бляя́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., бляе́; незак.

Крычаць (пра авечак, коз).

|| наз. бляя́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́шчур, -у, м.

Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, а таксама свіней, авечак, коз.

|| прым. я́шчурны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

baa2 [bɑ:] v. бляя́ць (пра авечак, ягнят)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

электростри́жка электрастры́жка, -кі ж.;

электростри́жка ове́ц электрастры́жка аве́чак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паабстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. ногці.

П. усіх авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́кульскі, -ая, -ае.

У выразе: каракульская авечка — каштоўная парода авечак, шкуркі ягнят якой ідуць на выраб каракулю і каракульчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыга́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асобай пароды авечак з аднароднай тонкай воўнай. Цыгайская парода авечак. Цыгайскі баран.

[Ад ням. Ziege — каза.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курдзю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тлушчавае адкладанне каля хваста ў некаторых парод авечак.

|| прым. курдзю́чны, -ая, -ае.

Курдзючныя авечкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Schfherde

f -, -n ста́так аве́чак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

каракуляво́дства, ‑а, н.

Развядзенне каракульскіх авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)