*Ро́страсень, ро́страсэнь ’неахайна апрануты чалавек’ (пін., ЖНС). Да раз‑/рос‑ і трэсці (лахманамі) ’быць вельмі бедна апранутым’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nienagannie

беззаганна, бездакорна;

nienagannie ubrany — бездакорна апрануты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ры́знік ’анучнік’ (паст., вільн., мядз., швянч., беласт., Сл. ПЗБ; Жд. I, Янк. 2), ’дрэнна апрануты чалавек’ (Яўс.). Да рыззё (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сута́на, ‑ы, ж.

Верхняе (звычайна доўгае і цёмнага колеру) адзенне каталіцкага духавенства, якое носяць па-за службай. Апрануты .. [уніят] быў у доўгую чорную ксяндзоўскую сутану. Машара.

[Фр. soutane.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

иго́лочка уменьш. іго́лачка, -кі ж.;

с иго́лочки з іго́лачкі;

оде́тый с иго́лочки апра́нуты з іго́лачкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляўтра́ ’гультай’ (глыб., Сл. ПЗБ) — адзін з варыянтаў лексем лотр, лойтра (гл.), відавочна, кантамініраваны літуанізм, параўн. lãtras ’бадзяга’, laũšis ’тоўсты, непрыгожа апрануты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

smart1 [smɑ:t] adj.

1. прыго́жа апра́нуты, элега́нтны

2. разу́мны, ке́млівы; дасці́пны

3. ху́ткі; рэ́зкі; суро́вы;

give a smart blow мо́цна ўда́рыць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крой, ‑ю, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кроіць (у 1–3 знач.); кройка.

2. Спец. Фасон, пакрой. Апрануты .. [Жан] быў у новенькі, адпрасаваны, моднага крою карычневы касцюм. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацухмо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацухмоліць.

2. у знач. прым. Брудны, зашмальцаваны. Салдаты былі апрануты ў шынялі, у зацухмоленыя ватоўкі, папахі, кубанкі, зялёныя шапкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элега́нтны

(фр. elegant, ад лац. elegans, -ntis = вытанчаны)

1) зграбны, прыгожы (напр. э. касцюм);

2) з густам апрануты (напр. э-ая жанчына).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)