Багаты́р1 ’багацей’ (Нас., Касп., Шат., Янк. 1), багаты́рь ’тс’ (Бяльк.). Рус.богаты́рь, укр.багати́р, багати́рь. Паводле Фасмера, 1, 183, другаснае ўтварэнне ад бага́ты (bogatъ): пад уплывам багаты́р2 (гл.) ’герой, асілак’? Але можна думаць і пра першаснасць утварэння: багаты + суф. ‑(т)ырь (параўн. рус.пуст‑ы́рь, дыял.нем‑ты́рь ’нямы’ і г. д.). Таксама наўрад ці правільна Бернекер, 66, які лічыць, што багаты́р ’багацей’ — гэта багаты́р ’герой’ (з пераасэнсаваннем пад уплывам слова бага́ты).
Багаты́р2 ’волат, герой’ (Бел. казкі). Рус.богаты́рь, укр.багати́р, богати́р ’тс’. Запазычанне з ст.-цюрк.*baɣatur (параўн. і ст.-рус. форму богатур), якое пад уплывам слав.bogatъ змянілася ў богатырь. Адносна паходжання цюрк. слова ёсць розныя думкі. Бернекер, 66; Фасмер, 1, 183; Шанскі, 1, Б, 149 (там і іншая літ-pa). Слова ўжо было ў ст.-бел. мове (богатыр, гл. Гіст. лекс., 138).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́сячнік ‘багацей, уладальнік тысячнага капіталу’ (ТСБМ), ты́сячны ‘службовая асоба пры царскай уладзе’ (Скарбы), ст.-бел.тысячникъ, тисящникъ, тисечникъ, тысячникъ, тысечникъ ‘начальнік тысячы воінаў’, тысящникъ, тысещникъ, тысущник ‘начальнік тысячы воінаў’ (ГСБМ). Вытворныя ад тысяча (гл.), у старабеларускую мову прыйшло са ст.-слав.тысѧщьникъ, тысѫщникъ ‘начальнік атрада з тысячы воінаў’, у сучаснай мове словаўтваральны тып асабовых назоўнікаў ад лічэбнікаў малапрадуктыўны (Сцяцко, Афікс, наз., 219).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пажы́так, ‑тку, м.
1.гл. пажыткі.
2. Здабыча, пажыва. [Адам:] — Сюды, проста на кашару, і перліся, нячысцікі. Мабыць, [ваўкі] нюхам вынюхалі, што тут пажытак добры.Сабаленка.//толькіадз.; перан. Тое, што дае матэрыял для думак, размоў і пад. Пажытак для роздуму. □ Стылізаваныя пад фальклор вершы Чачота былі спробай даць селяніну духоўны пажытак, блізкі і зразумелы яму, навучыць яго жыць лепш, багацей.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абро́к1, ‑у, м.
Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам.Танк.
абро́к2, ‑у, м.
Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту.Сачанка.Не даўшы аброку, не бі кіем па боку.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгнята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Прыціскаць чым‑н. цяжкім зверху. Прыгнятаць сыр каменем.
2. Не даваць свабодна жыць, эксплуатаваць. Вёску прыгняталі памешчык і земства, ураднік і мясцовы багацей.Навуменка.
3.перан. Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой. Памаўчаўшы,.. [маці] загаварыла, перасільваючы нейкі ўнутраны цяжар, які прыгнятаў яе.Якімовіч.Бянтэжыла і прыгнятала нас яшчэ і невядомасць.С. Александровіч.Мяне прыгнятала адзіноцтва, тая сіратлівая цішыня, якая часта панавала ў нашых зялёных кутках.Кулакоўскі.Нізкае скляпенне, пах цвілі, папіскванне пацукоў прыгнятала хлапца.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
means
[mi:nz]
n., pl.
1) спо́саб, мэ́тад -у m., сро́дак -ку n.
means of communication — сро́дак камуніка́цыі
2) бага́цьце n.; сро́дкі pl. only
a man of means — бага́ты, замо́жны чалаве́к, багаце́й -я m.
•
- by all means
- by any means
- by means of
- by no means
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Скра́га (skraha) ‘скнара, скупы багацей’ (ТС, Пятк. 2), скрагна́, скрэгна́ ‘тс’ (ТС), сюды ж, магчыма, і скразе́нь ‘тс’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр скря́га ‘тс’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 289), рус.скря́га, скры́га ‘тс’. Не мае надзейнай этымалогіі. Найбольш верагодным здаецца збліжэнне з балг.скръ́ндза ‘тс’, скре́жав ‘скупы’, паколькі ўсе гэтыя формы ўзводзяцца да і.-е.*(s)kreng‑, *(s)krengh‑ — назалізаванай асновы, вытворнай ад кораня і.-е.*(s)ker‑ ‘моршчыць, моршчыцца’, што дае значэнне ‘сціснуты, сагнуты’, параўн. балг.сти́снат ‘скупы’ (Бярнар, RÉS, 40, 31). Варбат (Этимология–1970, 70 і наст.) дадае сюды формы, вытворныя ад асновы *kręg‑ ‘сагнутае’, напрыклад, укр.кре́жити ‘берагчы, скупіцца’, якому адпавядае балг.кръ́ндза ‘скнара’ без рухомага s‑; семантычныя паралелі — жмінда (гл.), рус.жмот, прижи́мистый ‘скнара, скупы’. Палескія формы скрагна, скрэгна можна было б, відаць, разглядаць як больш архаічныя, якія ў метатэзаваным выглядзе захавалі зыходнае спалучэнне ‑ng‑, аднак гэта малаверагодна. Запісаны на Тураўшчыне выраз скрэгна́ скрэгні́ць, г. зн. ‘ные, стогне’, скіроўвае пошукі ў бок гукапераймальнай асновы, параўн. скрыгаць, скрогаць, скрэгаць (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 659–660 (з аглядам ранейшых версій); ЕСУМ, 5, 289. Гл. таксама скрэнда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́біцца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; зак.
