завары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што і чаго.
1. Прыгатаваць навар, настой з чаго‑н. Заварыць шалфей. Заварыць ліпавага цвету. □ Чай гаварылі густы, ажно чорны, рафінад не кідалі ў шклянкі.., пілі ўпрыкуску. Шамякін. Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты .. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар. Багдановіч. // Абдаць варам пры гатаванні чаго‑н. Заварыць цеста. // Прыгатаваць шляхам варкі ці залівання варам. Заварыць клей. Заварыць крухмал.
2. Заліць расплаўленым металам шчыліны, пустоты і пад. у металічных вырабах. Заварыць прабоіну.
3. перан. Разм. Распачаць справу, якая вымагае шмат клопату, дзейнасці і пад. — Ну, зараз будзем расхлёбваць тое, што гаварылі. Карпюк.
•••
Заварыць кашу — распачаць якую‑н. непрыемную, клапатлівую справу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.
1. Пасыпаць, пакрыць каго‑, што‑н. зверху чым‑н. сыпкім. Пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч. // Сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Пялёсткі яблынь, збітыя начным цёплым дажджом, густа, амаль набела абсыпалі бераг. Хомчанка. // Пакрыць з усіх бакоў што‑н. Пушысты іней абсыпаў кожную галінку, кожную іголачку елак. Жычка. Вочы.. [жанчыны] былі шэрыя, строгія, валасы абсыпала сівізна. Новікаў. // безас. Пакрыць высыпкай. Губы абсыпала. // Уцяпліць што‑н., абкідаўшы зямлёю. Абсыпаць хату.
2. Абтрэсці што‑н. з чаго‑н. [Мікіта] стаяў, як ук[о]паны, каб не варухнуць нагою, каб не абсыпаць з ботаў на падлогу.. гразь. Галавач.
3. перан.; чым. Шчодра абдаць каго‑н. чым‑н. Абсыпаць падарункамі. Абсыпаць кампліментамі. Абсыпаць пацалункамі.
абсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абсы́паць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́яць 1, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што.
1. Звеяць, правеяць усё, многае. Павеяць увесь авёс.
2. і без дап. Веяць некаторы час. Павеяць да абеду зерне.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць веяць; падзьмуць (пра вецер і пад.). Пад дзень пасеяў вецер, і сцяг горда калыхаўся над горадам. Якімовіч.
4. безас. чым. Абдаць павевам (цеплыні, паху і інш.). Пачынала цямнець. З лугу павеяла прыемнай свежасцю, але было цёпла і ціха. У паветры адчувалася мяккая парнасць. Дайліда. На водшыбе лугавым Павеяла дымам начлежным. Калачынскі. // перан. Перадавацца, распаўсюджвацца ад чаго‑н. Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой. Хадкевіч. Цеплынёй і ласкай павеяла ад гэтай простай дзявочай усмешкі. Дамашэвіч. Мы ўваходзім у прасторную залу. І адразу павеяла суровым подыхам першых дзён вайны. В. Вольскі. // Адчуцца (пра набліжэнне чаго‑н.). Павеяла вясной. Над борам праляцелі гусі на бераг родны свой. Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пекану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., аднакр.
Разм.
1. каго, каму і без дап. Параніць, прычыніць боль чым‑н. распаленым, жыгучым. Пекануць агнём. Пекануць крапівой. □ Не паспеў я і вокам міргнуць, як адна аса пеканула мяне проста ў брыво. Якімовіч. // Абдаць жарам; прыпячы. У твар .. [Арсену] пеканула чырвань ці то ад злосці, ці то ад сораму. Сабаленка. // перан. Імгненна ўзрушыць чым‑н. Пекануць позіркам. □ [Леапольд Гушка] адвык думаць пра ватага чалавека, а цяпер гэтае аблічча пеканула яму ў сэрца. Чорны.
2. каго і без дап. Моцна выцяць, агрэць. Пекануць бізуном па спіне.
3. Востра, моцна пранізаць, адчуцца (пра боль). Паспрабаваў падняцца і не здолеў — у левай назе пекануў боль. Шамякін. // безас. Пра адчуванне вострага, нясцерпнага болю. — У левы локаць так пеканула, што думалася — рука адляцела. Алешка.
4. Выстраліць; пальнуць. Быццам па ваўках, дзед звыкла Пекануў з драбавіка. Астрэйка. Я спыніўся, паглядаючы на шарака і падумаў: а што калі зайсці з боку кустоў ды адтуль пекануць касому. Ляўданскі.
5. перан.; што і без дап. Сказаць рэзка, прама што‑н. непрыемнае, непажаданае; упікнуць; абразіць. — А захваліць мы не захвалім, старшыня. Заслужыце, і благое ў вочы пеканём. Пальчэўскі. А раўнаваў Косця Гену да справы. І гаварыў яму ў вочы, што думаў. Па праву партызанскай дэмакратыі. Сёння — там, у сямейным лагеры, — таксама пекануў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)