Абл. Старая, каравая ануча. — Караўкі! Караўкі! — галёкаў Леўка. — Бабы, маладзіцы, нясіце старыя кофты і спадніцы!Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паздзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Здзець, зняць з сябе ўсё, многае. Пад поўдзень сонца прыгрэла так, што некаторыя бабы нават паздзявалі кофты.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАРАШКЕ́ВІЧ Юрый Альфрэдавіч (н. 11.1.1962, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1985). Аўтар размалёвак і вітражоў для радыётэхн. каледжа і сувораўскага вучылішча (абодва 1989) у Мінску. Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Распрацоўвае тэмы «Бабы» і «Чашы»: «Чаша-аб’ект», «Чаша, знойдзеная ў лесе», «Чаша-вытока», «Чаша цёплая», «Чаша з прывідам» і інш. (усе 1990-я г.). У работах асобныя пластычныя вобразы ўключае ў вял. паліфанічную прастору, выкарыстоўваючы эфекты колерааптычныя, унутр. свячэння, піктаграмы, геаметрызм. Аформіў спектакль «Цудоўная дудка» ў Гродзенскім т-ры лялек (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПІШЧА (ад стараж.-слав. капь — выява, ідал),
культавае збудаванне ўсх. і прыбалт. славян язычніцкага перыяду. У 1951 пры раскопках у Пярыні каля Ноўгарада выяўлены рэшткі слав. К. 10 ст., прысвечанага Перуну. Уяўляла сабой круг дыяметрам 21 м, на якім у васьмі месцах гарэў агонь; у цэнтры стаяў драўляны ідал Перуна. Паводле падання, каля Полацка на беразе Валовага возера было К. Перуна і Бабы-ягі. Рэшткі свяцілішча сельскай абшчыны 10 ст. раскапалі археолагі ў 1969 каля в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Тут стаяў драўляны ідал, вакол якога ў час святкаванняў распальвалі вогнішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКІМО́ВІЧ Аляксей Мікалаевіч (н. 15.10.1949, в. Парэчча Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1972). Настаўнічае. Піша пераважна для дзяцей. Друкуецца з 1967. Аўтар аповесці «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1983), кн. фантастычна-прыгодніцкіх аповесцей «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), п’ес «Чарадзейныя суніцы» (паст. 1993), «Хітрыкі бабы Ягі» (паст. 1994), «Апошні дыназаўрык» (паст. 1995), «Добры змей» (паст. 1997), «Маўглі» (паст. 1999), апавяданняў і інш. Творчасці Я. ўласціва тонкае адчуванне духоўнага свету і псіхалогіі дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квашані́на, ‑ы, ж.
Разм. Халадзец. Бабы ж ля печы завіхаюцца, частай і ветлівай гаворкай рассыпаюцца, цукрам пампушкі салодзяць, квашаніну разліваюць у міскі з усіх хутароў.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Утвараць шум пры дапамозе сукала і пад. Бабы датыкаюць апошнія кросны, набіліцы стукаюць — чутно на вуліцы, як таралакаюць сукалы.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́бін, ‑а.
Разм. Які мае адносіны да бабы, належыць бабе. [Бабуля:] — Марылька — дзедава дачка ад першай жонкі, бабіна падчарыца, дзяўчынка ціхая, слухмяная, працавітая.Брыль.
•••
Бабіна летагл. лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздурэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які раздурэў, развесяліўся. [Рыпіна Ціткова] паглядзела на раздурэлых маладзіц і сказала, але быццам усцешаная чым: — І праўда, панапіваліся бабы!..Чыгрынаў.
2. Які распусціўся, разленаваўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАН ВЭЙ, Моцзе (699 або 701, г. Таюань, Кітай — 759 або 761),
кітайскі паэт, жывапісец, каліграф і музыкант. Атрымаў канфуцыянскую адукацыю. Служыў пры імператарскім двары. Аўтар паэтычнай пейзажнай лірыкі (цыкл «Рака Ванчуань», вершы «Чырвоныя бабы», «Сцежка сярод акацый» і інш.), твораў на гіст. тэмы («Удава князя Сі», «Бань Цзеюй»). Пачынальнік кіт. манахромнага пейзажнага жывапісу, заснаванага на выкарыстанні танальных магчымасцяў тушы. Выконваў размалёўкі на шоўку і насценныя. У лірычных пейзажах ствараў узвышаныя абагульняльныя вобразы прыроды. Творы захаваліся ў копіях: «Рака пад снегам», «Праясненне пасля снегападу», «Партрэт Фу Шэна з Цзінаня» і інш.