1. Перавод арміі і звязаных з ёю галін народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае.
Д. арміі.
Д. прамысловасці.
2. Звальненне з ваеннай службы ў запас.
Д. радавога і афіцэрскага складу.
3.перан.Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх-н. задач.
|| прым.дэмабілізацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Lóckerungf -, -en
1) разрыхле́нне, размякчэ́нне
2) аслабле́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
remission[rɪˈmɪʃn]n.
1. рэмі́сія; (часо́вае) аслабле́нне хваро́бы
2.BrE скарачэ́нне тэ́рміну зняво́лення
3.fml вызвале́нне (ад штрафу, падатку і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
rozprężenie
н.
1. пашырэнне;
2.аслабленне напружання
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
інтэрферэ́нцыя, ‑і, ж.
1. Узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваль (гукавых, электрычных, светлавых) пры іх накладанні адной на другую. Інтэрферэнцыя святла. Інтэрферэнцыя гукаў.
2. Узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.
[Ад лац. inter — узаемна і ferens, ferentis — які нясе, пераносіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСМІ́ЧНЫ ПЫЛ,
сукупнасць часцінак кандэнсаванага рэчыва ў міжзорнай і міжпланетнай прасторы. Складаецца з часцінак памерам каля 1 мкм з асяродкам з графіту або сілікату. У Галактыцы К.п. утварае згушчэнні — воблакі і глобулы, якія выклікаюць аслабленне святла, што выпраменьваецца зоркамі і інш.касм. целамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпаменарэ́я
(ад гіпа- + аменарэя)
аслабленне менструальнага цыкла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АМЕНЕМХЕ́Т I,
егіпецкі фараон [каля 1991—1962 да н.э.]. Заснавальнік XII дынастыі (Сярэдняе царства). Вёў барацьбу за аслабленне ўлады мясц. правіцеляў-манархаў, здзейсніў паход у Палесціну, у вайне з лівійцамі заваяваў вобласць Вават. Загінуў у час палацавага перавароту. Захавалася «Павучанне» Аменехета I яго сыну Сенусерту I.