ІТА́Р—ТАСС, Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі,
цэнтральная дзярж.інфарм. служба. Створана ў 1962 на базе Тэлегр. агенцтва Сав. Саюза (ТАСС, засн. ў 1925, мела аддзяленні і карэспандэнцкія бюро больш як у 110 краінах). Збірае і забяспечвае інфармацыяй органы друку, радыёвяшчання і тэлебачання, урадавыя ўстановы і інш. арг-цыі ў Рас. Федэрацыі і за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т Існаваў у 1936—41, 1944. Рыхтаваў настаўнікаў для 5—7-х кл.агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленнібел. і рус. мовы і л-ры, фізіка-матэм., гіст., прыродазнаўча-геаграфічнае. У 1944 пераведзены ў г. Мазыр (гл.Мазырскі настаўніцкі інстытут). У 1936—41 падрыхтаваў больш за 400 настаўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т.
Існаваў у 1940—41, 1944. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-га кл.агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленнібел. і рус. мовы і л-ры, фіз.-матэматычнае. У Вял.Айч. вайну абсталяванне і б-ка ін-та знішчаны. Аднавіў работу ў 1944. На яго базе створаны Гродзенскі пед.ін-т (1944—78) пераўтвораны ў Гродзенскі універсітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т.
Існаваў у 1949—54 у Бабруйску. Адкрыты на базе пед. вучылішча. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х кл.агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленнібел. і рус. мовы, бел. і рус. л-ры, фіз.-матэм., з 1950 завочнае. Працавалі кафедры педагогікі і псіхалогіі, бел. і рус. мовы, бел. і рус. л-ры, фізікі і матэматыкі, марксізму-ленінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РА 1) гаспадарчая пабудова або памяшканне для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання; сховішча найб. каштоўнай маёмасці.
2) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай у канцы 15—18 ст. — мытня, дом, дзе ацэньваўся тавар, які правозілі купцы і інш. гандляры, і спаганялася мыта. К. ставілі на ўсіх гал. гандлёвых шляхах, а іх аддзяленні (прыкаморкі) — на другарадных дарогах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Póstscheckkonton -s, -ten, тс. -s і -ti чэ́кавы бягу́чы раху́нак у пашто́вым аддзяле́нні; раху́нак у ашча́днай ка́се
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т.
Існаваў у 1936—54 пры Гомельскім пед. ін-це. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні: фіз.-матэм., прыродазнаўча-геагр., рус. і бел. мовы і л-ры, гіст., завочнае і падрыхтоўчае (з 1944). У 1941 эвакуіраваны ў г. Амутнінск Кіраўскай вобл. Аднавіў работу ў Гомелі ў 1944. У 1954 аб’яднаны з Гомельскім пед. ін-там.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА РАМЕ́СНЫХ ВУЧНЯЎ.
Існавала ў 1896—1918 у Мінску пры гар. кіраўніцтве. Утрымлівалася за кошт казны і платы за навучанне. Мела 3 аддзяленні: слясарна-кавальскае, сталярна-такарнае і ліцейнае. Апрача слясарнага, сталярнага, чыгуналіцейнага майстэрства вывучаліся рус. і лац. мовы, законавучэнне правасл. і каталіцкага веравызнання, матэматыка, геаграфія, гісторыя, чыстапісанне, спевы, геаметрыя, фізіка, чарчэнне, маляванне. У 1915 вучылася 108 юнакоў. Восенню 1915 эвакуіравана ў Тулу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т.
Існаваў у 1940—55 у г. Баранавічы. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х кл.агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленнібел. і рус. мовы і л-ры, фіз.-матэм., прыродазнаўча-геагр., гіст., вячэрняе, з 1944/45 навуч.г. падрыхтоўчае і завочнае. Працавалі кафедры гісторыі, педагогікі і псіхалогіі, рус. і бел. мовы, рус. і бел. л-ры, прыродазнаўства і геаграфіі, фізікі, матэматыкі, фіз. выхавання, марксізму-ленінізму.
грамадская арг-цыя. Створана ў 1988 пад назвай «Дзеці вайны 1941—45 гг.». З 1992 сучасная назва. Асн. задача — сац. абарона былых малалетніх вязняў, пацярпелых у гады 2-й сусв. вайны ў канцлагерах Германіі і інш. краін. Уваходзіць у Міжнародны Саюз былых малалетніх вязняў фашызму. Мае аддзяленні ў раёнах і абласцях Рэспублікі Беларусь. Аб’ядноўвае каля 25 тыс.чал. (1996).