паадкру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адкруціць, адвінціць адно за адным усё, многае.

П. краны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цуг, -а, м.

1. Доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын і пад., якія рухаюцца адзін за адным.

Жураўліны ц.

Ц. вагонаў.

2. Запрэжка, у якой коні (валы і пад.) ідуць гужам або парамі адзін за адным.

|| прым. цугавы́, -а́я, -о́е.

Цугавая запрэжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hat-trick [ˈhættrɪk] n.

1. тры мячы́ за́пар, забі́тыя ў гульні́ адны́м спартсме́нам

2. тры перамо́гі, атры́маныя за́пар адны́м чалаве́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паадгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і -а́ты; зак., што.

Адагнуць адно за адным усё, многае.

П. цвікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зле́жаць, -жу, -жыш, -жыць; зак. (разм.).

Тое, што і улежаць.

Хіба злежыш цэлую ноч на адным баку?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поодино́чке нареч. па адны́м, (для ж., род.) па адно́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.

1. гл. слуп.

2. Калонка кароткіх радкоў у газеце, часопісе і пад., якія размешчаны адзін пад адным.

Газетныя слупкі.

3. Шэраг слоў, лічбаў і іншых, напісаных адно пад адным.

Слупок прозвішчаў.

Два слупкі прыкладаў.

|| прым. слупко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліне́йчаты, -ая, -ае.

Які мае на сваёй паверхні лініі ў адным напрамку.

Л. ліст.

|| наз. ліне́йчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апіса́льны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе апісанне, абмежаваны адным апісаннем.

Апісальная частка даследавання.

|| наз. апіса́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біпла́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самалёт з двума крыламі, размешчанымі адно пад адным.

|| прым. біпла́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)