Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Абсталява́ць, абсталяваны (БРС, Касп.) < польск.obstalować, якое ў сваю чаргу з нямецкага bestellen; ням.be‑ > польск.ob‑, не зусім зразумелая агаласоўка кораня, гл. Брукнер, 512–513.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕНЗАВО́З,
аўтамабіль, паўпрычэп ці прычэп, абсталяваны цыстэрнай для вадкага паліва (бензіну, газы, дызельнага паліва). Цыстэрна мае паказальнік узроўню паліва, клапан для сувязі ўнутр. поласці цыстэрны з навакольнай атмасферай пры ўзнікненні празмернага ціску, зліўныя патрубкі з хуткадзейнымі засаўкамі, адстойнікі з водааддзельнікамі, проціпажарныя сродкі, зазямленне.
Ёмістасць цыстэрнаў на аўтамабілі і прычэпе 1,2—8 тыс.л, на паўпрычэпах 7—30 тыс. л. Цыстэрны вял. ёмістасці (больш за 5 тыс.л) абсталяваны ўнутры падоўжнымі і папярочнымі перагародкамі (хвалярэзамі) для памяншэння гідраўлічных удараў.