Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
тонма́йстар
(ням. Tonmeister, ад Ton = гук + Meister = майстар, спецыяліст)
работнік радыё, кіно, тэатра, які адказвае за гукавое афармленне спектакляў, радыёперадач; гукааператар.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АФАРМЛЕ́НЧАЕ МАСТА́ЦТВА,
від творчай дзейнасці па функцыянальным комплексным аб’яднанні навакольнай прасторы ў адзінае мастацкае цэлае. Раней пад афармленчым мастацтвам разумелі святочнае (часовае) афармленне вуліц, плошчаў, дэманстрацый, гулянняў, экспазіцый, стэндаў нагляднай агітацыі і гэтак далей. З 1970-х г. дыяпазон афармленчага мастацтва значна пашырыўся. Яно ўключае дызайн (часткова), прамысл. графіку, афармленне інтэр’ераў грамадскіх будынкаў, вырашэнне экспазіцыйных выставак, музеяў і інш. На Беларусі развіваецца з 1920-х г., калі група «Сцвярджальнікаў новага мастацтва» ў Віцебску на чале з К.Малевічам выпрацавала праграму мастака-афарміцеля. Сярод сучасных мастакоў у афармленчым мастацтве працуюць Э.Агуновіч, Я.Ждан, А.Зайцаў, М.Кірылаў, А.Кроль, І.Харламаў і інш.
Літ.:
Искусство и быт: [Сб. статей]. Вып. 2. М., 1964;
Бродский Б. Художник и город. М., 1965.
Э.К.Агуновіч.
Да арт.Афармленчае мастацтва. Я.Ждан. Эскіз заслоны да гала-канцэрта, прысвечанага 100-годдзю Полацкай епархіі.
Пі́рса, пыреи ’апілкі’ (Мат. Гом.; брагін., Шатал.). З тырса ’тс’, параўн. таксама тырса, тырша ’тс’ (Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ.tirščiai ’гушча (у страве, каве)’. Незвычайнае фанетычнае афармленне крыніцы выклікала ў бел. гаворках фанетычныя варыянты: тырса/ кірссі/пірса (ЛА, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дакумента́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дакумента, з’яўляецца дакументам. Дакументальны матэрыял. Дакументальнае афармленне справы.// Заснаваны на дакументах, сапраўдных жыццёвых фактах. Дакументальная аповесць. Дакументальны фільм. □ «Белазерскі дзённік» — твор дакументальны. Я захоўваю сапраўдныя прозвішчы герояў, і, як у коокным дакументальным творы, усе падзеі тут адпавядаюць сапраўднасці.Дадзіёмаў.// Уласцівы дакументу; такі, як у дакуменце. Дакументальная дакладнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́мам: не́мам сядзець ’сядзець моўчкі’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут захавалася субстантываваная форма прыметніка *němъ ’нямы, безгалосы’, прадстаўленая тв. скл. адз. л., або адбылося другаснае афармленне прыслоўя н́ема (ад нямы́, гл.) паводле распаўсюджанай мадэлі на ‑м: на́гба і нагбо́м, што здаецца менш верагодным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вэб-дыза́йн
(англ. web design, ад web = павуціна + design = праектаваць, канструяваць)
мастацкае афармленнесайтаў у Інтэрнэце.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)