call back

а) клі́каць наза́д, адкліка́ць; адтэлефанава́ць каму́

б) узя́ць наза́д

to call back one’s words — узя́ць свае́ сло́вы наза́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

recall2 [rɪˈkɔ:l] v.

1. fml успаміна́ць, прыпаміна́ць, узга́дваць;

We recalled the words of the song. Мы ўспомнілі словы песні.

2. адкліка́ць (дэпутата, пасла);

The Ambassador was recalled from Washington. Пасла адклікалі з Вашынгтона.

3. браць наза́д (няя́касныя рэ́чы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zurückrufen* vt

1) крыча́ць у адка́з

2) адкліка́ць, вярта́ць

3) патэлефанава́ць у адка́з (на чый-н. званок)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nullify

[ˈnʌlɪfaɪ]

v., -fied, -fying

1) прызнава́ць нява́жным, касава́ць, анулява́ць

to nullify a law — скасава́ць зако́н

2) рабі́ць бескары́сным, пазбаўля́ць значэ́ньня; адкліка́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

withdraw [wɪðˈdrɔ:] v. (withdrew, withdrawn)

1. прыма́ць, здыма́ць; адкліка́ць;

withdraw one’s eyes адво́дзіць по́гляд

2. fml забіра́ць наза́д, адмаўля́цца;

withdraw one’s promise адмаўля́цца ад свайго́ абяца́ння;

withdraw a motion зняць прапано́ву

3. адасабля́цца, адступа́ць (пра войска);

withdraw from action выхо́дзіць з бо́ю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reklameren vt

1) заяўля́ць прэтэ́нзію, рабі́ць рэклама́цыю (на што-н.)

2) адкліка́ць з а́рміі, прадстаўля́ць [дава́ць] бронь (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

recall

[rɪˈkɔl]

1.

v.t.

1) успаміна́ць, прыпаміна́ць, прыга́дваць

I can’t recall — Не магу́ прыпо́мніць

2)

а) адкліка́ць

The ambassador was recalled — Амбаса́дар быў адклі́каны

The order cannot be recalled — Зага́д ня мо́жа быць адклі́каны

б) браць наза́д, адклі́каць

The car was recalled because of faulty breaks — Аўтамабі́ль узя́лі наза́д дзе́ля няспра́ўных тармазо́ў

2.

n.

1) прыпаміна́ньне n.

2) адклі́каньне n.

3) скасава́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cancel

[ˈkænsəl]

v.t. -cel(l)ed, -cel(l)ing

1) адклада́ць

to cancel a trip — адклі́каць падаро́жжа

2) рабі́ць нява́жным, касава́ць, анулява́ць

3)

а) вычы́ркваць, выкрэ́сьліваць

б) пагаша́ць

to cancel stamps — пагаша́ць ма́ркі

4) Math. скарача́ць

5) Print выкіда́ць набра́нае

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ліцэ́нзія ж. эк. Liznz f -, -en; Genhmigung f -, -en, Bewlligung;

дагаво́рная ліцэ́нзія vereinbrte Liznz; Vertrgslizenz f;

ліцэ́нзія на ўвоз infuhrlizenz f, Imprtlizenz f;

ліцэ́нзія на вытво́рчасць чаго-н. Liznz für die Hrstellung (G);

ліцэ́нзія на эксплуата́цыю usnutzungslizenz f;

анулява́ць ліцэ́нзію Liznz annulleren;

выдава́ць ліцэ́нзію Liznz usstellen;

адкліка́ць ліцэ́нзію Liznz entzehen*;

вырабля́ць па ліцэ́нзіі in Liznz hrstellen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГУСІ́ЦКІЯ ВО́ЙНЫ,

