*Нагара́тацца, нагара́татыся ’нагаравацца, намучыцца’ (драг., Нар. лекс.). Відаць, ад нагарава́цца, гл. гарава́ць, змененага пад уплывам слоў тыпу гаратайараты’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паку́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і пакутлівы (у 1 знач.). За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Мележ.

2. Які пераносіць, церпіць пакуты. І выпрастаў плечы пакутны араты, і зніклі з лучынаю курныя хаты. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарта́йараты’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што гэта проста варыянт з пратэтычным г‑ да арта́й (гл.), г. зн. прамое запазычанне з літ. artójas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Называ́ты ’запрашальнік (на вяселле)’ (Мат. Гом.). Цікавае аддзеяслоўнае ўтварэнне на -аты са значэннем Nomina agentis, параўн. араты, памагаты. Да зваць (гл.), параўн. пазываты ’пасланы для запрашэння’, ’пасыльны ў судзе’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРЦІМО́ВІЧ (Анатоль Яфімавіч) (н. 26.9.1940, в. Куранец Вілейскага р-на Мінскай вобл.),

бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). Выкладчык АМ Беларусі (з 1966). Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: мемарыяльны комплекс «Слава» ў г. Алматы (1975, у сааўт.), рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Бел. цэнтра моды ў Мінску (1979), манум. кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзярж. герб Беларусі на Доме ўрада (1994). Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гіст. вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф.​Скарыны, К.​Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя.

А.Арцімовіч. Рагнеда. 1992. Заслаўе.

т. 1, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЙШНО́РАС ((Vajsnoras) Феліксас) (18.5.1897, в. Пілвішкіс Вілкавішкскага р-на, Літва — 21.8.1972),

літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Літвы (1965). Скончыў Камуністычны ун-т нац. меншасцей Захаду ў Маскве (1925). З 1930 у Мінску — супрацоўнік, у 1934—37 — рэдактар газ. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»). У 1937 рэпрэсіраваны (рэабілітаваны ў 1956). З 1945 у Вільнюсе. Аўтар зб-ка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літ. мову пераклаў (пад псеўд. Ф.​Садайніс) паэму Я.​Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П.​Броўкі, Я.​Коласа, Т.​Кляшторнага, І.​Харыка і інш.

А.​І.​Мальдзіс.

т. 3, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУПКО́ (Пупка) Апалінарый Фларыянавіч

(12.11.1893, г.п. Івянец Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 18.6.1984),

беларускі самадзейны майстар разьбы па дрэве. У сваёй творчасці працягваў лепшыя традыцыі бел. нар. драўлянай скульптуры. Аўтар работ ка мернага характару на фалькл., літ., гіст., казачныя сюжэты: «Несцерка» (1965), «Жалейка» (1970), «Ганчар» (1972), «Араты», «Мая доля», «Лірнік», «Збянтэжаны Саўка» (усё 1979) і інш. Стварыў партрэты В.​Дуніна-Марцінкевіча (1976), А.​Пашкевіч (Цёткі, 1977), Ф.​Скарыны (1980), эпічныя манум. творы «Маці» (1976), «Летапісец» (1977), «Гусляр», «Сейбіт» (1978) і інш.

Літ.:

Сахута Я. Народны майстар-разьбяр А.​Пупко. Мн., 1981.

Я.​М.​Сахута.

А.Пупко. Скульптуры «Мая доля», «Лірнік». 1979.

т. 13, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Па́хатараты’ (круп., Сл. ПЗБ). Да паха́ць (гл.). Беларускае. Другаснае (не праславянскае) аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑tъ, як у слове ⁺здзіт ’муляр, будаўнік’ (адсюль назва вёскі Здзітава ў Драгічынскім р‑не).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗМУДЗІ́НСКІ (Генадзь Яўгенавіч) (29.1.1897, г. Ніжняудзінск, Расія — 22.9.1938),

бел. графік. Вучыўся ў Петраградскай АМ (1914—15). З 1921 у Мінску, супрацоўнічаў у газ. «Звязда» (1927—28), на старонках якой друкаваліся яго плакаты, паліт. карыкатуры. Адзін з заснавальнікаў бел. сав. кніжнай графікі. Аформіў кнігі «Досвіткі» М.​Гарэцкага (1926), «Як у нас вайна была» А.​Няверава (1927), казкі і інш. 3 твораў станковай графікі «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925) і інш. Аўтар маркі Бел. дзярж. выдавецтва, эскіза ордэна Прац. Чырв. Сцяга БССР і граматы да яго (усе 1924).

Літ.:

Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1978.

І.​М.​Каранеўская.

Г.Змудзінскі. Бежанцы. 1916.
Г.Змудзінскі. Марка Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. 1924.

т. 7, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯРКІ́ТЭ (Merkyte, Меркіс),

Аляксандра (16.12.1901, в. Палевеняліс Панявежскага пав., Літва — 14.9.1938), літоўская пісьменніца. У 1921—24 вучылася ў Камуністычным ун-це народаў Захаду ў Маскве. Друкавалася з 1921. Пісала на літ. і бел. мовах. З 1925 жыла і працавала на Беларусі. Супрацоўнічала ў газ. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»). У 1929—33 працавала ў газ. «Чырвоная Полаччына». У 1937 рэпрэсіравана. Рэабілітавана ў 1957. Аўтар зб. вершаў «Юнацтва на маршы» (1936, дапоўненае выд. 1961), незакончанага рамана «Барацьба працягваецца», шматлікіх вершаў, нарысаў, апавяданняў пра жыццё і лёс бел. і літ. народаў, прасякнутых тугой па бацькоўскім краі і ўдзячнасцю да бел. зямлі і народа.

Літ.:

Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 11, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)