omieść

ж. абмесці;

omieść co spojrzeniem — акінуць што позіркам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дзе-нідзе́, прысл.

Месцамі, сям-там. Сцежкамі да гумнаў праходзілі мужчыны. І толькі дзе-нідзе свяціўся ў хаце спознены агеньчык. Брыль. Наўкол, як акінуць вокам, зелянеў луг, ляжалі роўнымі радамі пракосы. Дзе-нідзе паміж імі паблісквала вада. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акі́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад акінуць.

2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, клопату, догляду. Збуцвелы асунуўся вугал Стагодняй акінутай хаты. І свет мой абведзены кругам Акенцаў падслепаватых. Вітка. Жарнавік ідзе праз вялікі Вайткевічаў сад — недагледжаны, абветраны, акінуты сад. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забро́сить сов.

1. закі́нуць, мног. пазакіда́ць, пазакі́дваць;

2. (оставить без внимания) акі́нуць, закі́нуць; занядба́ць;

3. (завезти, доставить) разг. закі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сінапты́чны

(гр. synoptikos = здольны ўсё акінуць вокам, агледзець)

1) які дае агляд усіх частак складанага цэлага (напр. с-ыя табліцы);

2) які мае адносіны да сіноптыкі; звязаны з высвятленнем метэаралагічных умоў, стану здароўя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абся́г, ‑у, м.

1. Прастора, якую можна акінуць, ахапіць вокам; абшар; далягляд. Адсюль, з пагорка, перад чалавекам раскрываецца ўвесь абсяг. Даніленка. Палікар Сцяпанавіч, як сядзеў, адразу ўспомніў учарашні абсяг палёў навокал. Грамовіч.

2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго‑, чаго‑н. Увесь абсяг маіх інтарэсаў у асноўным абмяжоўваўся пытаннямі культуры. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абня́ць, абніму́, абні́меш, абні́ме і абдыму́, абды́меш, абды́ме; абня́ў, -няла́, -ло́; абнімі́ і абдымі́; абня́ты; зак., каго-што.

1. Ласкава абхапіць рукамі каго-, што-н. для выражэння сардэчных адносін.

Маці пяшчотна абняла сына.

2. Акінуць, ахапіць позіркам.

Не а. вачамі прасторы палёў.

3. перан. Акружыць з розных бакоў.

Маладыя рабіны абнялі сядзібу.

Пажар абняў сяло.

4. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці).

Лясны спакой абняў душу лагодай.

(Як) вокам (позіркам) абняць (разм.) — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.

|| незак. абніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абдыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

obiec

obie|c

зак. абабегчы; абляцець; абысці;

~c oczyma — акінуць позіркам, азірнуць;

~gają wieści — ходзяць чуткі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

агле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; агле́дзь; -джаны; зак., каго-што.

1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў, азнаёміцца з кім-, чым-н.

А. новы дом.

2. Абследаваць, вызначыць стан каго-, чаго-н. шляхам праверкі яго работы (чалавека, машыны).

А. хворага.

А. машыну.

3. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць.

А. хату на зіму.

4. Заглянуць усюды, шукаючы каго-, чаго-н.

Агледзеў вагон — няма дзеда.

5. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае.

Назаўтра раніцай агледзеў ён скарб.

|| незак. агля́дваць, -аю, -аеш, -ае і агляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. агля́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далягля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Уяўная лінія, мяжа паміж небам і зямной ці воднай паверхняй; гарызонт. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка. // Частка неба над лініяй гарызонта; небасхіл. Палаў далягляд палярнага сонца, якое так і не ўзышло. Шамякін. // Прастор, які можна акінуць вокам. Далягляд пашырыўся: справа была відаць амаль палова горада, а з боку яго — на жытнёвых палетках каціліся няспынныя хвалі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)