*Вандруга, вандрюга ’бадзяга’ (Нас.). Да вандраваць з экспрэсіўнай суфіксацыяй; параўн. зладзюга, падлюга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
таўстабру́хі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З тоўстым, вялікім жыватом.
2.узнач.наз.таўстабру́хі, ‑ага, м.Зневаж. Багацей. [Габісонія:] — Я сказаў сабе: Тэафіл, досыць вандраваць па свеце, досыць працаваць на таўстабрухіх.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блудзі́ць umhérirren vi (s), herúmirren vi (s); wándern vi (s); vagabundíeren [va-] vi (бадзяцца, вандраваць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
roam[rəʊm]v.
1. падаро́жнічаць, вандрава́ць; блука́ць;
roam the countrysideвандрава́ць па се́льскай мясцо́васці;
roam the streets блука́ць па ву́ліцах
2. (over) блука́ць (перан.);
His eyes roamed over the room. Яго погляд блукаў па пакоі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пало́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Хадзіць, вандраваць па так званых святых месцах; займацца паломніцтвам (у 1 знач.).
2.перан.Разм. Удзельнічаць у паломніцтве (у 2 знач.); наведваць каго‑н. вялікай колькасцю людзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
típpelnvi (s, h) блука́ць, вандрава́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wállenIIvi(s)паэт.вандрава́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЕРМАНІ́ЗМ (ад лац. germanus германскі),
слова або выраз, запазычаны з германскіх моў, пераважна з нямецкай. Трапляюцца ў бел. граматах 13—14 ст., якія адлюстроўваюць гандл. зносіны паўн. гарадоў Беларусі з ням. насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага (напр., «кунторъ» — чын у тэўтонскім ордэне). Вял. колькасць слоў ням. паходжання пранікла ў бел. мову праз польск. і яўр. мовы, у меншай меры на працягу 15—17 ст. непасрэдна з нямецкай («дах», «ліхтар», «труна», «цыбуля», «вандраваць», «віншаваць», «дзякаваць», «маляваць», «ратаваць» і інш.). Такія германізмы асіміляваны бел. мовай у фанет., семантычных і граматычных адносінах, увайшлі ў яе слоўнікавы склад і не адрозніваюцца ад спрадвечна бел. слоў, іх іншамоўнае паходжанне ўстанаўліваецца спец. этымалагічнымі даследаваннямі. У апошнія часы атрымліваюць пашырэнне германізмы англа-амер. паходжання тыпу «бітнік», «дансінг», «хіпі» і інш.