Тракта́т ’навуковая праца па пэўнай праблеме’, ’міжнародны дагавор, пагадненне’ (ТСБМ), ст.-бел.трактатъ ’дагавор’, ’сярэдневяковы навуковы твор’, трактаты ’перагаворы’ (1567 г.) — са ст.-польск.traktat ’дагавор’, ’трактат’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якія з лац.tractātus = tractātio ’абмеркаванне, разгляд, трактоўка’, ’абыходжанне з нечым’ (Фасмер, 4, 93; Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 616).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гру́бы, -ая, -ае.
1. Недастаткова культурны, недалікатны.
Грубыя паводзіны.
Грубае абыходжанне.
Груба (прысл.) адказаць.
2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.
Грубая мэбля.
Грубая работа.
3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.
Г. падлік.
Груба (прысл.) кажучы.
4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.
Грубая памылка.
Грубае парушэнне законнасці.
5. Рэзкі, непрыемны на слых.
Г. голас.
○
Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.
|| наз.гру́басць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
развя́зны, ‑ая, ‑ае.
Празмерна вольны, бесцырымонны (пра чалавека і яго паводзіны, абыходжанне). Гаварыў .. [хлопец] развязным тонам, на нейкім жаргоне і з разлікам, што навокал яго слухаюць.Карпюк.Між тым, Славік вырас грубым, развязным, самалюбівым хлопцам без ясных ідэалаў, без веры, без працоўных навыкаў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фамілья́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць фамільярнага. Фамільярнасць тону. □ [Санкоўскі] балагурыў, шпаркімі крокамі хадзіў па хаце, з павагай і адначасова з фамільярнасцю звяртаючыся да Паддубнага.Пестрак.
2. Фамільярнае абыходжанне з кім‑н.; фамільярныя ўчынкі, паводзіны. [Сяржант] ніколі не дазваляў сабе фамільярнасці ў адносінах з курсантамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Behándlungf -, -en
1) абыхо́джанне
2) лячэ́нне
3) абмеркава́нне
4) тэх. апрацо́ўка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РАДЗІВІ́Л Мацей (10.11.1749—2.9.1800),
дзяржаўны дзеяч ВКЛ, кампазітар, драматург. Атрымаў хатнюю адукацыю ў Нясвіжы. У 1786—90 падкаморы ВКЛ, з 1790 кашталян віленскі; пасол на сойм 1780. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794, уваходзіў у склад Найвышэйшай літоўскай рады. Як драматург дэбютаваў у 1784, калі да прыезду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Нясвіжы была пастаўлена опера «Агатка, або Прыезд пана» (лібрэта Р., музыка Я.Ц.Голанда). Пазней опера ставілася ў Варшаве, Любліне, Вільні, Львове; з 1799 выконвалася ў 2-актавай версіі пад назвай «Добры пан — бацька сваіх падданых». У ёй апаэтызаваны людзі з народа, даводзілася неабходнасць аблегчыць долю сялян, паказана, што цяжкая сял. праца — аснова ўсеагульнага дабрабыту. У 1786 да імянін К.С. Радзівіла Пане Каханку ў Альбе пад Нясвіжам пастаўлена опера «Войт альбанскага сялення» (лібрэта і музыка Р.), дзе асуджалася жорсткае абыходжанне з сялянамі. З інш. яго муз. твораў: дывертысмент, саната, серэнада, 6 паланэзаў. Пісаў вершы. У творчасці Р. сентыменталізм і класіцызм спалучаліся з перадрамант. тэндэнцыямі.
Тв.:
Бел.пер. — Агатка, або Прыезд пана // Тэатр. Беларусь. 1993. № 4.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980;
Дадиомова О.В. Музыкальная культура городов Белоруссии в XVIII в. Мн., 1992;
Яе ж. Нясьвіжскі маэстра // Мастацтва. 1994. № 3;
Яе ж. Опера «Агатка» і яе месца ў еўрапейскай культурнай прасторы // Там жа. 1995. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
treatment[ˈtri:tmənt]n.
1. (for) лячэ́нне;
treatment for cancer курс лячэ́ння ад ра́ку;
be under treatment лячы́цца
2. адно́сіны, абыхо́джанне;
hard treatment жо́рсткія адно́сіны
3. тракто́ўка, разуме́нне
4. апрацо́ўка;
edito rial treatment рэда́ктарская пра́ца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ла́скавасцьіласка́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць ласкавага. Сын гаспадара лашчыў мяккасцю сваіх вачэй і ласкавасцю свайго голасу.Гартны.
2.(пераважназнаціскамнадругімскладзе). Прыветлівае. ласкавае абыходжанне. Зморанага, пасля душэўных пакут, .. [Пецю] вельмі расчуліла і пакарыла ласкавасць Любы і гаспадыні.Шамякін.У голасе дзяўчыны чулася добразычлівасць і ласкавасць.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ ГРАМА́ДСКАЙ БЯСПЕ́КІ, ГРАМА́ДСКАГА ПАРА́ДКУ І ЗДАРО́ЎЯ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,
злачынствы, які вынікаюць з парушэння ўстаноўленых законам і інш. нарматыўнымі актамі правіл паводзін, што забяспечваюць грамадскі спакой, бяспеку і здароўе асобы, захаванасць маёмасці ўсіх форм уласнасці, а таксама парушэнні нармальных умоў працы, быту і адпачынку грамадзян і дзейнасці дзярж. і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арг-цый.
Паводле КК Рэспублікі Беларусь да гэтых злачынстваў адносяцца: хуліганства; пагроза забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці; набыццё ці збыт маёмасці, набытай злачынным шляхам; уцягненне няпоўнагадовых у злачынную дзейнасць і немедыцынскае выкарыстанне адурманьваючых сродкаў, спойванне іх; парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі трансп. сродкаў; угон трансп. сродкаў, паветр. судна, парушэнні правіл бяспекі горных, буд. работ, правіл пажарнай бяспекі; незаконнае набыццё, захаванне і выкарыстанне радыяцыйных матэрыялаў; парушэнні правіл захавання і выкарыстання выбуховых рэчываў; незаконнае нашэнне, захоўванне, набыццё або выраб ці збыт зброі і выбуховых рэчываў; незаконны выраб ці збыт газавых пісталетаў і інш. прыстасаванняў для выкарыстання слёзатачывых і нервова-паралітычных газаў; неахайнае захоўванне агнястрэльнай зброі; незаконныя лячэнне, выраб, набыццё, збыт, захаванне моцных ядаў, наркатычных сродкаў; утрыманне прытонаў для ўжывання наркатычных сродкаў; утрыманне прытонаў і зводніцтва; выраб або збыт парнаграфічных прадметаў; выраб і распаўсюджанне твораў, якія прапагандуюць культ насілля і жорсткасці; здзек над магілай; знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культ. каштоўнасцей; жорсткае абыходжанне з жывёламі і інш.