рапсо́дыя, ‑і, ж.
1. У Старажытнай Грэцыі — эпічная песня пра легендарных герояў і багоў, якую выконваў рапсод пад акампанемент струннага інструмента.
2. Віртуозны інструментальны твор на тэмы народных песень і танцаў. Венгерская рапсодыя Ліста. Рапсодыя для фартэп’яна з аркестрам.
[Грэч. rhapsōdía — песня рапсода, раздзел эпічнай паэмы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛЕРО́ (ісп. bolero),
1) іспанскі нар. парны танец. Вядомы з 18 ст. Тэмп умерана хуткі, муз. памер 3/4. Выконваецца пад акампанемент гітары, барабана і кастаньетаў. Вельмі пашыраны ў Еўропе. У характары балеро напісаны інстр. п’есы для фп. (Ф.Шапэн, І.Альбеніс), для сімф. аркестра (М.Равель), нумары ў операх (Э.Мегюль, К.М.Вебер, Г.Берліёз, Дж.Вердзі), балетах (П.Чайкоўскі, Л.Дэліб), рамансы (М.Глінка, А.Даргамыжскі) і інш. 2) Кубінскае балеро — лірычны песенны жанр. Склаўся на Кубе ў канцы 19 ст. Тэмп умераны, муз. памер . Спалучае крэольскі мелас з афра-кубінскай сінкапіраванай рытмікай.
т. 2, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЭНА́ДА (франц. sérénade, італьян. serenata ад sera вечар),
1) вячэрняя песня пад акампанемент лютні, мандаліны ці гітары, звернутая да каханай. Узнікла ў Італіі, пашырылася ў паўд.-раманскіх народаў. Пазней стала жанрам камернай вак. музыкі. Сярод вядомых камерных вак. С. «Начны зефір» М.Глінкі, «Пецярбургскія серэнады» А.Даргамыжскага, «Серэнада Дон Жуана» П.Чайкоўскага, «Вячэрняя серэнада», «Ранішняя серэнада» Ф.Шуберта.
2) Інструментальны муз. твор у 17—20 ст., блізкі да дывертысмента, накцюрна, касацыі. Найб. вядомыя «Хафнераўская серэнада» і «Маленькая начная музыка» В.А.Моцарта, «Італьянская серэнада» Х.Вольфа, «Серэнада для струннага аркестра» Чайкоўскага.
Л.А.Шымановіч.
т. 14, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
backing [ˈbækɪŋ] n.
1. падтры́мка, адабрэ́нне, ухвале́нне;
He has a large backing. У яго многа прыхільнікаў.
2. субсідзі́раванне, фінансава́нне
3. падкла́дка, падшэ́ўка, спод
4. акампанеме́нт; падпе́ўка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
фанда́нга
(ісп. fandango)
іспанскі парны народны танец, які выконваецца пад акампанемент гітары і кастаньет.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
przygrywka
ж.
1. уступ; прэлюдыя;
2. акампанемент; музычнае суправаджэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГЕНЕРА́Л-БАС (ням. Generalbaß літар. агульны бас), баса кантынуа, лічбаваны бас,
спосаб запісу муз. сугуччаў лічбамі пры басовым голасе, на аснове якога выканальнік стварае акампанемент; аснова вучэння аб гармоніі. Умоўнасць запісу дае выканаўцу-арганісту (клавесіністу) свабоду ў выбары дэталей фактуры, магчымасць імправізацыі. Генерал-бас як тып суправаджэння склаўся ў Італіі ў 2-й пал. 16 ст. Яго пашырэнне звязана з развіццём гамафоніі ў еўрап. музыцы 2-й пал. 16 — 1-й пал. 18 ст. Узоры генерал-баса сустракаюцца ў творах К.Мантэвердзі, Г.Шутца, Г.Пёрсела, А.Карэлі, А.Вівальдзі, Ж.Ф.Рамо, І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і інш. Лічбаваны спосаб запісу партыі акампанементу адрадзіўся ў джазе і эстр. музыцы.
т. 5, с. 153
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
суі́нг
(англ. swing = рытм)
стыль джазавай музыкі, характэрнай асаблівасцю якой з’яўляецца сольная імправізацыя, складаны акампанемент, вялікая колькасць выканаўцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
суі́нг
(англ. swing = рытм)
стыль джазавай музыкі, характэрнай асаблівасцю якога з’яўляецца сольная імправізацыя, складаны акампанемент, вялікая колькасць выканаўцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
амафо́нія
(гр. homophonia)
шматгалосы музычны твор, у якім асноўную мелодыю выконвае толькі адзін голас, а астатнія гучаць як акампанемент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)