Прыхіліўшыся, абаперціся аб каго‑, што‑н. [Дзедзіха] паспеў толькі прываліцца спіной да камля, не помніў, як асунуўся, сеў у снег, знямеў.Пташнікаў.Фашыст крэкнуў і са скрыўленым грымасай тварам... застыў у зняменні, прываліўшыся плячыма да сцяны.Сіняўскі.
прывалі́цца2, ‑валіцца; зак.
Трохі, не поўнасцю зваліцца (пра сукно).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касты́ль, ‑я, м.
1. Апора для чалавека бяз ног або з хворымі нагамі; мыліца. Абаперціся на кастыль. Хадзіць на кастылях. □ Стаў дзядок пад акном, З плечаў торбы вісяць, Бок падпёр кастылём.Купала.
2. Металічны шпень, які забіваецца ў шпалу для прымацавання да яе рэйкі. Саромеючыся, Мікалай расказаў: — Працую на чыгунцы ў рамонце... Забіваем кастылі, ну, такія вялікія цвікі, якімі трымаецца рэйка на шпалах.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
oprzeć się
зак.
1.o co аперціся, абаперцісяна што, аб што;
2. ( na czym) абаперціся, аблакаціцца;
oprzeć się łokciami na co — аблакаціцца на што;
3.komu/czemu утрымацца; запрацівіцца;
nie mogę się ~\ by nie ... — не магу ўтрымацца, каб не ...;
oprzeć się pokusie — утрымацца ад спакусы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Зрабіць глыбокі ўдых і выдых; перавесці дух. Юра перадыхнуў, быццам яму не хапала паветра.Якімовіч.
2. Зрабіць кароткі перапынак для адпачынку ў час хадзьбы, працы і пад. Рукі пачыналі млець і ныць ад стомленасці, цягнула хоць трошачкі перадыхнуць, на нешта абаперціся.Кулакоўскі.Адразу, не перадыхнуўшы пасля доўгага пераходу, кінуліся [танкісты] ў бой.Мележ.Усё часцей і часцей садзіліся птушкі, каб перадыхнуць — давалася ў знакі стома.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успе́рціся
1.разм. (абаперціся, аблакаціцца) sich auf die [den] Éll(en)bogen stützen;
2. (узлезці, узкараскаццакуды-н.) erstéigen*vt, empórsteigen*vi (s); гл. узлезці;
3.разм.жарт. (ранаўстаць) sehr früh erwáchen, sehr früh áufstehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
oprzeć
зак.
1.o co аперці, абаперці аб што, на што;
oprzeć drabinę o ścianę — аперці драбіны аб сцяну;
2.na czymабаперціся, аблакаціцца на што;
oprzeć łokcie na stole — аблакаціцца на стол
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
апо́ра, ‑ы, ж.
1. Тое, на што апіраюцца. на што можна абаперціся. [Мірон і Віктар] чапляліся за кожную ламачыну, за леташні чаротнік, каб толькі знайсці сабе апору.Маўр.//перан. Тое, што бяруць як зыходны пункт; тое, што з’яўляецца асновай чаго‑н. Вопыт папярэднікаў — апора для далейшых даследаванняў.«Полымя».
2. Частка збудавання, на якую апіраюцца іншыя часткі і якая служыць для іх асновай. Плошча апоры.
3.перан. Сіла, якая падтрымлівае каго‑н., садзейнічае ўмацаванню чаго‑н. У працы, ва ўсведамленні сябе галоўнай фігурай жыцця знаходзіць лірычны герой духоўную і матэрыяльную апору свайго існавання.Навуменка.Савецкі Саюз — магутная апора ў барацьбе за далейшае ўмацаванне пазіцый сацыялізма.«Звязда».// Падтрымка, дапамога; той, хто аказвае іх. Галоўнай.. апорай.. былі тыя прадукты, што прывозіў з Курганішча Крушынскі.Бядуля.Ні ў жонцы, ні ў сыне не знаходзіў.. [Пракоп] апоры ў сваіх адносінах да калгаса.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успе́рціся, узапруся, узапрэшся, узапрэцца; узапромся, узапрацеся; пр. успёрся, ‑перлася; зак.
