прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі і інш.; традыц. ўпрыгожанне інтэр’ера бел.нар. жылля. П. падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце). Найб. пашыраны з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя). Шарападобныя рабілі з саломінак (часта з каласкамі), якія разыходзіліся ваўсебакі ад цэнтра (напр., утыкаліся ў бульбіну). Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер’я, зоркамі з фольгі і інш. У аснове рамбічнага П. 8-гранная фігура з 12 саломінак аднолькавай даўжыні. Унутры і да яго вуглоў падвешвалі П. меншых памераў (часта да некалькіх дзесяткаў), саламяныя ці папяровыя ланцужкі, кветкі з рознакаляровай паперы ці пер’я, абгорнутыя фольгай мяцёлкі аўса і інш. Разнавіднасць рамбічнага П., — жорсткая канструкцыя са змацаваных паміж сабою васьміграннікаў аднолькавых памераў. Зорчатыя П. мелі плоскую канструкцыю з саломінак у выглядзе шматпялёсткавай разеткі. Бытавалі таксама П. накшталт абажура: да абруча з лазы ці дроту падвешвалі гірлянды з зярнят фасолі, гароху, лубіну, начэпленых на ніткі. Арыгінальны П. пач. 20 ст. з гірляндаў кудзелі і кутасоў. Выйшлі з нар. ўжытку ў 1950-я г. Вырабляюцца сувенірныя П.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перамяшчацца па паверхні ўсім целам (пра паўзуноў) ці на ножках (пра насякомых).
Жук паўзе.
Павук паўзе па сцяне.
Туман паўзе па нізіне (перан.).
2. Пра чалавека: перамяшчацца, прыпадаючы тулавам да паверхні і перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.
Байцы паўзлі на жыватах.
Дзіця паўзе па падлозе.
3. Ісці, перамяшчацца вельмі павольна (разм.).
Цягнік паўзе.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, прылягаючы да паверхні, чапляючыся за яе.
Па ствале дрэва поўз плюшч.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апаўзаць, асыпацца.
Грунт паўзе.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра паўвадкую масу: цячы, выцякаць адкуль-н. (разм.).
Цеста паўзе з дзяжы.
7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Распаўсюджвацца, перадавацца (разм.).
Чуткі паўзлі ваўсебакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ты́кацца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Мітусіцца, стараючыся пранікнуць куды‑н. Людзі тыкаліся ваўсебакі, як сляпыя шчаняты.Асіпенка.// Ударацца, стукацца аб што‑н., упірацца ў што‑н. Калі паляцелі качкі, закрычалі з неба, наша Шэрачка, — так мы яе звалі, — спачатку пачала бегаць па дварышчы, тыкаючыся ў плот, у сцены, а пасля ўзнялася на крылле .. і падалася да чарады.Дубоўка.
ты́кацца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.фам. Звяртацца да каго‑н. на «ты». Месяц назад гэты самы Лёшка не азваўся б, а цяпер глядзі — тыкаецца, як з роўным.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вкривь и вкось а) (в различных направлениях)ваўсебакі́, туды́-сюды́, ту́ды і сю́ды, сю́ды і ту́ды; б) (беспорядочно) бязла́дна, абы-я́к, так-ся́к накася́к, абы́ не па-лю́дску; в) перен. (всячески, превратно) так і сяк, сяк і так, усяля́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
1. Павярнуўшыся, аглянуцца, паглядзець назад. [Пятрусь] азірнуўся назад: маці працягвала ўдагонку яму рукі, яе падтрымлівала чарнакудрая дзяўчынка.Каваль.
2. Паглядзець вакол сябе; агледзецца. Толькі выбіўшыся з сілы, задыханы,.. [Грэчка] спыніўся і азірнуўся навокал.Мележ.Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ваўсебакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне.Брыль./уперан.ужыв.О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя.Колас.
•••
Не паспееш (не паспеў, не паспела) азірнуцца, як...гл. паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няге́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кволы, слабы; няўдалы. Нейкі нягеглы дзядок, якому не наўме ўжо, відаць, і кухаль піва,.. стаіць побач з машынай.Брыль.Сын Вінцэнт быў нейкі нягеглы. На людзях мала паказваўся, а калі трапляў каму на вочы, дык рабіў уражанне вар’ята.Броўка.
2. Непрыгожы з выгляду, нязграбны; няўклюдны. Мікодым пры газоўцы слібізаваў па літары пратакол вобыску, падпісваў яго крывымі, нягеглымі лацінскімі літарамі.Сабаленка.Фурман, сівавусы чалавек, завіхаўся ля коней. Ад маланак цень яго, вялізны і нягеглы, кідаўся ваўсебакі.Караткевіч.
