Асцяро́га. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова асцера́гаць ’папярэджваць пра небяспеку’, утворанага з прыстаўкай а‑ (< о‑) ад сцерагчы (гл.). Адсюль з суфіксам ‑ьн‑ утварыўся прыметнік асцярожны, ад якога назоўнік асцярожнасць. Форма острожность у XVII ст. (Гіст. мовы, 1, 295) пад польскім уплывам. Остеречи(ся) ужо ў старарускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

careful [ˈkeəfəl] adj.

1. (of/with) асцяро́жны, пі́льны

2. (about) клапатлі́вы

3. дба́йны, стара́нны, руплі́вы

♦

you can’t be too careful лі́шняя асцяро́жнасць не пашко́дзіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

caution​1 [ˈkɔ:ʃn] n.

1. асцяро́жнасць, асцяро́га, аба́члівасць

2. перасцяро́га; папярэ́джанне;

give a caution (to) зрабі́ць папярэ́джанне

♦

cast/throw caution to the wind(s) пача́ць рызыкава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

самаўлюбёны, ‑ая, ‑ае.

Улюбёны ў самога сябе, упэўнены ў сваёй прыгажосці, сваіх незвычайных здольнасцях і пад. [Шыянок:] Калі яго баязлівасць, якая кінулася ўсім у вочы яшчэ там, на казарменным двары, дагэтуль мне здавалася праявай разумнай асцярожнасць, дык пасля таго, што мне расказаў Марыніч, я згледзеў у Гулявіцкім самаўлюбёнага баязліўца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаве́р’е, ‑я, н.

Адсутнасць давер’я, падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Далейшая размова збліжае .. [Андросаву і Лабановіча], рассейвае тое недавер’е і тую асцярожнасць, што замінаюць выяўленню шчырасці і адкрытасці паміж людзьмі, асабліва малазнаёмымі. Колас. Людское недавер’е — бадай самая страшная рэч. Карпаў. // Сумненне ў верагоднасці, праўдзівасці чаго‑н. — Прыязджайце лепш у Маскву вучыцца ў медінстытут. — Няўжо праўда? — з радасным недавер’ем вырвалася ў Алесі. Васілевіч.

•••

Вотум недавер’я гл. вотум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ostrożność

ostrożnoś|ć

ж. асцярожнасць, асцярога;

mieć się na ~ci — быць насцярожаным;

przedsięwziąć środki ~ci — прыняць меры засцярогі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Schónung f -, -en

1) лі́тасць; беражлі́выя адно́сіны; асцяро́жнасць;

mit ~ verfáhren* дзе́йнічаць асцяро́жна;

um ~ bítten* прасі́ць лі́тасці;

óhne ~ vórgehen* не дава́ць лі́тасці

2) (лясны́) запаве́днік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vórsicht f - асцяро́жнасць, аба́члівасць;

zur ~ máhnen закліка́ць да асцяро́жнасці;

~ üben быць асцяро́жным;

~ wálten lássen* дзе́йнічаць асаблі́ва асцяро́жна;

~! сцеражы́ся!;

◊

~ ist bésser als Náchsicht ≅ адсячэ́ш – не прыто́чыш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

агля́дка ж. разм.

1.:

з агля́дкай на каго-н., што-н. mit éinem Séitenblick auf (A);

2. (асцярожнасць) Vórsicht f;

з агля́дкай mit Vórsicht, mit Úmsicht;

без агля́дкі únbedacht;

ён бег без агля́дкі er lief so schnell ihn die Béine trúgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

care​1 [keə] n.

1. кло́пат; апе́ка; нагля́д;

free from care бесклапо́тны, бестурбо́тны

2. ува́га, асцяро́жнасць, асцяро́жлівасць, асцяро́га; аба́члівасць;

Glass, handle with care! Шкло! Асцярожна!;

Take care! Беражы́цеся/беражы́ся/беражы́(це) сябе́/будзь(це) асцяро́жны(я)!; да пабачэ́ння.

3. дба́нне, руплі́васць, стара́нне

♦

in the care of/in smb.’s care пад нагля́дам/пад апе́каю/на ўтрыма́нні каго́-н.;

take care of клапаці́цца (пра);

under the doctor’s care пад нагля́дам урача́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)