Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Во́сенскі ’асенні’ (Касп.), восінскій ’тс’ (Бяльк.). Серб.-харв.јѐсе̄нски ’тс’, рус.о́сень — о́сенски ’ўсю, цэлую восень’. Да восень (гл.); з гэтай суфіксацыяй, магчыма, архаізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́сеньскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і асенні. Была густая цёмная восеньская ноч.Скрыган.Бабка Наста гаварыла доўга і многа,.. гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́сла, ‑а, ж.
Частка агароджы (паміж слупкамі). У пахіленых праслах плоту свістаў асенні вецер.Шарахоўскі.Коні былі прыведзены з начлегу і прывязаны за прасла каля дому гаспадара.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЯ́ДЗЕНІКІ (Geometridae),
сямейства лускакрылых. Каля 15 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найб. у трапічных і шыракалістых лясах. Пераважна змрокавыя і начныя матылі. На Беларусі больш за 12 родаў, каля 300 відаў. Найб. трапляюцца П.: асенні (Oporinia autumnata), зімовы (Operophtera brumata), хваёвы (Bulapns piniarius), чубаты (Colotois pennaria), яловы вуглакрылы (Semiothisa liturata) і інш. Некат. віды — шкоднікі лесу і с.-г. раслін.
Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка разнастайная. Вусені шараватыя або зеленаватыя, нагадваюць сучкі, галінкі, сцяблінкі (яскравы прыклад мімікрыі), маюць звычайна 2 пары брушных ног. Пры перамяшчэнні дугападобна выгінаюць цела ўверх — рухаюцца «пядзямі» (адсюль назва). Кормяцца лісцем, бутонамі, кветкамі, пупышкамі раслін; многія — паліфагі; ёсць драпежнікі.
Пядзенікі: 1 — зімовы (а — самец, б — самка); 2 — агрэставы; 3 — асенні; 4 — чубаты; 5 — яловы вуглакрылы; 6 — хваёвы (а — самец, б — самка); 7 — вусені (а — у руху, б — у позе абароны).