3. Няўмелы, ні да чаго не здатны. Нельга сказаць, каб Марына была нікуды не вартая. Не! У сям’і Рамана наогул нікога не было нягеглага або недалужнага.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
right4[raɪt]adv.
1. дакла́дна, якра́з;
She was standing right in the middle of the crowd. Яна стаяла ў самай сярэдзіне натоўпу.
2. пра́вільна;
guess right здагада́цца
3. справядлі́ва;
it serves you right так табе́ і трэ́ба
4. напра́ва;
turn right павярну́ць напра́ва
♦
right and left усю́ды, скрозь; ваўсебакі́; з усі́х бако́ў;
right away/off адра́зу; неадкла́дна;
I’ll find the address for you right away. Я неадкладна знайду вам адрас;
right now цяпе́р; адра́зу, за́раз жа;
right off the batinfml з ме́сца ў кар’е́р, адра́зу
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паўзці́несов.
1.в разн. знач. ползти́, (медленно идти — ещё) плести́сь;
жук ~зе́ на зямлі́ — жук ползёт по земле́;
аўто́бус ~зе́ ад прыпы́нку да прыпы́нку — авто́бус ползёт от остано́вки к остано́вке;
чо́рныя хма́ры ~злі́ па не́бе — чёрные ту́чи ползли́ по не́бу;
грунт ~зе́ — грунт ползёт;
це́ста ~зе́ з дзяжы́ — те́сто ползёт из квашни́;
чу́ткі ~злі ваўсебакі́ — слу́хи ползли́ во все сто́роны;
2. (удаляться ползком) уполза́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗЕМЛЕТРАСЕ́ННЕ,
падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні, выкліканыя пераважна тэктанічнымі працэсамі, хуткімі зрухамі і разрывамі ў зямной кары ці верхняй ч. мантыі і вызваленнем назапашанай энергіі. З. могуць быць вулканічнага паходжання, зрэдку яны выкліканы дзейнасцю чалавека (запаўненне буйных вадасховішчаў, напампоўванне вады ў глыбокія свідравіны, горныя работы і выбухі).
Тэктанічныя З. прымеркаваны да зон і абласцей сучасных рухаў пліт, на якія разбіта літасфера; каля 95% іх адбываецца па краях такіх пліт, 4—5% — уздоўж сярэднеакіянічных хрыбтоў або ўнутры пліт. Месца ўзнікнення штуршка ў глыбінях Зямлі наз.ачагом З., цэнтр ачага — гіпацэнтр, праекцыя яго на зямную паверхню — эпіцэнтр. Ад ачага З. ваўсебакі распаўсюджваюцца сейсмічныя хвалі, сярод іх адрозніваюць падоўжаныя і папярочныя. Па паверхні зямлі ад эпіцэнтра разыходзяцца паверхневыя хвалі. Ачагі З. найчасцей узнікаюць на глыб. да 20—30 км. Энергію З. ацэньваюць велічынёй магнітуды (М) або энергет. класа (К), паверхневы эфект — у балах шкалы інтэнсіўнасці. Паводле міжнар. сейсмічнай шкалы існуюць 12 градацый — балаў. У выніку сейсмічнага раянавання праводзіцца падзел тэрыторыі па ступенях сейсмічнай актыўнасці. Прагноз З. ажыццяўляюць на аснове іх прадвеснікаў. Колькасць З., якія штогод рэгіструюцца на Зямлі сейсмічнымі станцыямі, дасягае соцень тысяч, але толькі малая доля іх выклікае разбурэнні, у т. л. катастрафічныя (напр., у Сан-Францыска ў 1906, Токіо ў 1923, Ашгабадзе ў 1948, Ташкенце ў 1966, Мехіка ў 1985, Арменіі ў 1988). Вывучае З. сейсмалогія.
На тэр. Беларусі З. звязаны з мясц. ачагамі сейсмічнасці або з’яўляюцца адгалоскамі моцных (М да 7,4) З. у Карпатах (напр., у 1977, 1990). Інтэнсіўнасць найб. значных мясц. З. Барысаўскага (1887) і Астравецкага (1908) да 6—7 балаў, Салігорскага (1978) да 5 балаў. Рэгістраваннем З., вывучэннем сейсмічнага рэжыму на тэр. Беларусі, эталоннымі вымярэннямі геафіз. і гідрагеахім. прадвеснікаў З., сейсмічным раянаваннем з 1980 займаецца Доследна-метадычная партыя пры Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Рэгіструюць З. станцыі, сеткі сейсмічных назіранняў Нац.АН Беларусі — Мінск, Гомель, Нарач, Салігорск, Плешчаніцы.
Літ.:
Болт Б.А. Землетрясения: Общедоступный очерк: Пер. с англ.М., 1981;
Гир Дж.М., Шах Х.Ч. Зыбкая твердь: Что такое землетрясение и как к нему подготовиться: Пер. с англ.М., 1988.