і́нахадзь, -і, ж.

Спосаб конскага бегу, пры якім конь адначасова выкідвае наперад і апускае то абедзве правыя, то абедзве левыя нагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́зам, прысл.

1. Сумесна з кім-, чым-н.

Працаваць р.

Ходзяць р. боль і радасць.

2. Адначасова (разм.).

Паляцелі птушкі, а р. з імі і цёплае лета.

3. У адзін прыём.

Прачытаць усё р.

4. Усяго (пра агульную суму чаго-н.).

Р. 150 рублёў.

Разам з гэтым — у той жа час, адначасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блізня́ты, -ня́т, адз. блізня́ і блізнё, -ня́ці, Т -нём, н.

Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова.

Нарадзіць блізнят.

Браты-б.

|| прым. блізня́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попу́тно нареч. за адны́м ра́зам, адначасо́ва, аднача́сна, мімахо́дам, разг. мімахо́дзь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднача́сна, прысл.

Тое, што і адначасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mixed blessing [ˌmɪkstˈblesɪŋ] n. то́е, што ма́е до́бры і адваро́тны бок адначасо́ва (што-н., што добра і дрэнна адначасова);

It is a mixed blessing. У гэтым ёсць і станоўчыя, і адмоўныя рысы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

несумяшча́льны, -ая, -ае.

Такі, які не можа існаваць побач, сумесна, адначасова з кім-, чым-н.

Несумяшчальныя паняцці.

Несумяшчальныя характары.

|| наз. несумяшча́льнасць, -і, ж.

Псіхалагічная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

równolegle

раўналежна, паралельна; адначасова;

studiować równolegle dwa przedmioty — адначасова (паралельна) вывучаць два прадметы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кара́чкі,

У выразах: на карачкі; на карачках (разм.) — поза, у якой чалавек стаіць, апіраючыся адначасова на абедзве рукі і нагі.

Станавіцца на карачкі.

Паўзці на карачках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рант, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Вузкая палоска скуры па краях абутку, да якой прышываюцца адначасова падэшва і верх абутку.

|| прым. ра́нтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)