1. Які стаў цвёрдым як косць, ператварыўся ў косць.
2.Адубелы, застылы (пра труп). Аднаго ранку Збігнеў знайшоў сябра ў гушчары нежывога.. Там Дамарацкі і прыкрыў яго, акасцянелага, галлём.Карпюк.// Які страціў гнуткасць, адчувальнасць.
3.перан. Які застыў у пэўных формах, перастаў развівацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
numb[nʌm]adj.
1. здранцве́лы, зняме́лы; зацёклы;
numb with coldадубе́лы, скарчане́лы (ад холаду);
be/go numb няме́ць, дранцве́ць, зацяка́ць; дубе́ць, карчане́ць (на холадзе)
2. змярцве́лы, зняме́лы, засты́лы;
numb with grief зняме́лы ад го́ра
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зледзяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які пакрыўся лёдам, ператварыўся ў лёд. Дзежка грымнулася аб зледзянелую сцежку, клёпкі са звонам рассыпаліся ва ўсе бакі.Дуброўскі.Зледзянелая, выслізганая палазамі дарога была перамецена толькі ў некалькіх месцах.М. Стральцоў.
2. Халодны, як лёд; адубелы. Зледзянелыя рукі. □ Слёзы цяклі па твары, мяшаліся са снегам, здаваліся гарачымі на зледзянелых ад холаду шчоках.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ледзяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да лёду; які складаецца з лёду. Усё — зямля, дрэвы, стрэхі — пакрылася звонкай ледзяной коркай.Шамякін.// Пакрыты лёдам, абледзянелы. Ледзяныя вяршыні гор. □ Па ледзяных горках коўзаюцца дзеці.Мурашка.
2. Вельмі халодны; халодны як лёд. Дзе-нідзе байцы з першага ж кроку правальваліся па пояс ў ледзяную ваду.Краўчанка.Здольнасць што-небудзь усведамляць вярнулася да Хвядоса ўжо на вуліцы, калі твар яго апякло ледзяным ветрам.Шашкоў.// Застылы, адубелы. Ледзяныя пальцы. Ледзяны твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засты́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні. Застылы тлушч. □ Нажом з драўлянымі тронкамі цётка адрэзала танюсенькую скібачку хлеба, паклала на яе кавалачак застылага мёду.Нядзведскі.