які мае адносіны да рэлікта; які з’яўляецца рэліктам;
р-ыя арганізмы — арганізмы, якія зберагліся ад мінулых геалагічных эпох;
р-ае возера — возера, якое з’яўляецца рэшткай былога мора або вялікага возера.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЫ́НЬКАў архітэктуры,
дэкаратыўная дэталь (патаўшчэнне) слупоў, калонак, ліштваў акон і дзвярных парталаў. Мае круглую або крыху падоўжаную (дынепадобную) форму. Была пашырана ў рус. мураванай архітэктуры 15—17 ст., у драўляным дойлідстве — да канца 18 ст. На Беларусі сустракаецца пераважна ў пабудовах 19 — пач. 20 ст. стыляў псеўдарускага і мадэрн (будынак Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, Пакроўская царква ў Гродне і інш.).
Дынькі на фасадах былога Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску (уверсе) і Пакроўскай царквы ў Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
злачы́нства, ‑а, н.
Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі.Паслядовіч.
•••
На месцы злачынствагл. месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
план
1. Сядзіба калгасніка (Ветк., Нясв., Рэч., Слаўг.).
2. Зямля былога сталыпінскага хутара (Нясв., Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ЗЫ́СЛАЎ,
мемарыяльны комплекс на в-ве Зыслаў у Любанскім р-не, дзе ў Вял.Айч. вайну размяшчаўся цэнтр па кіраўніцтве партыз. рухам Мінскай вобл. Адкрыты ў 1969. Аўтар — арх. Г.Заборскі. Уключае 14-метровы абеліск з трох вертыкальных плоскасцей, да якога вядзе лесвіца з 2 стэламі на яе пляцоўцы; помнік на магіле сав. воінаў і партызан; рэстаўрыраваныя партыз. зямлянкі; памятны знак накшталт вітка спіралі на месцы партыз. аэрадрома.
Мемарыяльны комплекс Зыслаў. Памятны знак на месцы былога партызанскага аэрадрома.Мемарыяльны комплекс Зыслаў. Абеліск.
расійскі тэатразнаўца; заснавальнік сав. цырказнаўства. Засл. дз. маст. Расіі (1939). Працаваў у Ленінградзе ў музеі цырка (з 1928), у 1930—50-я г.маст. кіраўнік Ленінградскага цырка, Гал. ўпраўлення цыркамі СССР. Адзін з арганізатараў час. «Советский цирк». Аўтар прац па гісторыі сав. і еўрап. цыркаў («Цырк. Паходжанне, развіццё, перспектывы», 2-е выд. 1971), эстрады, відовішчаў («З былога рускай эстрады», 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wíeder=
аддз. і неаддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на зварот, аднаўленне былога стану: wíederherstellen аднаўля́ць; wíederverkaufen перапрадава́ць; wiederhólen паўтара́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НІЖНЕКАЛІФАРНІ́ЙСКАЯ ДАЛІ́НА У ЗША і Мексіцы. Займае міжгорную тэктанічную ўпадзіну — паўн.ч.былога, больш буйнога Каліфарнійскага зал., запоўненую магутнай тоўшчай адкладаў, прынесеных р. Каларада. Парэзана яе ніжнім цячэннем. У мінулым неаднаразова затаплялася водамі р. Каларада, што прывяло да ўтварэння салёных азёр. На Пн салёнае воз. Солтан-Сі, узровень якога на 72 м, а дно на 81 м ніжэй узр. м. Клімат субтрапічны, сухі. Ападкаў каля 100 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі, кактусы, юкі. Частка зямель паміж р. Каларада і воз. Солтан-Сі арашаецца. Вырошчваюць пераважна бавоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аднасяльча́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чанаў і ‑чан; м.
Тое, што і аднаселец. Мо ён [Калінін] у родны кут паехаў к зямлякам І там з аднасяльчанамі гаворыць.Зарыцкі.[Старшыня:] — Іду на вуліцу і сустракаю былога свайго аднасяльчаніна, калісьці разам свіней пасвілі.Шахавец.На чацвёртым тыдні вайны на вачах усёй вёскі фашысты павесілі.. аднасяльчаніна Розума Фёдара.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІУДЗЕ́Я (ludaia),
старажытнарымская правінцыя на тэр.Паўд.Палесціны ў 6—41 і з 44 н.э. Цэнтр — г.Іерусалім. Пасля падзелу ў 4 да н.э.былога царства Ірада 7 у І. правіў яго сын Архелай, адхілены рымлянамі ад улады. Верагодна, І. падпарадкоўвалася рым. намесніку Сірыі, але мела ўласнага пракуратара з шырокімі паўнамоцтвамі. Мясц. духавенства мела абмежаваную суд. ўладу. У 41—44 І. ў складзе царства Ірада Агрыпы I, але потым зноў перададзена пад кіраванне пракуратараў. Тэрор і злоўжыванні рым. улад прывялі да ўсеагульнага нар. паўстання (гл.Іудзейская вайна 66—73), пасля задушэння якога І. страціла аўтаномію.