umségelnvt аб’язджа́ць, аб’е́хаць (вакол чаго-н.), агіба́ць (на караблі) (што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аб’е́здка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Дарога, пракладзеная побач, па якой можна аб’ехаць якую‑н. перашкоду. [Абрыцкі:] Наскрозь я бачу службу вашу! Чаму аб’ездак, сцежак многа?..Колас.
2.Спец. Прывучванне хадзіць пад сядлом, у вупражы (пра коней). Аб’ездка маладых коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няпі́саны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе па традыцыі, не прыняты, не ўстаноўлены афіцыйна, у заканадаўчым парадку. Я прыгадаў напісанае шафёрскае правіла: лепш аб’ехаць сто кіламетраў па добрай дарозе, чым паўзці дзесяць па дрэннай.Хадкевіч.У партызанаў існаваў няпісаны закон — ласёў не забіваць.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. Абматаць сябе чым‑н., укруціць сябе ў што‑н.; загарнуцца. Адкруціцца коўдрай.
2. Абвіць сабой што‑н., размясціцца вакол чаго‑н. Змяя абкруцілася вакол дрэва.
3. Абысці, аб’ехаць, абляцець вакол чаго‑н. Мінутная стрэлка абкруцілася вакол сваёй восі.
4.Разм. Ажаніцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шафёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шафёра, уласцівы яму. Шафёрскія правы. □ Я прыгадаў няпісанае шафёрскае правіла: лепш аб’ехаць сто кіламетраў па добрай дарозе, чым паўзці дзесяць па дрэннай.Хадкевіч.// Прызначаны для шафёра. Дзяўчына падбегла да шафёрскай кабіны, працягнула шафёру абедзве рукі з двума рамонкавымі букетамі.Янкоўскі.// Прызначаны для падрыхтоўкі шафёраў. Шафёрскія курсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
opłynąć
зак.
1. аплысці;
opłynąć wyspę — аплысці востраў;
opłynąć kulę ziemską — аб’ехаць увесь свет;
2. абліцца; пакрыцца;
opłynąć krwią — абліцца крывёю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пярэ́дні, ‑яя, ‑яе.
Які знаходзіцца, размяшчаецца наперадзе такіх жа або падобных прадметаў; проціл. задні. Пярэднія падводы. Пярэднія колы. □ Пярэднія танкі ўжо гарэлі, заднія іх аб’ехаць не маглі, бо тут былі толькі дзве вузкія пераправы.Чорны.Пярэдняй тройкай заўзята кіраваў дзед Архіп.Лынькоў.Выпускнікі прыадзеліся і з нейкім асабліва радасным пачуццём на сэрцы сядзелі ў пярэдніх радах.С. Александровіч.// Які знаходзіцца ў той частцы, што з’яўляецца перадам. Пярэднія лапы. Пярэднія зубы.// Які ўтварае тую частку прадмета, што звернута ўперад. Пярэдні план сцэны. □ Вялізныя вокны .. былі выразаны ў чатыры рады ў пярэднім фасадзе дома з боку вуліцы.Бядуля.[Рыгор] цвёрдым крокам накіраваўся да пярэдня[й] пляцоўкі вагона.Гартны.
•••
Пярэдні крайгл. край 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старана́, -ы́, мн. сто́раны і (з ліч. 2, 3, 4) стараны́, старо́н, ж.
1. Напрамак, а таксама месца ў якім-н. напрамку ад каго-, чаго-н.; бок.
Хмара паднялася са стараны лесу.
У старане ад дарогі.
2. Мясцовасць, краіна; бок.
З роднай стараны.
Нясоладка жыць на чужой старане.
3. У матэматыцы: прамая лінія, якая абмяжоўвае геаметрычную фігуру.
С. прамавугольніка.
4.у знач.прысл.старано́й (-о́ю). У абход, ідучы на пэўнай адлегласці ад чаго-н.
Аб’ехаць вёску стараной.
◊
Мая (твая, яго і пад.) справа старана (разм.) — мяне (цябе і пад.) менш за ўсё датычыцца.
На старане (разм.) — не дома, на чужым месцы (жыць, працаваць і пад.).
У старане —
1) на некаторай адлегласці, воддаль;
2) асобна, не разам.
|| памянш.старо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)