насып (земляны, з камянёў, са снегу, палітага вадой, часта з ровам спераду), які служыў перашкодай для тых, хто атакаваў, і адначасова баявой пазіцыяй і ўкрыццём для тых, хто абараняўся. Валам называюць таксама сістэму ўмацаваных палос і пазіцый тыпу рымскіх валоў (Адрыянаў вал), «Атлантычнага вала», «Усходняга вала». Як элемент крэпасці валы выкарыстоўваліся ў спалучэнні з крапаснымі сценамі або замест іх. Звычайна мелі брустверы і валгангі (пляцоўкі з уступамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
закрасава́цьсов. (о хлебах) зацвести́;
жы́та ~ва́ла — рожь зацвела́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нарастава́цьсов. ната́ять;
~ва́ла мно́га сне́гу — ната́яло мно́го сне́гу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
залыга́ч, ‑а́, м.
Абл. Тое, чым залыгваюць (вала, карову). [Чалавек] стаяў у кузаве ля кабіны і прытрымліваў за вераўчаны залыгач карову.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запульсава́цьсов., прям., перен. запульси́ровать;
кроў ~ва́ла ў жы́лах — кровь запульси́ровала в жи́лах;
у го́радзе ~ва́ла жыццё — в го́роде запульси́ровала жизнь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пража; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. перапрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. перапражы; зак., каго-што.
Запрэгчы іначай або ў што‑н. другое (аднаго і таго ж каня, вала і пад.). Перапрэгчы коней з плуга ў бараку.// Запрэгчы іншага, другога (каня, вала і пад.). [Камісар:] «У Лазавенкі замяні коней. Назад — перапражэш».Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вол вол, род.вала́м.;
◊
рабо́тать как вол рабі́ць (працава́ць) як чо́рны вол.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КРУЧЭ́ННЕ 1) К. ў супраціўленні матэрыялаў — від дэфармацыі, які характарызуецца ўзаемным паваротам папярочных сячэнняў стрыжня (вала, пласціны, абалонкі) пад уздзеяннем знешніх момантаў сілы (пар сіл).
Пры К. прамога круглага стрыжня ўзнікаюць датычныя напружанні τmax, максімальныя каля яго паверхні:
, дзе Mk — момант сілы, Ip — палярны момант інерцыі, r — радыус сячэння. Пры К. някруглых стрыжняў (напр., швелераў, двухтаўраў) іх папярочныя сячэнні скрыўляюцца (дэплануюцца) і К. наз. абмежаваным; пры К. пласцін і абалонак скрыўляюцца іх пасярэднія паверхні. К. ўлічваюцца пры разліках дэталей, механізмаў і канструкцый.
2) К. тэкстыльных матэрыялаў — скручванне валокнаў або нітак пры вырабе кручанай пражы, корду, шпагату і інш. на круцільных машынах. Скручанасць атрыманых прадуктаў характарызуецца круткай — лікам віткоў на 1 м даўжыні, вуглом нахілу вонкавых валокнаў або нітак да падоўжнай восі і напрамкам круткі.
І.І.Леановіч.
Кручэнне круглага вала, замацаванага адным канцом: r — радыус вала; l — даўжыня; Θ — вугал закручвання; Мк — момант кручэння; τmax — найбольшыя датычныя напружанні.