Засн. ў 1949 у г.Бабруйск як школа дзесятнікаў-будаўнікоў, з 1953 школа бухгалтараў калгасаў, пераўтвораная ў 1957 у тэхнікум. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, правазнаўства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАТЫ́НЬ,
вёска ў Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Ала. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на ПдУ ад г.Бабруйск, 146 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Амельня. 702 ж., 220 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАЎСКАЕ,
пасёлак у Глускім р-не Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Глуск—Бабруйск. Да 1961 наз. Дзікае. Цэнтр сельсавета. За 11 км на ПнУ ад г.п. Глуск, 160 км ад Магілёва, 36 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 133 ж., 73 двары (1998). Лясніцтва, участак торфапрадпрыемства. Клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕЎКА,
вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Бабруйск—Мазыр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 52 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, 162 км ад Гомеля, 47 км ад чыг. ст. Светлагорск-на-Бярэзіне. 393 ж., 141 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ХІ,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Грэза, каля аўтадарогі Магілёў—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнЗ ад Быхава, 40 км ад Магілёва. 443 ж., 214 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 129 км ад Гомеля. 733 ж., 271 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎБАР-МУСНІ́ЦКАГА МЯЦЕ́Ж 1918,
антысавецкае ўзбр. выступленне 1-га польск. корпуса на чале з Ю.Р.Доўбар-Мусніцкім.
Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 са згоды сав. ўрада корпус (3 дывізіі, 25—29 тыс. легіянераў) пачаў канцэнтравацца ў раёне Рагачоў—Жлобін—Бабруйск. Аднак яго камандаванне не выконвала пастановы новай улады аб дэмакратызацыі войска, не дазваляла канфіскацыю памешчыцкіх маёнткаў і нацыяналізацыю прадпрыемстваў, легіянеры рабавалі мясц. насельніцтва. Сав. ўлады ў снеж. 1917 часова арыштавалі Доўбар-Мусніцкага і некат. афіцэраў, у студз. 1918 выдалі загад аб расфарміраванні корпуса.
У адказ 25.1.1918 Доўбар-Мусніцкі аб’явіў вайну Сав. рэспубліцы, 26.1.1918 захапіў Рагачоў, 3.2.1918 — Бабруйск. Супраць мяцежнікаў накіраваны атрад чырвонагвардзейцаў (каля 10 тыс.чал.) на чале з І.Вацэцісам. 13.2.1918 1-я польск. дывізія цалкам разбіта пад Рагачовам, горад вызвалены. 2-я дывізія адышла да Бабруйска, куды рухаліся астатнія часці корпуса. Большасць польск. палкоў былі раззброены па дарозе на Бабруйск. У выніку праведзенай бальшавікамі і палякамі-інтэрнацыяналістамі агітац. работы значная колькасць легіянераў перайшла ў сав.ваен. фарміраванні. З іх утвораны 1-ы польскі рэв. батальён у Віцебску, польскі батальён рэв. палка імя Мінскага Савета і інш. У лют. 1918 часці корпуса па дамоўленасці з вярх. камандаваннем герм. войск пачалі наступленне на Мінск, нанеслі паражэнне сав. войскам каля чыг. станцый Ясень і Асіповічы, 20.2.1918 захапілі Мінск. 26.2.1918 у Бабруйску заключана пагадненне аб падпарадкаванні 1-га польск. корпуса немцам. У маі 1918 корпус расфарміраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРАДЗІ́ШЧА»
(«Horodyszcze»; з 1939 «Бабруйск»),
рачны манітор, які вызначыўся ў абарончых баях на Беларусі і Украіне летам 1941 у Вял.Айч. вайну. Пабудаваны ў 1920 у Гданьску пад назвай «Гарадзішча», прайшоў некалькі мадэрнізацый, уваходзіў у склад Віслінскай (1920—26) і Пінскай (1926—39) флатылій ВМФ Польшчы. Затоплены камандай у час паходу часцей Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь (1939). Пасля падняцця з дна Прыпяці сав. маракамі ўключаны ў склад Дняпроўскай ваен. флатыліі (1939—40), перайменаваны 24.10.1939 у «Бабруйск», затым у Пінскай ваен. флатыліі (1940—41). Меў на ўзбраенні 3 гарматы і 4 кулямёты, экіпаж каля 40 чал. У пач. вайны вёў баі на Прыпяці (у Давыд-Гарадку ноччу 11—12.7.1941 знішчыў да 200 ням.-фаш. салдат і афіцэраў, больш за 50 аўтамашын, 4 гарматы) і Дняпры (Кіеўскі напрамак). 31.8.1941 патануў. Падняты 12.6.1944. Далейшы лёс карабля невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ХАВА,
возера ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Вір (цячэ праз возера), за 12 км на ПдУ ад г.Бабруйск. Пл. 0,42 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 750 м. Пл. вадазбору 85,3 км². Мелкаводнае. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі забалочаныя, пад хмызняком. Дно на 70% плошчы выслана сапрапелем. Злучана з воз. Плывун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ДЭТА́ЛЯЎ І АГРЭГА́ТАЎ.
Створаны ў 1959 у г.Бабруйск на базе рамонтных майстэрняў. З 1977 у ВА«Мінскі трактарны завод», значна расшыраны. Вырабляе і пастаўляе трактарнаму з-ду вузлы і дэталі для трактароў. Асн. прадукцыя (1995): дыскі счаплення, раздатачныя каробкі, гідраўзмацняльнікі рулявога кіравання, шлангі (высокага ціску і полівінілхларыдныя) і інш.