Разм.
1.Абаперціся, аблакаціцца на каго‑, што‑н. Стары давалокся да стала знясілены, усцягнуўся на край лавы і ўспёрся ўпалымі грудзямі на стол.Кірэенка.Нехта зноў свіснуў, ужо трохі смялей. Чалавек адказаў яму такім жа свістам і зноў успёрся на локаць.Крапіва.— Не, мне няцяжка, — бадзёра адказвае Косцік. А самому робіцца шкада маткі. Вунь якая яна. Белая і ледзь ідзе. — Ты ўзапрыся на мяне, узапрыся, пойдзем памаленьку, — гаворыць ён.Арабей.
2. Узлезці, узабрацца куды‑н., на што‑н. Адась успёрся на [плот] і пачаў глядзець на балота пад узгоркам.Чорны.
3. Рана ўстаць. Успёрся ў такую рань. □ А заспяваюць другія пеўні — ногі самі сабой ссоўваюцца з ложка. Дзіва — і мёртвы ўстаў бы, калі стары, крэкчучы, успёрся, пачаў сноўдацца па хаце.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. прыпёрся, ‑перлася; зак.
1.Абаперціся аб што‑н., прываліцца да чаго‑н., стаўшы або сеўшы дзе‑н. Прыперціся спінай да дзвярэй. □ Сцяпан кінуўся на двор, доўга чагосьці шукаў там, .. пасля знайшоў: прыпёрся ілбом да мокрага ствала старой ігрушы.Чорны.Падышоў. Сеў на вільготную зямлю, прыпёрся плячамі да шурпатай кары.Пянкрат.//Разм. Прысесці, прымасціцца. — Прыпрыся ж ты, вось хоць тут на зэдліку.Крапіва.
2.Разм.груб. Прыйсці, прыбыць. — Хіба ты не ведаеш майго нязгрэбу, — адказала сястра Магда. — Часам, як з прывязі сарваўшыся, першы прыпрэцца, а сёння хоць аглобляй падважвай...С. Александровіч.— І мая дачка, Жэня, старэйшая, там засталася. Сам я толькі здурнеў, прыпёрся з бежанства сюды.Брыль.
3.Разм. Знайсці сабе прыстанішча, прыстроіцца дзе‑н. — За плячыма павінна што-небудзь у чалавека быць, каб заўсёды прыперціся да чаго льга было...Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.
1. Нахіліцца, нагнуцца трохі ўніз, да зямлі. Нікне трава ад жаласці, а дзерава пад тугою к зямлі прыхілілася.Купала.
2. Шчыльна наблізіцца да чаго‑н., абаперціся аб што‑н. Анісся прыхілілася да заснежанага плота, каб аддыхацца.Лынькоў.Міхась прыклыпаў да дзвярэй, прыхіліўся плячом да вушака — роўна стаяць было яму цяжка.Савіцкі.
3. Прытуліцца, прыпасці да каго‑н. Але хлопчык і не варухнуўся, глянуў спадылба на Косцю, прыхіліўся бліжэй да Ірыны.Арабей.Тады Стася зусім блізка прыхілілася да .. [бацькі] і яшчэ цішэй, ледзь чутна запытала: — А як з мамкай?Зарэцкі.//перан. Знайсці спагаду, спачуванне ў каго‑н.; адчуць прыхільнасць да каго‑н. — Людзі нашы нядрэнныя. Вядома, цёмныя мы, прыхіліцца не да каго, — Алесь зразумеў, што .. [Марыніч] кажа Калачыкавы словы.Чарнышэвіч.Няма да каго прыхіліцца, няма каму пра сваё гора расказаць.Якімовіч.Ранняй часінай к табе я лячу, Позняй парою, Толькі к табе прыхіліцца хачу Сэрцам, душою.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)