ГРЭ́ЙМАН (Аляксандр Абрамавіч) (7.7.1899, г. Казань, Расія — 1.6.1970),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1961), праф. (1963). Скончыў БДУ (1926). З 1926 працаваў урачом у Мінскай вобл. У 1931—38 і з 1946 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па хірургіі валляка, эндакрыннай сістэмы і органаў брушной поласці. Сааўтар кнігі «Актуальныя пытанні вострага апендыцыту» (1969).
Тв.:
Хирургическое лечение и патоморфология зоба. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯШЭ́ВІЧ (Яўгенія Вячаславаўна) (н. 22.4.1951, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед. н, (1992). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1974). З 1981 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1995 гал. рэнтгенолаг Мін-ва аховы здароўя. Навук. працы па рэнтгенафункцыянальных даследаваннях страўнікава-кішачнага тракту, ультрагукавых даследаваннях органаў брушной поласці з ацэнкай кровазвароту. Распрацавала спосабы рэнтгенадыягностыкі дыскінезій тонкай кішкі і прагназавання язвавай хваробы дванаццаціперснай кішкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЗО́Н (Уладзімір Восіпавіч) (19.11.1881, г. Заслаўе Мінскага р-на — 6.9.1954),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Праф. (1935). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1911). З 1948 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры, з 1949 дырэктар). Навук. працы па хірург. лячэнні гінекалагічных і уралагічных хвароб, органаў брушной поласці.
Тв.:
Из прошлого белорусской хирургии // Тр. III съезда хирургов БССР. Мн., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ЎРА (ад грэч. pleura рабро, бок, сценка),
серозная абалонка, што пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці наземных пазваночных і чалавека. Адрозніваюць унутраны, ці вісцэральны лісток П., які зрастаецца з тканкай лёгкага, і прысценны, або парыетальны, які высцілае знутры сценкі грудной поласці. У млекакормячых плеўральная (грудная) поласць поўнасцю адмежавана ад брушнойдыяфрагмай і запоўнена серознай вадкасцю, якая памяншае трэнне лёгкіх пры дыханні. Запаленне П. выклікае плеўрыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гінекафо́рны
(ад гінека- + гр. phoros = які нясе)
які адносіцца да брушной складкі цела самца крывянога смактуна, дзе змяшчаецца самка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРХЕГО́НІЙ (ад грэч. archē пачатак + gonē нараджэнне),
жаночы орган палавога размнажэння ў моха- і папарацепадобных, некаторых голанасенных раслін, водарасцяў і грыбоў. Па наяўнасці архегонія яны вылучаюцца ў асобную групу раслін — археганіятаў. У імхоў мае выгляд колбы: у пашыранай брушной частцы знаходзіцца яйцаклетка, над ёй брушная канальцавая клетка, у вузкай — шэраг дробных шыйных канальцавых клетак, якія расплываюцца ў слізь, раскрываюць шыйку архегонія і садзейнічаюць пранікненню да яйцаклеткі сперматазоідаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПРЫТО́МНАСЦЬ,
раптоўная. кароткачасовая страта прытомнасці з парушэннем (аслабленнем) сардэчнай дзейнасці і дыхання ў выніку недастатковага кровазабеспячэння галаўнога мозга. Бывае пры болевым шоку, псіхічных уздзеяннях (напр., хваляванне, страх), цеплавым або сонечным ударах, хваробах галаўнога мозга, сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў брушной поласці. чэрапна-мазгавых траўмах і інш. Прыкметы: страта прытомнасці, бледная скура, халодны пот. паверхневае дыханне. Першая дапамога: хворага кладуць з нізка апушчанай галавой, вызваляюць ад цеснага адзення, забяспечваюць чыстым паветрам, даюць нюхаць нашатырны спірт, тэрмінова выклікаюць хуткую дапамогу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРМЕ́НАЎ (Васіль Іванавіч) (6.12.1905, в. Краева Валагодскага р-на, Расія — 13.3.1984),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1964), праф. (1969). Скончыў 2-і Ленінградскі мед.ін-т (1931). З 1933 у Гомельскім ун-це (у 1952—70 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях агнястрэльных раненняў жывата, хвароб брушной і грудной поласцей, гематалогіі, ангіялогіі.
Тв.:
Анатомические особенности головного мозга человека. Мн., 1969;
Операция до выведения из шока при повреждениях и заболеваниях живота // Хирургия. 1974. № 2.
швейцарскі хірург, адзін з заснавальнікаў брушной хірургіі. Прэзідэнт Германскага хірург.т-ва, ганаровы чл. Лонданскага каралеўскага хірург.т-ва, Рус.хірург.т-ва імя М.У.Пірагова і інш. Скончыў Бернскі ун-т (1865). З 1872 праф. хірургіі і дырэктар хірург. клінікі Бернскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні функцый і метадах хірург. лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы. Нобелеўская прэмія 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́ЗІКАЎ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 29.10. 1952, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1994), праф. (1996). Сын М.Ф.Лызікава. Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1974), з 1982 працуе ў ім (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў з дапамогай малаінвазійнай хірургіі.
Тв.:
Профилактика и лечение ишемических повреждений тонкой кишки в хирургии Новополоцк, 1995;
Желчнокаменная болезнь. Витебск, 1998 (разам з С.С.Сцебуновым, С.П.Лярскім).