Прымусіць выйсці, выехаць адкуль‑н.; выгнаць. Выправадзіць няпрошаных гасцей. □ Агата сунула.. [Юрку] ў рукі гурок і выправадзіла з хаты.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hobnob[ˈhɒbnɒb]v.infmlвадзі́ць дру́жбу; зна́цца (асабліва з кім-н. багатым, знакамітым і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
смуры́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
Абл.Вадзіць па чым‑н.; паціраць, церці. Мы доўга стаялі ў нерашучасці, смурыжылі адна аб адну ногі, адганяючы камароў-крывасмокаў.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЧО́ПКА (Янка) (Іван Пятровіч; 8.11.1890, в. Летнікі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.5.1977),
бел. пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Варанецкую (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) с.-г. школу. Працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губ. У 1925 рэдагаваў двухтыднёвік «Праваслаўны беларус» (Варшава). Пасля працаваў аграномам. Друкаваўся з 1912 пад псеўд. Башкір, Янка Башкір. Пісаў вершы і прозу. Збіраў фальклор (зб. «Дурнішча: Народная казка з Дзісеншчыны», 1927). Вершы, байкі, нар. паданні, казкі друкаваў у час. «Заранка», «Пралескі», «Праваслаўны беларус», «Маланка», «Калоссе». Выдаў кн. «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць», «Пчолы і як вадзіць іх у рамовых вуллях» (абедзве 1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928). Аўтар камедыі «Гурток» (1926).