versssen

a апанта́ны

auf etw. (A) ~ sein — быць апанта́ным у чым-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

одержи́мый

1. сущ. (больной) апанта́ны, -нага м.; утрапёны, -нага м.; манья́к, -ка м.;

2. прил. апанава́ны;

одержи́мый мы́слью апанава́ны ду́мкаю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

possessed

[pəˈzest]

adj.

1) апанта́ны (захапле́ньнем або́ нячы́стай сі́лай); ненарма́льны

2) (of) які́ вало́дае чым, які́ ма́е што

3) стры́маны, які́ вало́дае сабо́ю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рышту́нак, ‑нку, м.

1. зб. Набор, сукупнасць прадметаў, прыстасаванняў, неабходных для якой‑н. дзейнасці, занятку, работы. Рыбацкі рыштунак. Вадалазны рыштунак. Паходны рыштунак. □ [Лапецька] як апантаны імчаўся дадому, хапаў свой паляўнічы рыштунак і неўзабаве на бліжэйшым балоце ці ў лесе грымела сапраўдная кананада. Паслядовіч.

2. Абл. Рыштаванне. Колькі ні намагаўся пан адбудавацца, нічога з гэтага не выйшла — як толькі з пабудоў здымалі рыштункі, зноў усё з’ядаў ненажэрны агонь. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апсо́м ’знянацку, хутка’ (Юрч.), аптэ́сам ’тс’ (Касп.). З польск. obcesem, obsesem ’нахабна, знянацку’, ад obces, obses з лац. (сярэдневяковага) obsessusапантаны’ (Дарашэўскі, 415); слова вядома ў старапольскай мове да XVIII ст. толькі ў форме тыпу obses. Беларускія формы ўзніклі ў выніку гукавых змен: апсом як творны склон слова *обс < *обсс < *обсъс < *о̇бсас; аптэсам з абцэсам, магчыма, у выніку субстытуцыі (т на месцы ц), у абодвух выпадках б перад глухім давала п. Гл. абцэсам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фана́т

(ад лац. fanaticus = раз’юшаны; непрытомны)

1) апантаны балельшчык, прыхільнік якога-н. спартсмена, спартыўнай каманды, артыста і г. д.;

2) тое, што і фанатык 2.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

праве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Асвяжыць прытокам свежага паветра. Помню, неяк маці адчыніла акно, каб праветрыць хату, а.. [вавёрка] шась — ды на кусты ў агарод. Ляўданскі. // Асвяжыць, вынесшы на свежае паветра. Праветрыць адзенне.

2. перан. Разм. Даць магчымасць праветрыцца (у 2 знач.). Жанчына праплакала ўсю ноч, а пад раніцу, калі разгневаны і апантаны мукамі Клім выйшаў на вуліцу праветрыць галаву, забрала малога і пусцілася бегчы да цёткі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак., што.

У выразе: саслужыць службу каму-чаму — а) выканаць што‑н. па просьбе каго‑н., зрабіць паслугу каму‑н. Каршукоў нецярпліва прыспешваў Ядвісю. Ён быў як апантаны, даведаўшыся, што зброя ёсць. — Цяпер ты мне яшчэ адну службу саслужыш, — гаварыў ён.. — Людзей трэба. Асіпенка; б) прынесці карысць каму‑, чаму‑н.; адыграць пэўную ролю ў чым‑н. — Вазьмі, Тарасе, свой аўтамат, — гаварыў Кірыла, — саслужыў ён мне службу верную... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Матляючы, тузаючы ў розныя бакі, ірваць, імкнуцца парваць на часткі. Вецер усё не ўціхаў і злосна шкуматаў полы шынялёў. Быкаў. Тут жа, скалячы зубы, гойсаў Туман. Скакаў як апантаны, хапаў зубамі то мячык, то зайку, то клоуна. Шкуматаў, падкідваў уверх, трыбушыў лапамі. Шыловіч. // перан. Прыносіць гора, пакуты, няшчасце. Шмат з іх [людзей] спазнала вайну, шмат іх вайна шкуматала, Многія бачылі з іх гора людскога нямала. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угоре́вший

1. які́ (што) уча́дзеў, уча́дзелы;

2. які́ (што) ашале́ў, які́ (што) звар’яце́ў; які́ (што) з’е́хаў з глу́зду, які́ (што) здурне́ў; ашале́лы, шалёны, апанта́ны; см. угоре́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)