1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне. Ад’ютант для асобых даручэнняў. □ Начальнік асобага аддзела Жукаўскай брыгады .. прыехаў да «Міцькі» з цікавай весткай.Брыль.
2.Адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны. Запісаць сваю асобую думку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАНАПАРТЫ́ЗМ,
гістарычны тэрмін, якім першапачаткова пазначалі паліт. рэжымы Напалеона I і Напалеона III у Францыі. Ужываецца з 19 ст.Адметны абаронай інтарэсаў буйной буржуазіі, апорай на армію і кансерватыўныя слаі сялянства, лавіраваннем паміж рознымі паліт. сіламі грамадства, спалучэннем дэмагогіі з палітыкай наступлення на дэмакр. свабоды і рэв. рух. У шырокім сэнсе банапартызм — антыдэмакр. дыктатура пэўных сац. груп, што лавіруюць паміж рознымі сіламі грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАПА́РК,
парк, адметны перавагай вадаёмаў, якія з’яўляюцца базай для арганізацыі водных відаў спорту і адпачынку, кампазіцыйнай асновай арх.-планіровачнай і ландшафтнай арганізацыі. Абавязковыя кампаненты гідрапарку — пляжы з салярыямі, аэрарыямі, спарт. пляцоўкамі. Для яго характэрны ландшафт адкрытых і паўадкрытых прастораў з групавым размяшчэннем насаджэнняў, пароды якіх падбіраюцца з улікам магчымасці вырастання ва ўмовах павышанай вільготнасці. Асаблівая ўвага аддаецца дэкар. афармленню берагавой лініі вадаёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУРА́ГА,
тып вежы, адметны цыклапічнай муроўкай. Пашыраны на в-ве Сардзінія з сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. да захопу яго Рымам. Уяўляюць сабой умацаваныя жытлы і культавыя месцы. Н. расшыраюцца кнізу, звычайна маюць 2 паверхі. Кожны яе ярус — акруглы пакой, часам з бакавымі памяшканнямі, столь утвараецца ступеньчатым скляпеннем. Многія Н. былі абкружаны дамамі. Выкарыстоўваліся як абарончыя збудаванні, з імі таксама звязаны некропалі Сардзініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМЕРЭЦІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура верхняга палеаліту ў Закаўказзі, у Імерэціі, у даліне р. Квірыла. Вылучаюцца 3 характэрныя этапы. Для 1-га этапу характэрна спалучэнне мусцьерскіх форм, нуклеусападобных прылад, буйных вастрыёў, скрабкоў, масіўных разцоў і з’яўленне пласцінак з прытупленым краем. На 2-м этапе павялічваецца колькасць пласцінак з прытупленым краем і вастрыёў, паяўляюцца геам. мікраліты. 3-і этап адметны дамінаваннем мікраінвентару. Для І.к. характэрна амаль поўная адсутнасць двухбаковай апрацоўкі і касцяных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЛАМЕНЦЁР (франц. parlementaire ад parier гаварыць),
афіцыйная асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў уступіць у перагаворы з другім бокам. Звычай пасылкі П. вядомы са старажытнасці. Прававы статус П. вызначаны Палажэннем да 4-й Гаагскай (1907) канвенцыі аб законах і звычаях сухап. вайны. П. абавязкова павінен мець адметны знак — найчасцей белы флаг. Ён і асобы, што яго суправаджаюць (трубач, гарніст або барабаншчык, перакладчык і той, хто нясе флаг), карыстаюцца правам недатыкальнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЫРЫ́ (сапр.Кадыраў) Абдула
(ліпень 1894, Ташкет — 26.8.1940),
узбекскі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў узб.маст. прозы. Дэбютаваў апавяданнем «Распуснік» і п’есай «Няшчасны жаніх» (абодва 1915), якія адметны дэталізацыяй узб. побыту. У творчасці 1910-х г. — уплыў ідэй джадзідызму. Аўтар гіст. раманаў «Мінулыя дні» (1925), «Скарпіён з алтара» (1929, пра жыццё узб. народа ў 19 ст.), сатыр. апавяданняў, фельетонаў, скіраваных супраць адмоўных з’яў у побыце і свядомасці суайчыннікаў. Аповесць «Абід-Кетмень» (1935) прысвечана калектывізацыі ў краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЭ́РА (Herrera) Хуан Баўтыста дэ (каля 1530, Мабельян, Іспанія — 15.1.1597),
іспанскі архітэктар; прадстаўнік Позняга Адраджэння. Архітэктуру вывучаў у Бруселі (1548—51). З 1559 працаваў (з 1567 узначаліў) на буд-ве комплексу кляштара-палаца Эскарыял. У сваіх творах (біржа ў Севільі, 1582—98) стварыў характэрны для ісп. дойлідства эпохі Філіпа II стыль «эрэрэска» (ці «дэсарнаментада»), адметны лаканізмам маст. мовы, аскетычнай суровасцю арх. форм, амаль пазбаўленых дэкору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́КЕН-ХІ́ЛСКІ ЧАЛАВЕ́К, радэзійскі чалавек,
адна з формаў выкапнёвага чалавека, характарыстыкі якога блізкія да неандэртальцаў. Знойдзены ў 1921 у пячоры Брокен-Хіл у Замбіі. Выяўлены вял. чэрап, адметны прымітыўнымі асаблівасцямі (магутны надвочны валік, ссунуты назад лоб, масіўная частка твару). Аб’ём мозга невялікі (1280 см³). Адносіцца да палеаантрапаў, хоць некаторыя адзнакі набліжаюць яго да пітэкантрапаў. Жыў прыкладна 30 000 г. назад, верагодна, адначасова з раннімі прадстаўнікамі людзей сучаснага фіз. тыпу. Большасць вучоных лічыць яго бакавой формай у эвалюцыі чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛУ́ПКА,
горад на Украіне, на Паўд. беразе Крыма. За 17 км ад Ялты. 10,8 тыс.ж. (1988). Прыморскі кліматычны курорт. Адметны мяккімі кліматычнымі ўмовамі, добрай ахаванасцю ад халодных паўн. вятроў, цёплым летам з лёгкімі марскімі брызамі, чыстым, насычаным фітанцыдамі і аэраіонамі прыгорных хваёвых лясоў горна-марскім паветрам, маляўнічым ландшафтам, працяглым перыядам марскіх купанняў (чэрв.—кастр.). Большасць санаторыяў спецыялізуецца на клімат- і фізіятэрапіі лёгачных захворванняў. Палацава-паркавы комплекс графа М.С.Варанцова (19 ст., арх. Э.Блор).