Раўно́шчы ’рэўнасць’ (Сцяшк. Сл.). Абстрактны назоўнік на ‑ошчы, якім прыпісваецца ўкраінскае паходжанне, параўн. любошчы, радашча (гл.). Да рэўнасць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які рэальна існуе, дакладны, прадметна акрэслены; проціл.абстрактны, адцягнены. Канкрэтная прапанова. Канкрэтныя ўмовы. □ Ніколі не думала Ірына, што сказаныя ёю цяпер гэтыя словы праз нейкі час ператварацца ў вельмі канкрэтную для яе справу, стануць як бы праграмай.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
metaphysical
[,metəˈfɪzɪkəl]
adj.
1) мэтафізы́чны
2) ве́льмі абстра́ктны, цяжкі́ для зразуме́ньня; малазразуме́лы
3) філязо́фскі, тэарэты́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Адця́гнены ’абстрактны’ (БРС). Тэрмін уведзены М. Байковым (гл. Гіст. мовы, 2, 217). Да цягнуць, калька з лац.abstractus. Параўн. лац.abstrahere ’адцягваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕДА́НТА (санскр., літар. канец ведаў),
рэлігійна-філасофская сістэма ў інд. філасофіі. Узнікла на аснове абагульнення каментарыяў да тэкстаў Ведаў (упанішад; гл.Веды) і часткова эпічных тэкстаў («Рамаяна», «Махабхарата», «Бхагавадгіта»). Уключае ўласна веданту, некаторыя вучэнні вішнуізму, шываізму, а таксама неаіндуізму. Асн.філас. катэгорыі веданты: брахман (касм. душа), атман (індывід. душа), пуруша (абстрактны духоўны пачатак), пракрыці (абстрактны матэрыяльны пачатак, прырода), артха (сэнс, значэнне), джняна (веды), авастха (псіхічны стан) і мая (ілюзія). Вышэйшая рэальнасць і прычына ўсяго існага — вечны Брахман. Мэтай быцця веданта лічыць «вызваленне», дасягненне адзінства з Богам шляхам поўнага адыходу ад рэальнасці і паглыблення ў чыстае мысленне.
Мяркуюць, што мудрэц Бадараян (каля 4—3 ст. да н.э.) сістэматызаваў вучэнні ў «Брахма-сутры» («Веданта-сутры»), што існавалі ў 7 ст. да н.э. Каментарыі да іх далі пачатак школам веданты — Шанкары, Рамануджы, Мадхвы, Валабхі, Німбаркі і інш., якія разыходзяцца ў поглядах на індывід. Я (джыву) і Брахман. Веданта значна паўплывала на індуізм. Прадстаўнікі неаведантызму 20 ст. Р.Тагор, С.Радхакрышнан і інш.
Літ.:
Чаттерджи С., Датта Д. Введение в индийскую философию: Пер. с англ.М., 1955;
Боги, брахманы, люди: Четыре тысячи лет индуизма: Пер. с чеш. М., 1969;
Костюченко В.С. Классическая веданта и неоведантизм. М., 1983.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
канкрэ́тны
(лац. concretus = згушчаны, ушчыльнены)
які рэальна існуе, дакладны, пэўны (проціл.абстрактны).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ма́льства ’маленства’ (Жд. 1), рус.ма́льства, ма́льство ’дзяцінства’. Бел.-рус. ізалекса. Да прасл.malь (зб.) ’малыя’ (параўн. маля́). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьstvo (як і абстрактны зборны назоўнік dětьstvo ’дзяцінства’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́ХА (Aho; сапр.Бруфельт; Brofeldt) Юхані
(11.9.1861, г. Лапінлахты, Фінляндыя — 8.8.1921),
фінскі пісьменнік, журналіст. Аўтар рэаліст. аповесцяў «На заезным двары», «Чалавек з кірмашу», «Чыгунка» (усе 1884), «Адзінокі» (1890), «Раздушаны светам» (1894) і інш., зб. навел «Стружкі» (т. 1—8, 1891—1921). Падзеі стараж. гісторыі фінскага народа ў рамане «Пану» (1897) апісаны ў духу т.зв.нац. рамантызму. У творах апошніх гадоў пераважае абстрактны псіхалагізм (раманы «Юха», 1911; «Сумленне», 1914, і інш.). У 1918—19 напісаў кн.-дзённік «Паасобныя разважанні за тыдні паўстання».
Тв.:
Рус.пер. — Совесть: Роман, повести, рассказы. Л., 1969.