нацыянальна-рэліг. барацьба чэш. народа за рэформу каталіцкай царквы, супраць ням. засілля і іншаземнай інтэрвенцыі ў 1-й пал. 15 ст. Прычынай Гусіцкіх войнаў стаў крызіс, які ахапіў каталіцкую царкву на мяжы 14—15 ст. і выклікаў падзенне яе аўтарытэту. Вышэйшае чэш. духавенства сканцэнтравала ў сваіх руках велізарныя багацці, жыло ў раскошы, чым выклікала да сябе нянавісць у народзе. З рэзкай крытыкай царквы і існуючых у ёй парадкаў выступіў мысліцель і прапаведнік Ян Гус, асуджэнне якога Канстанцкім царк. саборам і спаленне выклікалі абурэнне ва ўсёй Чэхіі і сталі штуршком да Гусіцкіх войнаў. 30.7.1419 пражскія гусіты (назва ўсіх прыхільнікаў ідэй Гуса) на чале з Я.​Жэліўскім узнялі паўстанне і захапілі ўладу ў горадзе. Пасля смерці караля Вацлава IV (1419) паўстала ўся Чэхія, народ распраўляўся з патрыцыятам (у асноўным нямецкім) і каталіцкімі прэлатамі, граміў кляштары. Ужо ў першыя месяцы вайны адбылося размежаванне сярод гусітаў. Дробнае рыцарства і бюргерства ўтварылі памяркоўнае крыло гусітаў — чашнікі (чаша — сімвал царк. рэформы), якія задачы рэфармацыі каталіцкай царквы вызначылі ў Пражскіх артыкулах 1420. Гар. нізы і сялянства ўтварылі радыкальнае крыло, што атрымала назву табарыты (ад гары Табар). Табарыты патрабавалі рэфармацыі, заклікалі да ліквідацыі феад. парадкаў. Вясной 1420 пераемнік Вацлава IV Сігізмунд I арганізаваў супраць гусітаў крыжовы паход і ўзяў у аблогу Прагу. На дапамогу гораду прыйшлі гусіцкія атрады на чале з Я.Жыжкам і 14.7.1420 разграмілі крыжакоў на Віткавай гары. Земскі сейм (1421) пазбавіў Сігізмунда I чэш. прастола і стварыў часовы ўрад. Восенню 1421 Сігізмунд I арганізаваў 2-і крыжовы паход, захапіў Маравію і частку Усх. Чэхіі. У студз. 1422 крыжакі двойчы былі разбіты гусітамі каля Кутна-Гары і Нямецкі-Броду. У пошуках саюзнікаў супраць крыжакоў чашнікі прапанавалі чэш. карону вял. кн. ВКЛ Вітаўту. Замест сябе Вітаўт паслаў кн. Жыгімонта Карыбутавіча, які на чале 5-тысячнага бел.-літ. войска ў маі 1422 увайшоў у Прагу і быў каранаваны чэш. сеймам. Але з-за пазіцыі рымскага папы Вітаўт вымушаны быў адклікаць Жыгімонта Карыбутавіча. Пасля смерці Я.​Жыжкі (1424) войска табарытаў узначаліў Пракоп Вялікі (Голы). На чале з ім табарыты і чашнікі 16.6.1426 каля Усці-над-Лабай разбілі войска папы і ням. курфюрстаў (3-і крыжовы паход). 4-ы крыжовы паход таксама скончыўся паражэннем крыжакоў пад Тахавам у жн. 1427. З гэтага моманту перавага гусітаў была неаспрэчнай. У 1427—33 гусіты здзейснілі паспяховыя паходы ў Аўстрыю, Баварыю, Маравію, Сілезію, Саксонію і інш. У 1431 папскі нунцый Дж.​Чэзарыні арганізаваў 5-ы, самы буйны крыжовы паход; 14.8.1431 каля Домажліцы крыжакі панічна адступілі ў ням. землі. Супярэчнасці паміж чашнікамі і табарытамі ў 1434 выліліся ў ваен. супрацьстаянне. 30.5.1434 войска чашнікаў у бітве пад Ліпанамі разбіла табарытаў. 5.7.1436 у Іглаве чашнікі заключылі мір з Сігізмундам I і Базельскім саборам і падпісалі т.зв. кампактаты (пагадненні), у якіх са значнымі агаворкамі была легалізавана гусіцкая царква, праведзена секулярызацыя царк. маёмасці. У ходзе Гусіцкіх войнаў чэш. гарады пашырылі свае правы, б. каралеўскія гарады дамагліся поўнага самакіравання. Гусіцкія ідэі сталі правобразам еўрап. Рэфармацыі.

Дз.​М.​Чаркасаў.

т. 5, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)