glichzeitig

1. a адначасо́вы, аднача́сны

2. adv адначасо́ва, ра́зам, у адзі́н і той жа час

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сопровожда́ющий

1. прич. які́ (што) суправаджа́е;

2. прил. суправаджа́льны, адначасо́вы;

сопровожда́ющие обстоя́тельства суправаджа́льныя (адначасо́выя) акалі́чнасці;

3. сущ. суправаджа́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Залпадначасовы выстрал’. Як і ўкр., балг. у XX ст. з рус. залп, дзе з канца XVII ст. у форме залб, а з 1720‑х гадоў у форме залп з ням. (Біржакова, Очерки, 120–121). Ням. Salve ’салют’ з XVI ст. < франц. < лац. salvē ’віншую! будзь здаровы!’ Дудэн, Herkunftswörterbuch, 585; Фасмер, 2, 76–77; Шанскі, 2, З, 44; БЕР, 1, 595; Блох-Вартбург, 563.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырр, тыр-р — выклічнік, выражае грукат хутка ад’язджаючага воза, раптоўны гром, нечаканы трэск ад падзення дробных прадметаў, гук пры разбіванні посуду, адначасовы стрэл з ружжаў (Нас.), перадае стук па штыкецінах: палкыю па кольліх тыр‑р (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальны імітатыў з інтэнсіўным значэннем, утвораны шляхам падваення апошняга гука, параўн. укр. вурр — пра гырканне сабакі пры звычайным вур (Смаль-Стоцкі, Приміт., 62, 148). Гл. таксама тыр-тыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магнесі́н

[ад гр. magnes = магніт + syn(chronos) = адначасовы]

устройства для кіравання механізмамі на адлегласці і перадачы паказанняў вымяральных прыбораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сінхранаско́п

(ад гр. synchronos = адначасовы + -скоп)

электравымяральны прыбор, які паказвае наяўнасць сінхранізацыі вагальных працэсаў у двух струменях пераменнага току.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перасту́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць адначасовы або папераменны часты стук (аб некалькіх прадметах). Перастукваюцца аўтаматычныя станкі. □ Мерна перастукваюцца буферамі вагоны. Сяргейчык.

2. Перагаворвацца з кім‑н. пры дапамозе ўмоўнай сістэмы стукаў. Пятро зразумеў, што арыштаваны забаўляў яго песняй для таго, каб другія, што сядзелі ў розных камерах, у гэты час маглі перастуквацца праз сцяну. Капусцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залп

(рус. залп, ад ням. Salve)

адначасовы выстрал з некалькіх гармат, мінамётаў, ракетных і рэактыўных пускавых установак, тарпедных апаратаў, стралковай і іншай зброі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дубле́т

(фр. doublet, ад double = падвойны)

1) другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, бібліятэцы і г. д.;

2) адначасовы выстрал з абодвух ствалоў дубальтоўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ДУКО́РСКІЯ ПАРТЫЗА́НЫ,

удзельнікі барацьбы супраць польскіх акупантаў на тэр. Ігуменскага і Мінскага пав. у 1919—20. У кастр. 1919 — крас. 1920 пад кіраўніцтвам Мінскага падп. к-та КП(б)ЛіБ у Дукорскай, Пярэжырскай, Самахвалавіцкай, Сенніцкай і інш. валасцях створаны партыз. групы і атрады (каля 600 чал., кіраўнікі А.​А.​Блажко, С.​Р.​Камлюк, Г.​Ф.​Катлянік, А.​А.​Крывашчокі і інш.). Партызаны вялі агітработу сярод сялян, псавалі лініі сувязі, выконвалі заданні камандавання Чырв. Арміі. Падпольны к-т сіламі партызан і падпольшчыкаў рыхтаваў у маі 1920 адначасовы ўдар па ворагу ў некалькіх месцах, але гэтаму перашкодзілі праведзеныя дэфензівай 27—28 крас. і ў ноч на 3 мая арышты ў вёсках Козырава, Калядзічы, Гатава, Дукора, Харавічы і інш. Пасля катаванняў паводле прыгавору ваен.-палявога суда 17.5.1920 ва ўрочышчы Пушча (каля в. Дукора) расстраляны 11 Д.п.: А.​К.​Ахрамовіч, Блажко, П.​К.​Буры, І.​І.​Камлюк, І.​Р.​Камлюк, С.​Р.​Камлюк, Катлянік, Крывашчокі, М.​Ф.​Маліноўскі, П.​С.​Пазняк, М.​І.​Рудовіч. 30 партызан сасланы ў польскія турмы на тэрмін ад 1 да 10 гадоў, дзе 5 з іх загінулі. У в. Пярэжыр і на месцы расстрэлу партызан пастаўлены помнікі.

У.​У.​Грамовіч.

т. 6, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)