адзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і (радзей) адзяюся, адзяешся, адзяецца; адзяёмся, адзеяцеся; незак.

1. Незак. да адзецца.

2. (у спалучэнні з акалічнаснымі словамі). Насіць адзенне таго або іншага фасону, той або іншай якасці. Адзявацца з густам. Адзявацца па модзе. □ Марына пачала прыгожа адзявацца і выбрала сабе сталую прычоску, якая так была ёй да твару. Чорны. Цяпер найбольш, шыкоўна адзяваліся нэпманы, іх сынкі і дочкі. Паслядовіч.

3. Зал. да адзяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыгаша́ць ’прыбіраць, прыгожа адзяваць’ (Ласт.). Да незафіксаванага о́шыць/*гашы́ць ’прыводзіць у належны стан; гатаваць, рыхтаваць і пад.’, параўн. ст.-рус. гоши(ти) ’рыхтавацца’ (берасцяная грамата XII ст., Зализняк, Древненовг., 318), гошити ’рабіць, рыхтаваць’ (наўг., Сразн., помнік XVI ст.), рус. смал., пск., наўг., цвяр., ярасл. гоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць; збіраць у дарогу; назапашваць’, укр. закарп. гоши́ти, гоші́ти ’падпільноўваць каго-небудзь; што-небудзь вельмі любіць’, гоши́тися, гоші́тися ’гатавацца; узбуджацца’. Філін (Происх., 593) лічыў гошити старажытным паўночна-заходнім лексічным дыялектызмам, які быў вядомы і на крайнім паўднёвым захадзе. Звязваюць таксама з гоноши́ть ’нагрувашчваць, збіраць’, гоноши́ться ’рыхтавацца’ (так ЕСУМ, 1, 578), што не падаецца пэўным (параўн. у гэтым кантэксце прасл. *gonositi ў ЭССЯ, 7, 25–26). Этымалогія беспрэфіксальных форм няясная. Ва ўсякім выпадку, не мае рацыі апеляцыя да вельмі сумнеўнага о́ха ’харчовыя прыпасы’ (ЕСУМ, 1, 578). Параўн. рус. пск., цвяр. пригоша́ть, пригоши́ть ’гатаваць, рыхтаваць на запас’, пск. приго́ха ’страва; харчовыя прыпасы’. На семантыку наўг. приго́ха ’прыгожая дзяўчына, жанчына; прыгажуня’, як і бел. прыгашаць ’прыбіраць, прыгожа адзяваць’, паўплывала, безумоўна, семантыка лексем з коранем прыго́ж‑. Гл. Антропаў, Palaeoslavica, XII, 1, 2004, 141–142.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

apparel

[əˈpærəl]

1.

n.

во́пратка f., убо́р -у m.; убра́ньне, адзе́ньне n.

sporting apparel — спарто́вае адзе́ньне

2.

v.t.

1) адзява́ць

2) убіра́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адзява́цца несов.

1. в разн. знач. одева́ться;

2. (кім, чым) одева́ться, ряди́ться, наряжа́ться;

3. (у што) перен. одева́ться, наряжа́ться (во что и чем);

1-3 см. адзе́цца;

4. страд. одева́ться; наряжа́ться; см. адзява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

облека́ть несов.

1. (одевать) уст. адзява́ць;

2. перен. (покрывать) пакрыва́ць; (окутывать) ахіна́ць;

3. перен. (воплощать) увасабля́ць; (выражать) выка́зваць; надава́ць (што);

4. перен. (наделять) надзяля́ць (чым); см. обле́чьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

apron

[ˈeɪprən]

1.

n.

1) фарту́х, хварту́х -а́ m.

2) запо́на f. (у бры́чцы)

3) Theatr. авансцэ́на f.

4) пляцо́ўка пе́рад анга́рам

2.

v.

адзява́ць фарту́х

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gird

I [gɜ:rd]

v.t. girt or girded

1) падпяра́зваць (-ца); апяра́зваць (-ца)

2) абкружа́ць, абгаро́джваць, апяра́зваць (лес, по́ле)

3) адзява́ць; надзяля́ць (уладай)

II [gɜ:rd]

v.

насьміха́цца; кпіць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

garb

[gɑ:rb]

1.

n.

адзе́ньне n., во́пратка f.; убо́р -у m.

military or priestly garb — вае́ннае або́ сьвята́рскае адзе́ньне

peasant garb — сяля́нская во́пратка

2.

v.t.

адзява́ць, апрана́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

clothe

[kloʊð]

1.

v.t. clothed or clad

1) апрана́ць, адзява́ць

2) выка́зваць, выяўля́ць

Her ideas are clothed in simple words — Яна́ вы́казала свае́ ду́мкі про́стымі сло́вамі

2.

v.i.

апрана́цца, адзява́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hat

[hæt]

1.

n.

капялю́ш капелюша́ m., капялю́шык -а m., dim.

hat in hand —

а) зьня́ўшы капялю́ш для паша́ны

б) уго́дліва, лі́сьліва

to pass the hat — зьбіра́ць ахвя́ры

2.

v.t.

адзява́ць капялю́ш

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)