, Ліда, Пружаны, Кобрын, Ашмяны, Смаргонь, Віцебск, Полацк, Лепель, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Слуцк, Мазыр і інш. Высокай якасцю славіліся магілёўскія і мазырскія скуры, якія карысталіся вял. попытам і за межамі Беларусі. У 1920—40-я г. саматужнае гарбарства было забаронена. У 1950-я г. кааператыўна-прамысловыя арцелі рэарганізаваны ў дзярж. прадпрыемствы. Гл. таксама Гарбарная прамысловасць.
Спод ‘ніз, ніжняя частка чаго-небудзь; бок прадмета, процілеглы яго верху; дно чаго-небудзь; адваротны бок (тканіны, аркуша і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., ТС), ‘под печы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘падэшва’, ‘насціл’ (Сл. ПЗБ), ‘з-пад’ (ТС), ‘ніц, адваротны бок тканіны’ (Гарэц.), спо́дак ‘ніз’ (Нас.), сюды ж спо́дні ‘ніжні’ (Нас.), ‘ісподні, нацельны’ (Байк. і Некр.), сподо́ве ‘ніжні слой сена, саломы ў стагу, скірдзе’ (Сл. Брэс.). Укр.спід, спо́ду, рус.испо́д, стараж.-рус.исподъ, польск.spód, в.-луж.spod. З *jьzpodъ ад прасл.*jьz ‘з’ і *podъ (гл. под); Борысь, 570. Гл. іспод; сюды ж спо́дкі, спо́дка ‘вязаныя рукавіцы’ (Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.), гл. таксама ісподка, іспо́дні (дыял.спо́нні, спуо́дні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
завярша́ць, завяршы́ць
1. (закончыць) vollénden vt; beénden vt, (áb)schlíeßen*vt, zum Ábschluss bríngen*;
завярша́ць спра́ву das Geschäft ábwickeln [ábschließen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
уго́ру, прысл.
Увышыню, уверх; увысь; проціл. уніз. Спрадвечныя дубы лёгка ўзнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны.Паслядовіч.Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў.Лынькоў.Хлопцы стралялі ўсё, больш угору, бо і наперадзе, і з бакоў — усюды свае.Ваданосаў.// У напрамку да верху, на больш высокае месца; вышэй. Вуліца падымалася ўгору.Мележ.Усе ўтраіх падняліся ўгору і прайшлі да Петрусёвага пакоя.Гартны.// Уверх, дыбам. Звер глуха рычыць,.. ягоная кароткая пярэстая шэрсць узнімаецца ўгору і ападае.Самуйлёнак.
•••
Ісці ўгоругл. ісці.
Лапкі ўгоругл. лапка.
Рукі ўгору!гл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)