1.Разм. Выйсці, выбрацца з цяжкасцямі адкуль‑н., куды‑н. Выбіцца з лесу на шлях. □ Пятляючы завулкамі,.. незнаёмы нарэшце выбіўся на вуліцу.Навуменка.// Стаць кім‑н. пасля доўгіх намаганняў. Фёдар.. з простага шафёра выбіўся ў памочнікі галоўнага механіка, жыць яны сталі багацей, часцей траплялася вольная капейка.Кірэенка.// Вызваліцца з чаго‑н., пераадолець што‑н. Выбіцца з галечы.
2.(1і2ас.неўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго‑н. на паверхню. Выбіўся агонь з-пад страхі. □ Мы пакрочылі па схілу ляснога ўзгорка, збіраючы свежыя пралескі. Іх выбілася тут вельмі шмат.Кірэенка.З-пад хусткі на маршчыны ілба і твару выбіліся пасмы сівых валасоў.Брыль.
3.Разм. Разбіцца (пра шкло). Шыба выбілася.
•••
Выбіцца з графіка — парушыць устаноўлены расклад, графік.
Выбіцца з каляіны (каляі) — перастаць весці звычайнае, прывычнае жыццё.
Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, аслабець, знемагчы.
Выбіцца на дарогу — тое, што і выйсці на дарогу (гл. выйсці).
Выбіцца са сну — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.
Выбіцца ў людзі — тое, што і выйсці ў людзі (гл. выйсці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уро́к, ‑а, м.
1. Вучэбны час (звычайна 45 мін.), прысвечаны асобнаму прадмету. Урок літаратуры. Урок алгебры. □ Скончыўся ўрок, і настаўнікі адзін за другім заходзілі ў настаўніцкую.Даніленка.Пасля ўрокаў, чакаючы яго, .. [Кавалёва] паспявала прагледзець сшыткі вучняў. Прыходзіў Апанас, і яны ішлі гуляць.Дуброўскі.//звычайнамн. (уро́кі, ‑аў). Прыватныя навучальныя заняткі; работа рэпетытара. Браць урокі. Даваць урокі. □ Зыгмунт яшчэ з апошніх класаў гімназіі пачаў збіраць грошы, зарабляючы прыватнымі ўрокамі.Якімовіч.
2. Вучэбная работа, заданне, якое дае настаўнік вучню для падрыхтоўкі да наступных заняткаў. Вывучыць урокі. □ Вова якраз рыхтаваў ўрокі, бацька чытаў газету, а маці займалася чымсьці на кухні, калі прыйшлі Патапавы.Хомчанка.Неяк зімою, прыйшоўшы са школы, Данік адразу ўзяўся за ўрокі.Брыль.
3.Уст. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну. Там шэсцьсот астатніх рэвізскіх душ жылі на зямлі, багацей за якую была толькі зямля Загорскага-Вежы, і спаўна адраблялі ўрокі.Караткевіч.
4.перан. Вопыт, веды, набытыя ў працэсе працы, у барацьбе, жыцці. [Стэфа:] — Не, дарагая Ніна, я не змірылася. Я толькі атрымала ўрок.Савіцкі.// Вынік, вывад, карысныя на будучае. Урокі вайны. Урокі гісторыі.
•••
Адкрыты ўрок — школьны ўрок, на які запрашаюцца другія настаўнікі для абмену вопытам работы.
Прадметны ўрок — урок, які суправаджаецца дэманстрацыяй прадметаў, аб якіх ідзе гутарка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі, развесяліцца. А дзіцё разгулялася. Яна падскоквала на каленях у маці, цягнулася да саламянага капелюша пажылога дзядзькі, .. шчабятала, нібы неўгамоннае птушаня.Корбан.// Аддацца нястрымнаму разгулу, п’янству. — А багацей гэты разгуляўся і стаў сябе перад раднёй паказваць, выхваляцца, што ён не да такіх рэстаранаў прывык.Ракітны.
2.Разм. Пагуляўшы некаторы час, напрактыкаваўшыся, пачаць гуляць лёгка і добра. Каманда разгулялася.
3. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся. [Кажамяка:] Нават і не думай пра выган! Там вырасце такая трава, — будзе з касою дзе разгуляцца. Вазоў дваццаць сена!Гурскі.Раней .. мікалаеўцы секлі дровы, травілі сенажаці, як самі хацелі. Спрабавалі яны гаспадарыць у лесе і пры новым лесніку, але ў Міхала не вельмі разгуляешся.С. Александровіч./ Пра фантазію і пад. У збіўшыся на гэтую спакуслівую думку, камендант цяпер не расставаўся з ёю. Фантазія яго разгулялася.Якімовіч.
4. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы. Разгуляўся апетыт. Рэўматызм разгуляўся. □ Выцягнуць лодку назад аказалася яшчэ цяжэй, тым больш таму, што і ў студэнта разгуляліся нервы.Брыль./ Пра з’явы прыроды. На двары разгулялася лютаўская завіруха, засвістала за акном, забыла ў коміне.Шамякін.
5.Абл. Стаць ясным, сонечным пасля непагадзі. Разгулялася пагода. □ Неба разгулялася, і там-сям відаць былі нясмелыя, але выразныя агеньчыкі зорак. Значыць будзе пагода.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)