самакалечанне, здольнасць некаторых жывёл самаадвольна аддзяляць часткі свайго цела пры рэзкім раздражненні. Звязана з уласцівасцю ўзнаўляць страчаныя часткі цела: у яшчаркі вырастае новы хвост замест адламанага, у рака — клюшні, у актынідыі — шчупальцы. Аўтатамія — ахоўнае прыстасаванне, якое выпрацавана ў працэсе эвалюцыі як спосаб пасіўнай абароны. Часам звязана з размнажэннем: адламаныя прамяні марскіх зорак могуць аднавіцца ў цэлую жывёліну. Уласціва многім прадстаўнікам фауны Беларусі: гідрам (адкідваюць шчупальцы), кольчатым чарвям (канец цела), павукам, матылям, конікам і ракам (канечнасці), яшчаркам порсткай і жывароднай, вераценніцы ломкай, некаторым птушкам (глушцы, цецерукі), здольным пры небяспецы скідаць покрыўнае пер’е і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сепары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Аддзяліць (аддзяляць) адно рэчыва ад другога, выдзеліць (выдзяляць) адно рэчыва з саставу другога пры дапамозе сепаратара. Сепарыраваць малако.
[Ад лац. separare — аддзяляць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sóndernIIvtаддзяля́ць, сартава́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да адсячы (у 1 знач.), адсекчы.
2.Аддзяляць чым‑н. (рыскай, палоскай і пад.) частку чаго‑н. Верх высокай тэлемачты адсякала ў небе барвовая палоска.Пташнікаў.//Спец.Аддзяляць частку геаметрычнай плоскасці, адрэзка прамой.
3. Пазбавіць магчымасці рухацца ў пэўным напрамку. На захад, адсякаючы адыход у Турэц, імчаліся коннікі.Брыль.
4.Незак.да адсячы, адсекчы (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
disjoin
[dɪsˈdʒɔɪn]
v.t.
1) разлуча́ць
2) разьдзяля́ць, аддзяля́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)