3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паказацца і хутка знікнуць, мільгануць, пранесціся.
Па твары прабегла ўсмешка.
4.перан., што. Бегла прачытаць (разм.).
П. вачамі старонку.
5.чым. Правесці (пальцамі, рукой) па чым-н. (разм.).
П. пальцамі па клавішах.
|| незак.прабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
run over
а) перае́хаць што, нае́хаць на што
The car ran over a chicken — А́ўта перае́хала ку́рыцу
б) пераліва́цца празь верх
в) бе́гла прагле́дзець
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
geläufig
1.a ужыва́льны, прывы́чны
2.advбе́гла, свабо́дна, лёгка (размаўляць на якой-н. мове)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пы́льны, ‑ая, ‑ае.
Які пакрыўся пылам, увабраў у сябе пыл. Пыльны дыван. □ Гендарсан зірнуў на пыльныя лаўкі і не захацеў садзіцца.Чарнышэвіч.Пыльная вуліца бегла між прысад.Асіпенка.// Які адрозніваецца вялікай колькасцю пылу. Паветра рабілася гарачае і пыльнае.Гроднеў.Дзень быў сонечны, але халодны, пыльны.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укру́г, прысл. і прыназ.
Абл.
1.прысл. Кругом, вакол. Раз бяседа вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі; За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі.Купала.
2.прыназ.зР. Вакол чаго‑н. Няяркая, маленькая вясёлка Укруг месяца ледзь бачна зіхаціць.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІЧЫ́ЛКА,
невялікі вершаваны твор, часцей гумарыстычнага характару, з дапамогаю якога вызначаецца чарговасць у гульні, выбіраюцца яе ўдзельнікі або вядучыя; адзін з жанраў дзіцячага фальклору. Паходжанне Л. звязваюць са стараж. вераваннямі, варажбой, з даўнімі часамі, калі людзі вучыліся лічыць. Паводле тэматыкі розныя: ад стараж. цуранняў да сучасных сюжэтаў (пра космас і інш.). Паводле зместу падзяляюцца на сюжэтныя і бессюжэтныя. У залежнасці ад лексічнага складу, кампазіцыйнай будовы і эмацыянальна-гукавой арганізацыі сярод сюжэтных вылучаюцца Л. з пералікам (накшталт «Раз, два, тры, чатыры, пяць...»), з элементамі мудрагелістасці («Энікі-бэнікі...», «Анцы, цванцы, трычы, рычы...») і без пераліку і мудрагелістасці («Бегла курка па таку...»). Важныя элементы выканання Л. — міміка, рухі, якія супадаюць з рытмікай верша (лёгкага для вымаўлення).
Публ.: Дзіцячы фальклор. Мн., 1972.
Літ.:
Барташэвіч Г.А Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976;
Мельников М.Н. Русский детский фольклор. М., 1987;
Довженок Г.В. Український дитячий фольклор. Київ, 1981.
das déutet nichts Gútes an гэ́та нічо́га до́брага не праро́чыць;
flüchtig ~бе́гла абмалява́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
за́цемна, прысл.
1. Да світання, пакуль яшчэ цёмна. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень.Адамчык.Галя мала і бачылася з Вадзімкам: зацемна бегла на ферму і вярталася таксама прыцемкам ужо.Сабаленка.
2.Разм. Пасля змяркання; прыцемкам. Улетку зацемна вернешся з поля, не паспееш павячэраць, як песні клічуць цябе з хаты.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́лькам, прысл.
1.(успалучэнніздзеясл.: «бачыць», «глянуць» і пад.). Нядоўга, імгненна. Хацелася яшчэ раз хоць мелькам зірнуць .. [Мілоўскаму] у твар.Галавач.
2. Няўважліва, бегла, мімаходам. Лапыр мелькам зірнуў на загалоўкі, больш уважліва — на друкаваныя подпісы і ўжо з нейкай павагай вярнуў выразкі гаспадару.Паслядовіч.[Мірон Іванавіч] мелькам зірнуў на ходзікі: быў пачатак чацвёртай гадзіны.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распатла́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Раскудлачаны, растрапаны. Мокрая, з жоўтым лісцем у распатланых валасах і на боціках, .. [Паранька] бегла насустрач, трымаючы перад сабой загорнутае крысо ватоўкі.Ракітны.У дзверы кабінета віхурай уварвалася дзяўчо. Невысокае, загарэлае, з трошкі распатланымі валасамі.Сабаленка.// З раскудлачанымі, растрапанымі валасамі. Пачуўся грукат ног па сходах, і ў пакой уварваўся распатланы і страшны Віктар.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)