on a short leash, on a tight leash

абмяжо́ўваць, стры́мваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

confine [kənˈfaɪn] v.

1. абмяжо́ўваць;

I shall confine myself to saying that… Я абмяжуюся тым, што скажу…

2. зняво́льваць, саджа́ць (у турму)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

verschränken vt

1) скрыжава́ць, пакла́сці [скла́сці] крыж-на́крыж

2) абмяжо́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

astrict

[əˈstrɪkt]

v.t.

1) зьвя́зваць, стры́мваць

2) мара́льна абавя́зваць, зьвя́зваць

3) абмяжо́ўваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

specialize

[ˈspeʃəlaɪz]

v.i.

1) спэцыялізава́цца

2) рабі́ць (-ца) спэцыфі́чным; прыстасо́ўвацца; абмяжо́ўваць, звужа́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

reduzeren vt

1) скарача́ць, абмяжо́ўваць, памянша́ць; рэдукава́ць

2) хім. аднаўля́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

circumscribe

[ˈsɜ:rkəmskraɪb]

v.t.

1) апі́сваць; абво́дзіць лі́ніяй

2) абкружа́ць

3) абмяжо́ўваць, вызнача́ць ме́жы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уціска́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уціснуць.

уціска́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго‑н.; прыгнятаць. [Тапурыя:] — Я вольны марак і просты чалавек і не змагу я жыць у срэбры і золаце. Я люблю князёўну Ніну, але я не магу жыць так, як вы, і ўціскаць народ. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

1. Прымушаць адступіць, адцясняць. Партызаны цяснілі карнікаў.

2. Абмяжоўваць каго‑н. у прасторы, плошчы. [Дзям’ян Данілавіч:] — Не буду я вас цясніць, ды і мне там вальготней будзе. Новікаў.

3. Спіраць, сціскаць (грудзі, дыханне). Ева спынілася. Яна адчувала, як расло ў грудзях сэрца, як цясніла ёй дыханне. Маеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыялізава́ць

(фр. spécialiser, ад лац. specialis = асаблівы)

1) даваць спецыяльныя веды ў якой-н. галіне, навучаць якой-н. спецыяльнасці;

2) абмяжоўваць вытворчую дзейнасць якой-н. спецыяльнай галіной.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)