Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
анія́к, прысл.
Разм. Ніяк; зусім; зусім ніяк. Не магу аніяк Я з уласным асвойтацца ценем.Куляшоў.Збоку магло здавацца, што дзяўчына.. [Станкевіча] аніяк не цікавіць.Алешка.[Эльза] сябе адчувала так, быццам тутэйшыя людзі аніяк не маглі абысціся без яе.Чорны.// Ніякім чынам. Без.. [нажа] аніяк нельга было даступіцца да зайца.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; зак.
1. Узяць фальшывую ноту пры спевах або ігры на музычным інструменце. Сфальшывіўшы на першай фразе, .. [Сіўцоў] не стаў больш спяваць.Васілевіч.//перан. Сказіць рэчаіснасць пры адлюстраванне паказе чаго‑н. [Русіновіч:] — Паказаць чалавека такім — гэта паказаць яго аднабакова, збеднена, гэта значыць, адысці ад праўды, сфальшывіць.Дамашэвіч.
2.Разм. Схітраваць, абысціся з кім‑н. крывадушна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ábkömmlicha:
1):
er ist nicht ~ без яго́ не́льга абысці́ся
2) які́ пахо́дзіць (ад чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
капе́йка, -і, ДМ -пе́йцы, мн. -і, -пе́ек, ж.
1. Дробная манета, адна сотая рубля.
Рассыпаць капейкі.
2.зб. Грошы, грашовыя сродкі.
◊
Без капейкі — без якіх-н. сродкаў існавання.
Да (апошняй) капейкі — без астатку патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.
Жывая капейка — пра ўсё, што дае даход.
Капейка ў капейку — пры падліку грошай: абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.
Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.
|| памянш.капе́ечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
◊
Абысціся ў капеечку — дорага каштаваць.
|| прым.капе́ечны, -ая, -ае.
Капеечная манета.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абла́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.
Ласкава абысціся з кім‑н., выказаць увагу, спагаду да каго‑н., пашкадаваць. // Лашчачы, выклікаць у жывёліны давер’е да сябе; зрабіць жывёліну рахманай. Аблашчыць сабаку.//перан. Зрабіць прыемнае ўздзеянне (пра вецер, сонца і пад.). Хутка выблісне сонца і аблашчыць сваім цяплом усё наваколле: і раку, і птушак, і росную траву, і беласнежны кіпень чаромхі над вадой.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)