статы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

У тэатры — акцёр, які выконвае на сцэне другарадныя ролі без слоў, удзельнік масавых сцэн.

|| ж. статы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Mme

m -n, -n (акцёр-)мімі́ст

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

performer [pəˈfɔ:mə] n.

1. выкана́ўца

2. арты́ст, акцёр

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пары́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Накладная прычоска з натуральных ці сінтэтычных валасоў, нашытых на аснову.

Насіць п.

Акцёр у парыку.

|| памянш. парычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. парыко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́лечнік, ‑а, м.

1. Майстар, які робіць лялькі.

2. Разм. Акцёр або рэжысёр лялечнага тэатра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрафесіяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Для якога тая ці іншая дзейнасць не з’яўляецца спецыяльнасцю, прафесіяй. Непрафесіянальны акцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марыяне́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання.

Тэатр марыянетак.

2. перан. Пра чалавека, урад, які бяздумна дзейнічае па ўказцы, па волі іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасцэ́ніум, ‑а, м.

Спец. Частка сцэны перад заслонай. На прасцэніум выходзіць акцёр.. і спявае песні. «Маладосць».

[Лац. proscenium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмужне́ласць, ‑і, ж.

Стан узмужнелага. Духоўная ўзмужнеласць народа. □ Акцёр [Барыс Платонаў] паказвае духоўны рост героя, яго ўзмужнеласць. Сабалеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамаро́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У Старажытнай Русі: вандроўны акцёр, спявак-музыкант, вастраслоў і акрабат.

2. перан. Пра несур’ёзнага чалавека, які пацяшае іншых сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі (разм., неадабр.).

|| прым. скамаро́хаў, -ава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)