Тата́р ’татарын’: Устань мілы, татар едзіць, Татар едзіць — вайна будзіць (з нар. песні; ушац., Полымя, 2001, 3, 270). Гл. татарын.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пабу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Сігнал, які будзіць, па якому ўстаюць (у воінскіх часцях, лагерах і пад.). Іграць пабудку. □ Насустрач дню між ніў, лугоў Ляціць пабудкі кліч напеўны...Муравейка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
erwéckenvt
1) будзі́ць
2) выкліка́ць, узбуджа́ць, абуджа́ць;
Besórgnis ~ выкліка́ць трыво́гу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мы́цельнік, ‑а, м.
Абл. Куток у хаце, дзе мыюцца, мыюць пасуду. Засланіўшы печ і наспех прыбраўшы ў мыцельніку, Антаніна пайшла ў камору будзіць дзевяцігадовую Маньку.Васілевіч.[Маці] сядзела ў мыцельніку пры акне і абірала бульбу.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перарваць чый‑н. сон, разбудзіць. Пабудзіць дзяцей. □ Раніцай .. [Міхалку], як і заўсёды ў апошнія часы, пабудзіў гаспадар.Чорны.Асцярожна, каб не пабудзіць суседзяў, я ўстаў, прыбраўся і расчыніў дзверы на балкон.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ада, прыназ.зР.
Разм. Тое, што і прыназ. «ад». Звычайна ужываецца ў спалучэннях «ада дня», «ада сну». Тым часам, здарэнні дзень ада дня несупынна ўскладняліся.Гартны.Хто прыносіць нам вясну, сонцам поплаў меціць, будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паву́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго і без дап.
Вудзіць некаторы час. На рэчцы З наседжаных пнёў Было б мне прыемна пабудзіць Калючых, як шчэць, акунёў І сонца, што раніцу будзіць.Ляпёшкін.— Ну, давай тут павудзім, — спыніў мяне дзед Мацей.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кручкатво́р, ‑а, м.
Неадабр. Той, хто мае схільнасць да кручкатворства. Не дае Аксён задрамаць сялянам у іх заціснутым жыцці. Катурхае, будзіць іх грамадскую думку, кідае новыя мыслі, падымае на змаганне з няпраўдай, бо сялян ашукалі, абышлі ўсякія кручкатворы-чыноўнікі, панскія прыслужнікі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАМІ́НКІ,
абрад ушанавання памяці памерлага чалавека; звязаны з культам продкаў і верай у замагільнае існаванне. Пашыраны ў беларусаў і некат. інш.слав. народаў. П. звычайна адбываюцца ў доме нябожчыка адразу пасля пахавання і ў наступныя пасля смерці дні: 3-і (траціны), 9-ы (дзевяціны), зрэдку 20-ы (паўсарачыны), 40-ы (сарачыны), у паўгодкі і гадавіну. Потым ідуць агульныя П. па ўсіх памерлых родзічах — дзяды.
На першыя П. звычайна запрашаюцца ўся радня і ўдзельнікі пахавання, на наступныя — блізкія сваякі, часам свяшчэннік і старцы. Жалобны стол пачынаецца звычайна з куцці або кануна. У залежнасці ад мясц. традыцый існуюць розныя рытуальныя стравы: клёцкі, боб, гарачы хлеб і інш. Першыя лыжкі страў і гарэлку пакідаюць для нябожчыка. П. наладжваюць і на могілках. На наступны дзень пасля пахавання блізкія ідуць «будзіць нябожчыка» на яго магілу. упарадкоўваць магілу — абкладваць яе дзёрнам, ставіць крыж. Тое ж робяць і на радаўніцу і напярэдадні Сёмухі (на У Беларусі).