Ездзіць некаторы час, зрабіць некалькі паездак. — Што.. [старшыня] будзе казаць, калі нічога яшчэ не бачыў, па брыгадах не паездзіў, з калгаснікамі не сустракаўся?Савіцкі.Шэрыя доўгія Алесевы вочы смяяліся, увесь твар смяяўся. — Браткі, паездзім яшчэ трохі, — узмаліўся ён.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу-гу́,
У выразе: ні гу-гу (узнач.вык.) — а) загад або просьба маўчаць. — Толькі, браткі, ні шэп! Нікому ні гу-гу, што гэта я вам сказаў!Колас; б) маўчаць, не падаваць голасу. Пастукалася ў сенцы Палашка — ні гу-гу. Як морак па сядзібе прайшоў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Слабы, хваравіты чалавек; інвалід. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брато́к, ‑тка; мн.браткі; м.
Разм.ласк.Толькіўформезвароту. Тое, што і брат (у 3 знач.), братка. [Мікола:] — Пагавары, браток, зрабі ласку. Я хачу сам напасці з партызанамі на чыгунку.Якімовіч.Тужыць, браток, не маем часу. Калі з клапотамі ідзе З палёў вільготных да калгаса Сяўбы вясковай рупны дзень.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bratek
brat|ek
м.
1. ~ku — браток; браточак (зварот);
2. ~ki мн.бат.браткі (Viola tricolor L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
fiołek
м.
1.бат. фіялка (Viola L.);
fiołek alpejski — альпійская фіялка; цыкламен;
fiołek trójbarwny — браткі;
2.гл. fioł 1
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
зя́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Шырока раскрываючы рот, хапаць паветра. Зяваць ротам.
зява́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.
1. Міжвольна глыбока ўдыхаць паветра шырока раскрытым ротам (пры жаданні спаць, стоме і пад.); пазяхаць. Зяваць увесь вечар. □ [Паўлінка:] Нешта спаць як бы хочацца. (Зявае).Купала.
2. Быць няўважлівым, някемлівым; упускаць зручны выпадак. — Ну дык вось, браткі, пакуль у вёсцы такія парадкі, трэба не зяваць. Прыпасайце зброю.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БІЧЭ́ЛЬ-ЗАГНЕ́ТАВА (Данута Янаўна) (н. 3.12.1937, в. Біскупцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1962). Настаўнічала. З 1982 у Гродзенскім гіст.-археал. музеі, з 1995 дырэктар Музея М.Багдановіча ў Гродне. Друкуецца з 1958. Першы зб. вершаў «Дзявочае сэрца» (1961). У творчасці Бічэль-Загнетавай — шчырасць, пачуццё грамадз. адказнасці, годнасці і гонару, болю і радасці за бацькоўскую зямлю, праблемы сучаснасці і гіст. мінулага, матывы вернасці высокім маральна-этычным прынцыпам дружбы, сяброўства, кахання, мацярынства. Зб. лірыкі «Божа мой, Божа» (1993) — малітва за Беларусь, адраджэнне душы, мовы, трывожны роздум пра лёс роднага краю (верш «Малітва»), Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за зб. вершаў «Дзе ходзяць басанож» (1983). Для дзяцей зб-кі «Перапёлка» (1968), «Дагані на кані» (1973), «Габрынька і Габрусь», (1985), «Гараднічанка» (1993) і інш. Складальнік альманаха «Краю мой — Нёман» (1986, з А.Цяжкім), зб. твораў Л. і Ю.Геніюшаў «Маці і сын» (Беласток, 1992, з С.Яновічам).
Тв.:
Ты — гэта ты. Мн., 1976;
Браткі. Мн., 1979;
Даўняе сонца. Мн., 1987;
А на Палессі. Мн., 1990.
Літ.:
Бярозкін Р. Святло і рух // Маладосць. 1976. № 6;
Чабан Т. Крылы рамантыкі. Мн., 1982. С. 73—75, 111—113;
Тарасюк Л. Вернасць вытокам. Мн., 1985. С. 47—52, 111—114.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адгуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Правесці некаторы час на гуляннях. Вось ужо цэлае лета адгулялі.. [Антон і Надзя] на вечарынках.Грамовіч.//што. Выкарыстаць чарговы адпачынак, водпуск, дазволены за звышурочныя работы, дзяжурствы. Адгуляў сын-афіцэр свой водпуск у вёсцы.Ракітны.
2.што. Адсвяткаваць; згуляць. — У гэтым доме, — заўважае брат, — на Новы год вяселле адгулялі.Гілевіч.
3. Перастаць, кончыць гуляць. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш. Але не шкада, сваё адгуляў, сваё адмазоліў.Лынькоў.//перан. Прайсці, закончыцца. Адгрымела маразамі зіма, адгуляла завеямі ў палях.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)