з’арганізава́цца, ‑зуецца; ‑зуемся, ‑зуецеся, ‑зуюцца; зак.
1. Аб’яднацца, стварыўшы якую‑н. групу, арганізацыю. [Тодар] далучыўся да былых акружэнцаў, што з’арганізаваліся ў партызанскі атрад. З імі і праваяваў усю вайну. Пальчэўскі. [Крывавязаў:] — Мы, восем чалавек артылерыстаў, пазаўчора з’арганізаваліся ў ячэйку. Хадкевіч. // Аб’яднацца. згуртавацца для якой‑н. мэты. [Янка Чабор] пісаў: «Давайце з’арганізуемся, каб агульнымі сіламі выдаваць свой уласны часопіс». Хромчанка.
2. Заснавацца, стварыцца, узнікнуць. Пры клубе з’арганізаваўся аматарскі хор.
3. Набыць арганізаваны характар. З’арганізавалася спартыўная вучоба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцэментава́цца, ‑туецца; зак.
Змацавацца цэментам. // перан. Змацавацца, аб’яднацца. Брыгада, якая славілася да гэтага сваёй згуртаванасцю, агульнасцю поглядаў і мэт, цяпер яшчэ больш здружылася, сцэментавалася, стала нібы суцэльным маналітам. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’ядна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яднаць, аб’яднацца.
2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае аб’яднанне. Фінансавае аб’яднанне. □ Па ініцыятыве ЦК камсамола Беларусі ў 1923 г. было створана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’ядна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Зліцца, злучыцца з кім‑, чым‑н., утварыўшы адно цэлае; аб’яднацца. З калгасам імя Дзяржынскага з’ядналіся яшчэ тры калгасы. «Маладосць».
2. перан. Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРА́НАВІЦКІ АДЗІНАФРАНТАВЫ́ МІ́ТЫНГ ПРАЦО́ЎНЫХ 1936 у Заходняй Беларусі.
Адбыўся ў лют. 1936 пад кіраўніцтвам адзінафрантавога к-та, у які ўваходзілі прадстаўнікі гар. арг-цый КПЗБ, ППС, Бунда, «Паалей Цыёна». Удзельнічала 5 тыс. працоўных г. Баранавічы і сялян навакольных вёсак. На мітынгу прадстаўнікі розных паліт. партый гаварылі пра нац. прыгнёт, беспрацоўе, перапоўненыя палітвязнямі турмы, размах забастовачнай барацьбы ў Зах. Беларусі, заклікалі аб’яднацца ў нар. фронт для сумеснай барацьбы супраць наступу рэакцыі і пагрозы новай сусв. вайны. Абвяшчаліся заклікі: «Далоў вайну!», «Мы хочам міру!», «Вызваліць з турмаў палітзняволеных!» і інш. Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю пратэсту супраць рэакцыйнай унутр. і знешняй палітыкі ўрада Польшчы, выказаліся за аб’яднанне працоўных у нар. фронт для барацьбы супраць фашызму і вайны.
І.Ф.Дзяшко.
т. 2, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
unite [juˈnaɪt] v.
1. змацо́ўваць
2. аб’ядно́ўваць; аб’ядно́ўвацца; гуртава́цца, ядна́цца;
They should unite in fighting for independence. Яны павінны аб’яднацца ў барацьбе за незалежнасць;
Сommon interests united us. Нас аб’ядналі агульныя інтарэсы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
спая́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца шляхам паяння.
2. перан. Аб’яднацца ў адно непарыўнае цэлае; звязацца, злучыцца. Алеся я люблю. Багата сяброў пагублялася па свеце, а от з ім моцна спаяліся. Пінчук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згуртава́цца, ‑туецца; зак.
1. Упрытык наблізіцца адзін да аднаго, сабрацца ў гурт. Каля палкоўніка пана Дэмбіцкага згуртавалася цэлая грамада гасцей. Колас.
2. перан. Аб’яднацца; дасягнуць аднадушша ў поглядах, у дзеяннях. Загартаваныя ў колішняй падпольнай барацьбе нашы людзі згуртаваліся яшчэ больш. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злі́цца, злію́ся, зліе́шся, зліе́цца; зліёмся, зліяце́ся, злію́цца і салью́ся, салье́шся, салье́цца; сальёмся, сальяце́ся, салью́цца; зліўся, зліла́ся, -ло́ся; зліся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца ў адзін паток (пра вадкае, цякучае).
Ручаі зліліся ў рэчку.
2. перан. Аб’яднацца, растварыўшыся адно ў другім, саставіць адно цэлае.
Грукат гармат зліўся ў суцэльную кананаду.
К вясне партызанскія атрады зліліся.
Нашы намаганні зліліся.
|| незак. зліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца
|| наз. зліццё, -я́, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спа́рыцца 1, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Аб’яднацца ў пару для сумеснай працы, дзеянняў.
спа́рыцца 2, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Разм. Спацець, угрэцца. [Мохарт:] — Ідзі ў шынялі, бо ў куртцы спарышся. Вазьмі аўтамат. Алешка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закіпець (пра малако).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)